— Ён — добры хлопец, — пачаў заварожваць яе. — А неўзабаве, калі дойдзе да калгасаў, я папхну яго ўгору, першым чалавекам тут будзе.
— Першым чалавекам ён ніколі не будзе, — уздыхнула. — Не той склад, каб быў лад…
— Не задаволеная?
— Я не думала, каб за яго выходзіць.
— Але ж ён які ўжо час, далібог, прыстае: «Хачу ўзяць замуж Валю!», «Хачу ўзяць замуж Валю!» — маніў, як кажуць, не міргнуўшы вокам. — Я, канечне, не хацеў і не хачу нікому цябе аддаваць. Думаў: уляжацца ўсё — буду толькі з табою жыць-пажываць ды дабро нажываць. Аж бачу: трэба болей клапаціцца пра цябе, не дай бог пакінуць у бядзе. Дык сёння праз боль, праз душэўныя слёзы згадзіўся, каб ён браў цябе…
Паколькі яна — ці то прыслухоўваючыся, ці то жаночым сэрцам разумеючы, што ён крывадушна хлусіць, — маўчала, думала-перажывала, рашыў яе абна-дзеіць.
— Мала таго, што ўзнясу яго, змушу вёску здымаць шапку перад ім, дык увесь час на маіх вачах будзеш. У крыўду не дам. Памагаць буду… — Схапіў, прыціснуў да сябе. Зноў — толькі цяпер без похаці — пачаў ціскаць, мяць, лічачы, што яго сіла — праява ягонай мужчынскай увагі ды любові.
Яна, зацяўшыся, цярпела. Нават не скардзілася, што ёй баліць. Асудзіла сябе на пакорлівасць.
— Ну адгані ад сябе ўсякія нядобрыя думкі, люба! — прыціснуў да сябе. — Калі захочаш, дык мы і далей будзем сустракацца. Хочаш? Мяне, такога байца?
…Потым выпілі па чарцы, закусілі; калі Валянціна, нібы пажвавелая і быццам яшчэ болей задуменная, пай-шла, Кураглядаў набулькаў і кульнуў адным махам шклянку гарэлкі, радуючыся, што ўдала выбавіўся ад новага наганяю і заадно заглушаючы невялікую згрызо-ту. Калі забрахаў Дзік, падаўся на двор.
Як і чакаў, каля гумна напаткаў Супраневічаў — бацьку і сына Мішку. Моўчкі адамкнуў гумно, упусціў іх усярэдзіну і, зачыніўшыся, запаліў запалку, пасля — ліхтар.
— Перасыпайце ў свае мяшкі з чужых, — паказаў на горку складзеных на таку мяхоў.
— О то дзякуем, старшынька, — шчасліва загаманіў Супраневіч-бацька. — Дай бог вам здароўечка. Гэта ж нават на насенне не маем ужо картофлі.
— Бярыце-бярыце, — паблажліва адказаў ён. — Калі збяром і ўбачым, што ёсць лішняе, дык, можа, яшчэ дам.
— Дзякуй, старшынька. Дзякуй, добры чалавек. «Канечне, не зусім маральна, што акалпачваю паслухмянага служаку, — падумаў. — Але… не ісці ж мне з пасады, быць простым смяротным! Жыццё… Хто ду-жэйшы, спрытнейшы альбо хітрэйшы, той наверсе…»
Калі Супраневічы перасыпалі бульбу ў свае мяхі, па-мог аднаму і другому ўзяць цяжар на спіну, прыхапіў поўны мех з калёс сабе, замкнуў гумно і вярнуўся ў хату. Выпіў з бутэлькі рэшту гарэлкі, добра пад'еў і ўлёгся спаць, адчуваючы на падушцы пах Валіных, мусіць, па-мытых у мяце валасоў.
«Неблагая дзеўка. Памагу ўладкаваць жыццё…»
Назаўтра Кураглядаў паклікаў сваіх работнікаў і запытаў, колькі яны сабралі бульбы. Пакуль што, як по-хапкам падлічыў, яшчэ не было і палавіны таго, што трэба было здаць раёну. Нават тут, у Янкавінах.
— Мала! Вельмі мала! — як заўсёды, з раніцы быў злы. — Трэба прымаць рашучыя меры, каб працаваць лепш!
— Ёсць такія сем'і, што не маюць чаго даць, — сказала Валянціна.
— Не маюць альбо не хочуць? — строга запытаў і ў яе, каханкі. Каб іншыя бачылі: ён строгі і да сваёй маладой любіміцы.
— Не маюць, — як ніхто з іх, падначаленых, смела адказала яна.
— Ты добра ведаеш, што не маюць?
— Добра.
— Трэба не столькі давяраць, колькі правяраць! — секануў у паветры рукою. — Тут народ такі… Калі пачулі пра нарыхтоўку, то могуць і хаваць сваё дабро. Натура ва ўласніка вядомая. Яму напляваць на іншых, на раён, на краіну… Адным словам, аднаасобнікі! Ды яшчэ гэтыя, заходнікі!..
— Праўда, Лукіч, каторыя не могуць даць ні каша бульбы, — падаў голас потны і мляўкі пасля ўчарашняй выпіўкі Клсшікаў.
— «Не могуць!» — перакрывіў Кураглядаў. — Гэта вы, работнічкі, не можаце як след працаваць з людзьмі! Не толькі зламыснікаў, што зрываюць пастаўку, але і вас трэба аддаваць пад суд! Ці вы думаеце, што гэта ўсё жартачкі? Краіна сама становіцца на ногі пасля цяжкай вайны, краіне патрэбен пасяўны матэрыял, тая ж бульба, а вы разводзіце тут анцімоніі! «Не могуць». Давайце гаварыць праўду: не хочуць аднаасобнікі памагчы. I іменна нам, Савецкай уладзе! СССР! Ці вы гэтага не разумееце?
Усе паапускалі галовы.
— Калі палітычна неадукаваныя альбо няздольныя да адказнай работы, называйце прозвішчы зламыснікаў. Сам займуся імі.
Паразгортвалі свае сшыткі, назвалі прозвішчы тых, хто не здаў сельсавету нормы бульбы. Ён запісаў усіх у свой старшынёўскі блакнот. Пасля, калі адпусціў сваіх людзей, паслаў іх ва ўсе іхнія вёскі, пазваніў участкова-му, Лявонаву: так і гэтак, прыязджай, пужні формай, а калі трэба, дык і зброяй, каб не ўпіраліся, не байкатава-лі такую сур'ёзную акцыю. Той, хітрун, пачаў ухіляц-ца — бачыш, хапае тых, хто не хоча здаць бульбу, і тут, дзе ён жыве, дык вы там, у сваіх Янкавінах, націскайце самі. Дый, гэта, маўляў, не столькі яго клопат, а іхні, сельсавецкі. Ён прыбудзе тады, калі на іх, скажам, бу-дуць кідацца з нажамі альбо з сякерамі, а то зарэжуць ці засякуць каго. Ды ўчэпісты Кураглядаў не адступіў, змусіў-такі заявіцца і сюды. Добра ведаў ужо: аднаасоб-нікі — людзі бітыя, міліцыянера збаяцца болей, чым яго, цывільнага. Форма, кабур ззаду, грозны позірк, суровыя словы, а тым болей што ён можа затрымаць і за-везці ў раён, усё гэта робіць сваё ўражанне. У людскую душу за вайну ўвайшлі боязь і паслухмянасць перад ча-лавекам у форме і са зброяй — нашмат больш, чым перад законам. Часамі ён, гэты закон, толькі дзеля прыліку, на паперы, ніхто на яго не зважае, толькі прыкрываецца ім, а ў жыцці ўсё ідзе па-іншаму, «дзеля партыі, дзеля вышэйшых мэт і інтарэсаў».
Читать дальше