Васіль Быкаў - Трэцяя ракета

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Трэцяя ракета» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трэцяя ракета: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трэцяя ракета»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трэцяя ракета — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трэцяя ракета», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Жывы?

— Жывы яшчэ, — уздыхае яна. — Але ўжо хутка…

Я першы раз так блізка да Люсі, і ўпершыню нас дваіх з'ядноўвае адзін вялікі нязбыўны клопат. І хоць побач ляжаць забітыя і памірае наш пяты таварыш, я чамусьці не адчуваю асаблівай вастрыні гэтае страты, — пэўна, ад стомы і напружання нервы мае прытупіліся, прывыклі да непазбежнасці ўсіх бед. А вось блізкае Люсіна суседства нейкаю нязведанай хвалюючай ваблівасцю агартае мяне. З самых нязнаных і даўно неварушаных глыбінь маёй душы ўзнімаецца хваля ласкавага пачуцця да яе. Нешта цёплае, не таварыскае нават, а братняе крыяе ў маім сэрцы, і я вельмі хачу захінуць яе, абараніць, не даць у крыўду. Цяпер мне не дужа ўжо і важны іхнія адносіны з Лёшкам, з тым капітанам Мялешкіным, — цяпер яна са мною, і я адчуваю, што разлучыць нас можа хіба толькі смерць.

«Любая, харошая мая дзяўчынка! — хочацца сказаць мне. — Я люблю цябе! Люблю! Назаўсёды! Навек!.. Хай мы загінем, хай прападу я — усё роўна я буду любіць цябе да апошняга імгнення, бо ты — самая мая душа, мая спрадвечная мара… Як жа мне без цябе?..»

І мне чамусьці становяцца чутны тыя мае словы. Можа, гэта я вымаўляю іх? Я пазіраю на Люсю, — не, яна сядзіць усё ў задуменнасці…

А што, калі сказаць гэта?

Так вось, як думаю і адчуваю, скажу — хай ведае. Што з таго, што жыццё наша ледзьве ліпее, што ляжаць чацвёра нашых людзей, — ці наша ў тым віна, што лёс нарыхтаваў нам такую маладосць? Што будзе, калі я прызнаюся ў тым, — я не магу сабе ўявіць. Але, напэўна, тая незвычайная значнасць, што настане пасля маіх слоў, і адбірае маю кароценькую рашучасць.

— Люся, ты дужа баішся? — пытаюся я, зазіраючы ў яе вочы.

Яна сумна неяк паглядвае на мяне і ўсміхаецца аднымі куточкамі вуснаў…

— Цяпер ужо не. Можа, адаб'ёмся. Ты ж смелы, казалі. Партызан. Ваяваць умееш.

— Крыху навучыўся, — сціпла кажу я, тоячы ціхую радасць ад яе пахвалы. — Нам-то яно ўсё роўна. Мы салдаты. Але ж табе нашто так? — кажу я, баючыся спаткацца з ёй позіркам і як мага глыбей тоячы сваё пачуццё да яе. Чамусьці мне робіцца вельмі боязна, каб не адчула яна, што я неабыякавы да яе і што толькі і дбаю цяпер пра яе жыццё. Яна ж зноў самотна ўсміхаецца і коратка пазірае на мяне сваімі вялікімі журботнымі вачмі.

— А я што ж, не салдат? Ці мо думаеш, дзяўчына, так сабе?

Я маўчу і з невясёлай лагодаю крадком узіраюся ў яе тонкі, маленькі смуглявы тварык. Ён поўны нейкае шчырай рухавасці, у якой уся Люся, з усімі яе пачуццямі, клопатамі, думкамі. А яна раз-пораз памахвае сцяблінай над бедаком і нешта думае.

— Лук'янаў казаў: беражы сябе. Прыгожая… А ты? Нашто было лезці сюды? — ціха папракаю я.

— Дзівакі вы, хлопцы, — зноў сумна ўсміхаецца Люся. — Як гэта берагчы? Навокал такое робіцца!.. Вось хоць бы сёння. Уранку прывезлі ў санчасць разведчыка Смолкіна. Доктар Гутман ампутаваў абедзве нагі, руку да локця. А такі быў хлопец! І ўсяго дзевятнаццаць год! Просіць: дабіце, але ж хто даб'е? Будзе жыць калекам. Ну? А я прыгожая, кажуць, — з болем у вачах кідае яна на мяне свой кароткі позірк. — І мне сорамна за гэтую праклятую прыгажосць. Усе глядзяць, як на дзіва. А я хачу быць, як усе. Хачу быць проста сумленнай, смелай, разумнай — гэта найперш. Навошта мне тое хараство?

— Ну, не трэба казаць так, — не згаджаюся я. — Ты дзяўчына. А вайна — не дзявочая справа. Тут сіла, воля патрэбна.

— Эх, Лазняк, Лазняк! — разважна ўздыхае Люся. — Мне часам здаецца, што я намнога старэйшая за ўсіх вас. Здаецца, я адчуваю, разумею тое, чаго вы не разумееце. Вы такія слаўныя, храбрыя, толькі вы не разумееце сябе. Вы трымаеце сябе так, нібы ўвесь век, да вас і пасля вас, была і будзе адна толькі вайна. Без вайны вы сябе не ўяўляеце. Ці не так? І ўсё вы мераеце салдацкай мерай. Іншай у вас няма. Праўда ж?

Я з увагаю ўслухоўваюся ў Люсін голас і хачу зразумець яе, але трошкі не ўлоўліваю яе думкі і асцярожна згаджаюся.

— Ну, можа, і так. На вайне выраслі. Што ж…

— Вось! Іншы перажывае: медалём не ўзнагародзілі! Іншы імкнецца як спрытней пахваліцца сілай, падужаць каго ці яшчэ як сябе паказаць. А таго вы не разумееце, што недзе ў кожнага з вас маці, ну ці там дзяўчына і што вы дарагія ім зусім не гэтым. Ім гэта зусім не патрэбна. Ды і няважна гэта. Важна душа ў чалавеку: каб ён быў сумленны, адданы, таварыскі, праўдзівы. Гэта ж найпершае ў чалавеку. Сіла ад прыроды дадзена, яе не зменіш. Збаяцца чалавек можа і насуперак сабе, а ашукаць каго дзеля карысці сабе — не. Калі ён чысты душой — ніколі не ашукае.

— Гэта праўда, — згаджаюся я.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трэцяя ракета»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трэцяя ракета» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трэцяя ракета»

Обсуждение, отзывы о книге «Трэцяя ракета» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x