Васіль Быкаў - У тумане

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - У тумане» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У тумане: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У тумане»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць Васіля Быкава «У тумане» прысвечана партызанам. Разведчыкі Бураў i Войцік павінны абясшкодзіць чалавека, які быццам служыць фашыстам. Пра гэты цяжкі паход i расказваецца ў творы.

У тумане — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У тумане», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Граната… А дзе граната?

Паранены абмацаў рукамі запалыя грудзі і зноў знерухомеў. Войцік працяглым позіркам паглядзеў на Сушчэню.

— Я не браў, — сказаў Сушчэня. — Мо згубілі ўначы?

Бураў паморшчыўся, падумаў штось і сказаў Войціку:

— Ты аддай мне наган.

— Наган? На, вазьмі, канешне.

Выняўшы з кабуры чорны міліцэйскі наган, Войцік уклаў яго ў выцягнутую руку Бурава, і той падапхнуў рэвальвер пад сцягно. Дзяга з кабурой засталася на Войціку.

— Я пастараюся хутка, — бадзёра сказаў ён. — Калі недалёка.

І палез у гушчар. Хвойкі паблізу трохі прашархацелі і сціхлі, і ўсё навакол сціхла. Сарока, чутна было, застракатала гучней, можа, пагналася за Войцікам, падумаў Сушчэня. Сарока, халера на яе, калі прывяжацца, дык не адгоніш.

— Во так, — выдыхнуў у цішыні Бураў. — Чаму я цябе не стрэльнуў у хаце?

Ён памыляў белымі, бяскроўнымі вуснамі і змоўк, а Сушчэня ніякавата перасмыкнуўся побач — ён ужо адпацеў, і ягоная спіна ў адной кашулі зноў пачала здорава зябнуць.

— Стрэльнуў бы цябе, сам быў бы жывы-здаровы.

— Як жа было ў хаце? — не пагадзіўся Сушчэня. — Дзіця там.

— Дзіця… А чаму ты не ўцёк, Сушчэня? — запытаўся Бураў і насцярожыўся, поўны нямоглае ўвагі.

Сушчэня выдраў з зямлі жмут травы, выбраў з яго даўжэйшую былку і разламаў яе напалам.

— Куды ж мне ўцякаць?

— А да немцаў.

— У немцаў я ўжо быў. Во глядзі!

Ён тузануў за падол кашулі, загарнуў яе да галавы, разам паварочваючыся да параненага голай, спаласаванай сінімі пісягамі спіной.

Бураў трошкі расплюшчыў вочы і зірнуў адзін толькі раз, павекі яго зноў зляпіліся, і ён змоўк. А Сушчэня ёжо нервова шкуматаў травіну, ірвучы яе вялікімі вузлаватымі пальцамі.

— І ты мяне нёс? — урэшце ціха вымавіў Бураў.

— Нёс. А што ж мне было рабіць?

— Але ж ты… выдаў. Тых, трох?

— Я нікога не выдаваў! — раптам узвіўся сцішаным крыкам Сушчэня, ускочыў на ногі і зноў сеў, уткнуўшыся тварам у рукавы. Мабыць, ён нават заплакаў, але хуценька авалодаў сабой, выцер бруднымі далонямі счырванелыя вочы. — Я нікога не выдаваў, гэта мяне выдалі, — сказаў ён спакайней.

Бураў у доле зацяў дыханне, слаба перабраў скрываўленымі пальцамі.

— А чаму не павесілі? Разам з тымі?

Сушчэня адказаў не адразу, неяк разважна памаўчаў і кінуў прэч травіну.

— Каб жа павесілі, я б ім дзякуй сказаў. Але выпусцілі. Думаў: нашто выпусцілі? Думаў, зноў возьмуць. Не ўзялі. Два тыдні дома сядзеў — куды мне было падацца? Цяпер стаў трохі разумець, чаму выпусцілі.

Гэта праўда, цяпер ён стаў разумець, і разуменне гэтае прыйшло спакваля, рознымі няпэўнымі прыкметамі стукалася ў ягоную свядомасць, каб канчаткова з'явіцца ўчора ўвечары разам во з гэтым Буравым, які цяпер ледзь жывы ляжыць на зямлі і не можа чагосьці ўцяміць у ягоным злашчасным лёсе. А тады, як яго перасталі біць у СД і доктар Гросмаер пасля двух зусім міласэрных допытаў сказаў, што ён прагоніць яго дамоў, калі ён такі незгаворлівы дурань, Сушчэня, канешне ж, зусім не паверыў яму. Дудкі, падумаў ён, каб яны выпусцілі, павесяць, як учора павесілі трох ягоных рабочых. Хіба што пасля.

А ён сапраўды ўзяў ды пусціў…

Сушчэня змалку ведаў за сабой адну недарэчную рысу ў характары — будучы пакрыўджаным, ён траціў натуральную здольнасць скардзіцца, пратэставаць, мог толькі заплакаць, зацяцца, адасобіцца ад людзей, забіцца ў які катух. Затым, ужо падросшы, у такіх выпадках мог толькі вылаяцца, апанурыцца, але не павініцца (калі быў вінаваты), ні апраўдацца (калі быў бязвінны). Ён сам не рады быў той не падуладнай яму зацятасці, і колькі натрываўся праз яе, аднаму яму і вядома. Добра яшчэ, калі побач былі сябры, якія ведалі яго і маглі абараніць ад крыўды. Калі ж ні сяброў, ні сведак не было паблізу, ён мусіў трываць усё сам-насам. Даказваць, бажыцца, спрачацца, браць за горла ці кідацца ў істэрыку, як некаторыя, ён не тое што не ўмеў, а нешта замінала яму так зрабіць, яго апаноўвала маўклівая крыўда, і ён мог толькі пакутна маўчаць.

— Я ж на пуцях трынаццаць гадоў прарабіў, — паспакайнеўшы, сказаў Сушчэня змарнеламу Бураву. — Ды ты ж ведаеш… Як немцы прыйшлі, быў кінуў. Аж прыходзіць начальнік станцыі, ну той наш Церашкоў: нада ісці працаваць, а то немцы мяне расстраляюць. Ну што рабіць, мусіў пайсці, хоць і не хацелася. Бы адчувала душа.

…І гэта была праўда, Сушчэню дужа не хацелася ісці пры немцах працаваць на чыгунку, бы чула яго душа, што дабром тая праца не скончыцца. Але было шкада і Церашкова, увогуле неблагога чалавека, з якім ён прарабіў апошнія шэсць год. Сабраў гэты начальнік брыгаду, усе ранейшыя хлопцы — аднагодак Сушчэні Тапчэўскі, які таксама гады тры працаваў тут на пуцях, харошы, кампанейскі мужык з гэтага ж Масцішча; Пятро Карабань з суседняе вёскі і малады яшчэ фэзэушнік Мішук, што, як пачалася вайна, вярнуўся да бацькі з Віцебска, дзе вучыўся на цесляра. Як і да вайны, пайшлі на пуці. Работа ўсё тая ж, знаёмая: рыхтоўка, падбіўка, замена гнілаватых шпал, рамонт стыкаў, калі дзе трэба, забіўка кастылёў. А на станцыі апроч свайго начальніка Церашкова паявіўся і нейкі немец, быццам цывільны, але ў мундзіры з чырвонай павязкай на рукаве. І па-руску трохі ўмее. Па пуцях неўзабаве пайшлі паязды — на ўсход, гружаныя тэхнікай і войскамі, на захад — больш паражняк, але былі і санітарныя, з палоннымі ў смярдзючых, глуха зачыненых вагонах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У тумане»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У тумане» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «У тумане»

Обсуждение, отзывы о книге «У тумане» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x