Генрых Далідовіч - Заходнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Заходнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Заходнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Заходнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут ёсць. Аўтар паказвае простых людзей, якім трэба не толькі стаць на ногі, дбаць пра дзяцей, унукаў, але і намагацца ацалець.
За раман «Заходнікі» Генрых Далідовіч у 1988 г. удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа.

Заходнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Заходнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вялікая! Небяспечная! — і Мішку, і самога сябе пачаў пераконваць Кураглядаў. — Ён сеяў паганае зерне, якое магло б даць страшныя ўсходы! Ты таксама, гляджу, няпросты шпянёк. Часамі, як падгледжваў, падоўгу пазіраеш на захад і шматзначна ўсміхаешся… Пытанне: чаму, чаго пазіраеш на захад? Чаму, чаго ўсміхаешся? Тут ёсць свая дыялектыка!

Мішка аж вылупіў вочы: што — гэта грэх? Пазіраць на захад сонца?

— Нечага глядзець на захад, глядзі на ўсход! Бо трэба заўсёды і ва ўсім арыентавацца толькі на Маскву! Зразумеў дыялектыку?

Мішка ўсё зразумеў, але ўсё роўна быў уражаны.

— Зразумеў? — перапытаў Кураглядаў.

— Зразумеў.

— Малайчына! — усміхнуўся Кураглядаў. — Ну, а цяпер, друг, прызнавайся як на споведзі: чаго быў у ваенкамаце?

— Па клопатах.

— Па якіх!

Мішка зусім звяў, хоць у іншых выпадках мог бы выкруціцца. Ведае, канечне: мала што Кураглядаву ска-залі пра яго нечаканы візіт у ваенкамат, дык яшчэ і сам здагадваецца, чаму быў ён, гэты візіт.

— Скрытны і вераломны! Хацеў нават мяне абмануць! — нібы пакрыўдзіўся, а на самай справе абурыўся Кураглядаў. — I яшчэ. Як гэта зразумець: калі тыдзень таму вярталіся ноччу з раёна, дык ты ўсю дарогу прыставаў да мяне: «Хачу ўзяць замуж Валю», «Хачу ўзяць замуж Валю». А цяпер — як вады ў рот набраў. Ці насцёбаўся тады да адключкі, нічога не помніш?

Мішка падняў галаву, зірнуў спадылба і непрыязна. Які не быў тады п'яны, а помніць, што якраз гэта ён, Кураглядаў, чапляўся: бяры замуж Валю ды тыцкаў у скронь наганам. Гэтыя дні, прадчуваючы нядобрае, хацеў даць драла з вёскі, сам прасіўся ў войска, але не ўзя-лі (Кураглядаву пазваніў знаёмы ваенкаматавец і па-жартаваў: «Ты чаго свайго вадзіцеля давёў да таго, што сам прыбег прасіцца ў армію?»).

— Дзе твая заява? — атакаваў яго Кураглядаў.

— Якая заява? — пабялеў Мішка.

— Ты што — дурня строіш?! — закрычаў, а пасля загадаў: — Ідзі сюды!

Падсунуў ліст белай паперы, даў сваю самапіску.

— На, пішы, — прамовіў лагодна, усміхнуўся. — А ўвечар Валю абрадуем…

Мішка ўсё зразумеў, зірнуў з мальбою:

— Апанас Лукіч, я не хачу…

— Што! Бабы, дзеўкі не хочаш?

— Я жаніцца не хачу.

— Цыц, такую тваю! — Кураглядаў непрыстойна вылаяўся і грукнуў па стале кулаком. — Не злуй мяне! Гэта ўжо вырашана: ты, якраз ты, наш чалавек, бярэш замуж Валю, якую любіш і ў свой час спакушаў і, канечне ж, спакусіў. Яна ў цябе закаханая па вушы. Ну і на здароўе!

— Апанас Лукіч… — зноў узмаліўся Мішка. — Кажу ж, я не думаю яшчэ жаніцца. Мы другую палову хаты яшчэ не абладзілі, а па-другое, у нас робяць вяселлі ўвосень, калі ёсць новая мука, бульба, свежаніна.

— Даю, гад, адну, толькі адну хвіліну на роздум… — працадзіў скрозь зубы Кураглядаў. — Праз хвіліну здымаю вось гэтую трубку і званю ў раён: прыязджайце і забірайце ярага антысаветчыка, пасобніка контррэвалюцыянераў, які кожны вечар з надзеяй пазірае на Захад, а да ўсяго хацеў зрабіць замах на мяне, старшыню сельсавета! — Зірнуў на гадзіннік на валасатай руцэ. — Паўхвіліны засталося, дваццаць секунд, пяць… Усё! Канец ультыматуму!

— Што і як пісаць? — здаўся, лічы, захлімзаў Мішка, дрыготкай рукой узяў самапіску, сеў каля яго стала.

— Пішы на маё імя заяву, што ўжо даўно… ну, не меней чатырох-пяці месяцаў, вельмі любіш Валянціну Казіміраўну Зубрэвіч і хочаш зарэгістраваць з ёю шлюб.

Ён пераможна і ўрачыста дыктаваў тое, што ў патрэб-ны момант можа выратаваць асабіста яго, а Мішка па-слухмяна ўсё гэта крэмзаў.

Калі той, успацеўшы, скончыў пісаць, узяў па-перыну, зморшчыўся:

— Ну і пішаш жа ты! Як курыца лапай. Ты колькі класаў польскай школы маеш?

— Два.

— Відаць… — прамовіў, але болей на гэты конт устрымаўся гаварыць (у самога не большая адукацыя, чатыры класы). Задаволіўся, схаваў заяву ў сейф. — З Валяй будзеш жыць прыпяваючы. Абое маладыя, на добрай рабоце, пад маім надзейным крылом… — Падняўся, прытуліў зусім скіслага жаніха. — Мужчына будзеш. Не Мішка, а дзядзька Міхал, як тут у вас кажуць, ці, па-нашаму, Міхаіл Пятровіч. Муж. Гаспадар. Жанаты — зусім іншы чалавек… Ну, чаго глюгу звесіў? Лесу на сваю хату дам! Грашовую помач! Будуць калгасы — калі не старшынёй, дык абавязкова намеснікам старшыні зраблю! Табе яшчэ ўсе тут у ногі кланяцца будуць! Як начальніку! Карацей, трымайся за мяне — не прападзеш! — Панізіў голас, сказаў паўшэптам: — Сёння, пад гадзін дванаццаць ночы, падыходзьце сюды з бацькам, пару мяшкоў бульбы дам…

Мішка маўчаў, не радаваўся: хоць і не ведаў, з якім «пасагам» трэба будзе браць замуж Валю, але адчуў іншае і адчуў добра — мусіць злучаць лёс ужо не з цнатліваю дзяўчынай, а з чужой каханкаю, мусіць хутка цярпець нямала новых людскіх кпін і насмешак. Канечне, у гэтыя хвіліны шкадаваў, што ў свой час па-цягнуўся да новага начальства, да вось гэтага Кураглядава. Думаў, што абскача аднавяскоўцаў, выйграе, ажно…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Заходнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Заходнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Заходнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Заходнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x