Васіль Быкаў - Трэцяя ракета

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Трэцяя ракета» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трэцяя ракета: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трэцяя ракета»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трэцяя ракета — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трэцяя ракета», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзе мой аўтамат! Дайце аўтамат!

— Ну ляжыце ж! Што вы такі неспакойны! — угаворвае Люся.

Я снараджаю патронамі тры аўтаматныя дыскі, трэба яшчэ споўзаць па той бок пляцоўкі ў акоп, каб пашукаць якія запасы. Наверсе, здаецца, пацішэла, грукоча і бахае далёка за вёскай, а тут толькі там-сям кахаюць і рэхам раскочваюцца ў небе вінтовачныя стрэлы. Папоў з-за кола назірае за полем.

Я перапаўзаю пляцоўку і звальваюся ў акоп, у якім адзінока сядзіць Крывёнак. Ён кідае на мяне не дужа прыязны позірк і падкурчвае пад сябе ногі.

— Лук'янаў апрытомнеў, — кажу я. — Жывы. А ты ўсё злуешся?

Крывёнак сцінаецца, туліцца і нічым не рэагуе на маё пытанне. Гэта ўрэшце злуе і мяне — знайшоў яшчэ час паказваць характар, калі тут усё наша жыццё ледзьве ліпее на адным валаску.

— Ну і дарма, чорт бы цябе ўзяў, — кажу я. — Што ты зацяўся! Ты ведаеш, што нам загадана?

— Чуў! — буркае хлопец.

— Ну?

Але Крывёнак маўчыць, ад яго ўжо не даб'ешся ніводнага слова. Я разграбаю ў нішы зямлю, што навалілася з бруствера, выкопваю тры нашы гранаты, выцягваю з-пад пяску важкі засмолены пачак з патронамі. Здаецца, болей тут нічога няма.

— А ў цябе колькі? — пытаюся я ў Крывёнка. Ён неахвотна ківае на кулямёт, з прыёмніка якога звісае напалову набітая патронамі стужка.

— Гэта ўсё?

Я пакідаю хлопцу лімонку і з астатнім перапаўзаю пляцоўку. Люся сядзіць як сядзела над Лук'янавым, абапершыся на адстаўленую назад руку, а ён стогне і з частымі прыпынкамі аслабела гаворыць:

— Ну, навошта ж ашукваць?.. Навошта?.. Хіба гэтым паможаш!.. Чалавеку праўда патрэбна…

Люся маўчыць, а ён, трошкі перадыхнуўшы і неяк паспакайнеўшы, задышліва аб'яўляе:

— Ведаю, памру… У грудзях душыць… Ногі адняло… Так… Праўда ж?.. Ну, скажыце!.. Шчыра, — сіпіць Лук'янаў, і ў грудзях яго нешта ціхенька булькае. Люся маўчыць.

— Ну, што ж!.. Толькі не думаў… Так, не думаў… Жахліва і недарэчна… Тры гады вайны і — упустую… — пакутна гукае ён. — Эх! А яны ўсё збэсцілі.

Нешта надарванае чуецца мне ў голасе гэтага нечакана ажыўшага чалавека, і я, перастаўшы пхаць у дыскі патроны, насцярожваюся ў сабе. Збялелы твар Лук'янава пакрываецца буйной расою поту.

— Канец! — кажа Лук'янаў і сціхае, быццам удумваючыся ў сэнс гэтага слова. — Што мне цяпер таіць! Навошта? Хто я? Трус пархаты! — ціха, але з нейкім незвычайным напружаннем кажа ён. — Усё жыццё баяўся. Усіх! Усяго! І дарма… Нахлусіў я тады пра палон…

Адчуваю, гэтыя словы скіраваны мне, узнімаю на яго позірк і сустракаюся з яго вачмі. Але ён зараз жа адводзіць позірк убок.

— Так, Лазняк, нахлусіў я. У палон сам здаўся. У акружэнні. Са страху. Узняў рукі і пайшоў. Затым пачаў разумнець. Ды позна… І вось усё… Канец! Нішто не памагло… Эх! Навошта было?.. Навошта? — хрыпіць ён.

Гэтае прызнанне на хвіліну бянтэжыць мяне. Значыць, зусім ён не той, за каго выдаваў сябе, мала што ён гэткі разумны — ён баязлівец. Баязлівец — агідны на вайне чалавек, але можна зразумець яго і дараваць яму, калі ён шчыра імкнецца перамагчы страх у сабе. Здаецца, нялёгка далася гэтаму чалавеку перамога над самім сабой, але хоць і дарагой цаной, пэўна ж, ён перамог, і сёння мы не можам ні ў чым дакараць яго. І ўсё ж тое, што ён ашукваў нас, плёў пра свае няўдачы і рабіў выгляд несправядліва пакрыўджанага, нішчыць ва мне ўсякае спачуванне. Праўда, цяпер ужо не трэба яму ні спагады, ні спачування, відаць, не страшна яму і асуджэнне — перад канцом, — адчуваю я — адзіна важнаю ў яго рэштках жыцця засталася неспатольная патрэба ў праўдзе.

— Ну ладна, ладна. Маўчыце, — супакойвае яго Люся. Яна таксама, здаецца, бянтэжыцца, абое мы не ведаем, як рэагаваць цяпер на гэтыя словы, але злосці ў мяне да яго няма, хоць няма і спагады.

Лук'янаў стогне, сутаргава варушыцца, матляе на доле галавой. Люся стрымлівае яго:

— Вы ўсё ж паляжыце ціха: так лягчэй. Не трэба нервавацца.

— Не, ужо ўсё. Хутчэй бы! Пячэ ў грудзях… Бог мой! Як неразумна! І мой бацька! Што ён думае?.. Але што ж! Храбрасць — талент, стараннем яго не асвоіш. Я бесталанны. А каму патрэбны такі? Чалавек-трава. Як гэта агідна!..

Ён плача. З вачэй на скронях скочваецца некалькі мутных слязін. Люся, наморшчыўшы пераноссе, з унутраным болем моўчкі глядзіць на яго. Не часта даводзіцца нам чуць такое, і абаім нам трохі ніякавата слухаць яго. Але мы адчуваем, што яму вельмі нялёгка, і гэта разам з непадробнаю шчырасцю, што імкне з ягонай душы, утрымлівае нас ад пагарды да гэтага няладнага чалавека.

— Эх ты, Лук'янаў! Трэ было раней думаць, — кажу я.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трэцяя ракета»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трэцяя ракета» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трэцяя ракета»

Обсуждение, отзывы о книге «Трэцяя ракета» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x