Генрых Далідовіч - Станаўленне

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Станаўленне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Станаўленне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Станаўленне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга прысвечана пакаленню, што нарадзілася і гадавалася ў зямлянках. Ім прыйшлося зведаць ваеннае ліхалецце, нялёгкія пасляваенныя гады, але яны пад апекаю старэйшых здолелі набыць дастатковы запас трываласці i дабрыні.
Пісьменнік імкнецца пазнаёміць юнацтва ca светам дарослых людзей, не асцерагаецца падкрэсліць яго складанасць, але пры гэтым найперш выяўляе ідэалы маралі, шчырасць, чуласць, паэтызуе дзіцячы i юнацкі свет, першае пачуццё i каханне.

Станаўленне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Станаўленне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яніна, пачуўшы, чые самалёты, адсланіла твар, апусціла рукі на калені, але ўсё яшчэ з трывогаю тулілася да яго плечука i маўчала; рэха суцішвалася i ўкладвалася, лес спакайнеў, хоць здавалася, наваколле ўсё яшчэ звініць i гудзе — ён, гул, стаяў у вушах. I калі неўзабаве зноў крануліся, паехалі далей, дык даўгавата не было чуваць, што шапаціць сухі пясок пад коламі, рыпяць на выбоінах калёсы i пазвоньваюць на ix каструлі ды міскі ад нечаканых штуршкоў.

— А што, калі, як той-сёй кажа, вайна вернецца? — нечакана выразна сярод гэтай аглухласці ды ўтрапеласці запытала Яніна.

— Ты — што?! — усміхнуўся ён. Як чалавек, што добра ўсё ведаў i добра ва ўсім разбіраўся. Нібы стары дзед, — Цеперся ўжо сіла пераламала сілу… Чырвоная Армія прарвала нямецкую абарону, «Фатэрлянд», узяла Гродна. На днях, кажуць, выганяць немцаў i з Брэста. Вайна пакоціцца па Польшчы. Да самой Германіі. А на яе ўжо, сама ж чула, болей месяца ідуць англійскія ды амерыканскія арміі…

— Усякае яшчэ можа быць… — прамовіла яна, — Брэст яшчэ ж пад немцамі. А Брэст той не так ужо i далека ад нас…

— Не. Вайна будзе ўжо там. Сама ж бачыш, як ляцяць гэтыя самалёты! Удзень! Нізка! Нічога не баяцца!

— Вачыма бачу, вушамі чую, але на сэрцы няма спакою… — шчыра прызналася яна. — Усё яшчэ страх у душы сядзіць…

Усе гэтыя дні маўчала пра сваю трывогу ды адну для абаіх небяспеку, а вось цяпер, у дарозе, не вытрывала, абзыўнулася. Відаць, тры гады, прапакутаваныя ў акупацыі, паклалі ў яе душы глыбокі след, напоўнілі надоўга кроў трывогаю ды страхам. Праўда, яна ўсё ж не паслухала маці, згадзілася ехаць у гэтую, сапраўды даволі яшчэ небяспечную дарогу з ім, маладым, толькі на год старэйшым мужам. Прасіў, настойваў — яна i падрадзілася пакінуць абжытую, але не зусім мілую кватэру ў Ружэвічах, вярнуцца на папялішча ў свае родныя, спаленыя ў блакаду Янковічы.

Ды які мог быць у яе, кабеты, спакой, калі яшчз паблізу ішлі баі (уночы, у цішыні, нават чуваць, як бухае за Налібацкаю пушчаю, калоціцца, стогне ад бомбавых выбухаў зямля, ды відаць, як там палымнее неба), калі яшчэ няма тут ладу, яснасці. Удзень ляціць, едзе, ідзе на захад адна сіла, a ўночы — яшчэ i іншая. Уночы пруць, даганяючы фронт, ацалелыя нямецкія часці, паліцэйскія, усякія цёмныя людзі, а таксама разбойнічаюць рабаўнікі. I цяпер — без вайны — усё яшчэ можна скласці галаву. Нават ненаўмысна i выпадкова. Асцеражнейшыя людзі цяпер вельмі пільныя. Лічы, далей свайго ганка не вытыркаюцца на чужыя вочы. Але ні Васіль, ні Яніна не паасцерагаліся, узгарэліся кінуцца, як у вір, у новы дзень.

— Выжылі ў вайну, дык выжывем i цяпер, — усміхнуўся ён, каб зноў падбадзёрыць Яніну. — Цяпер грэх загінуць. Ды збіраючыся доўга i шчасліва жыць…

— Упарты ж ты… — нязлосна, мякка папікнула яна.

— A хіба кепска, калі мужчына ўпарты ці настойлівы? — пагарэзаваў. Яна не ўтрывала, таксама ўсміхнулася, бо зразумела яго намёк, але пастаралася быць строгаю. Ды не паспела ні кіўнуць пальцам, ні штосьці сказаць болей: ён затуліў яе вусны сваімі.

Яніна не ўпарцілася, i на нейкую хвіліну абое заціхлі ў доўгім пацалунку, не зважаючы, што іхні конь запыніўся, — відаць, адчуў апушчаныя лейцы i ca смакам ткнуўся да прыдарожнага дзікага сіняга лубіну: яго, лубіну, абапал дарогі было шмат.

— Ах, как хорошо-то! — нечакана сцёбнуў па ix блізкі мужчынскі голас.

Яніна i Васіль рэзка адхінуліся адно ад аднаго, зыркнулі на дарогу: што за людзі заявіліся тут нечакана?

З-за павароткі, з-за густых арэхавых кустоў адзін за адным выходзілі вайскоўцы. У ботах, у зялёных доўгіх плашч-палатках, але без пілотак. Усе загарэлыя, русявыя. Конь падняў галаву i нібы ўзрадаваўся падарожным. Пасля сам крануўся ім насустрач. Пад’ехаўшы бліжэй, Васіль заўважыў за густым арахоўем вытыркнуты цёмназялёны капот вайсковага грузавіка.

«Здаецца, чырвонаармейскі,— пільна ўзіраючыся, падумаў ён. — А можа, i не чырвонаармейскі. Цяпер шмат хто ў такой форме ходзіць, ездзіць на такіх машынах ці, наадварот, чырвонаармейцы, бывае, катаюцца на нямецкіх легкавіках ці матацыклах».

Першы вайсковец запыніў за вобраць рахманага каня, пасля, трымаючы правую руку пад плашч-палаткаю, падышоў, чэпка зірнуў на звязаныя ванзэлкі на калёсах, на ix, людзей. Сам ён быў маладжавы, з гладка выгаленымі шчокамі ды шырокім раздвоеным падбародкам.

— Хто такія? — запытаў. Рэзка, строга. Пазіраючы ўжо толькі яму, Васілю, у вочы.

— Бежанцы… — адказаў ён, адчуваючы, як ад хвалявання сціскае горла. Здаецца, i прывык ужо за вайну да сустрэч з незнаёмымі людзьмі, але ўсё роўна, бывае, новая сустрэча разгубіць, змусіць мацней, чым звычайна, забіцца сэрца. Можа, i ад таго, што кожны раз пры такой сустрэчы не ведаеш, што з табою будзе — ускочыш, як заяц, у пятлю ці выскачыш цэлы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Станаўленне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Станаўленне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Станаўленне»

Обсуждение, отзывы о книге «Станаўленне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x