Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ад сяўбы да жніва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ад сяўбы да жніва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.

Ад сяўбы да жніва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ад сяўбы да жніва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тут i канчаецца наш трыумфальны марш.

За лугам — вялікія ўзгоркі, на схіле якіх засеў у акопах вораг. Недзе адтуль на нас вось-вось абрынецца агонь артылерыі. Мы ляжым на мокрай траве. Нават лапаткі ёсць не ва ўсіх… Снарады топчуць нашу лінію некалькі доўгіх, бясконцых… мінут ці гадзін?.. Чуваць увесь ix шлях: ад гарматных ствалоў — па траекторыі — да выбуху. Адзін, другі… дваццаты… соты… Нячутна далятаюць i асабліва страшна разрываюцца «цяляты» марской артылерыі, да якой мы ніяк не прывыкнем. Раз-поразу чуваць, як урывана зараве, нібы ахне, працятая асколкам карова. Калі не ляжа адразу — зноў скубе… з нейкім жудасна мудрым, незразумелым спакоем. Капрал наш, забыўшыся на думку пра Берлін, шыецца тварам у траву i час ад часу наслепа крычыць: «Агонь!» Я ляжу за вярбою, побач з якой — наш стары, узор 1908 года, станкач. Флегматычны Філец i цяпер, здаецца, спакойна выглядвае цэль. Зрэшты, гэта няцяжка, — у акопах немцы стаяць i ходзяць на поўны рост, што нам добра відаць i без бінокля.

На мокрым лузе побач з морам у нас няма нават i той перавагі над ворагам, якую аднойчы, — чытаў пра такое, — мелі над італа-фашыстамі абісінцы. Ветру няма, гэты луг не падпаліш, як афрыканскія джунглі, на ворага не пой дзе полымя. Толькі мы самі амаль такія ж бездапаможныя, як абісінцы…

Станкач наш дудзіць час ад часу, уздрыгвае, аддаючы апошнія патроны. Я ix таксама лічу, прапускаючы ў пальцах стужку. Капрал Вайтыга, не вымаючы носа з травы, зноў пытаецца:

— Адступаюць?!

Філец лаецца зноў, ужо неспакойна кідае сваё сілезскае:

— Пяр-ру-не, дзе ж там!..

I вось нарэшце ўсё — патроны канчаюцца. Мы застаёмся толькі з кінжаламі. Па статуту нам належацца пісталеты. Але дзе ж там, пяр-ру-не, калі i вінтовак усім не хапіла!..

Салдатаў не знаёмяць з таямніцамі ваеннай гаспадаркі. I нам невядома, чаму так атрымалася: прыйшла мабілізацыя, дый сам народ паўстаў, i раптам — няма чым узброіць? Хоць бы вінтоўкамі!.. Ну, а куды падзеўся амаль увесь той флот, апіраючыся на які паны крычалі, дамагаліся калоній у гарачых краінах? Чаму не лятаюць хоць тыя самалёты, што зрэдку ляталі перад вайной?.. Нічога мы не ведаем. Мы можам толькі дзівіцца ды абурацца — шэптам або моўчкі. Мы маем права толькі ведаць, шго нас мала, што пасля кожнай сутычк! нас яшчэ менш, што вораг выпрабоўвае на нас усе віды i калібры свае магутнай тэхнікі, што ён недасяжны для нашых штыхоў ды кінжалаў…

Аддаўшы станкачу апошнія патроны, я паварочваюся на спіну i ў той бок, адкуль мы прыйшлі, паказваю пустую скрынку. Адзін, другі раз… Зноў i зноў… Там недзе трэці нумар, кашуб Конке, грыньскі ламавы возчык.

Ён не адказвае на мой SOS.

I я паўзу туды сам. Усе мы доўгія, увесь наш батальён падабраны, відаць, для парадаў — па росту. Паўзці па голым лузе, на вачах у ворага, ды яшчэ такому бамбізе — недарэчна. I я бягу, лавіруючы паміж каровамі, пад музыку выбухаў i асколкаў.

Конке ляжыць у гародзе, упоперак грады, тварам у зямлю, i апошняя кроў яго сцякае з-пад жывата ў баразну. Побач, паміж галоўкамі капусты, — патронная скрынка. Спачатку я ўспамінаю, што гэта — апошняя, а потым, падняўшы яе, адчуваю, як шалахціць у скрынцы пустая стужка…

Вярнуцца на лінію не прыйшлося. Сябры сустрэлі мяне за капустай, на лузе.

Гэта ўжо быў не ранішні рэдкі ланцуг, a рэшткі яго, меншыя, чым заўсёды.

Першы бяжыць капрал.

— Немцы! — крычыць ён. — Немцы! Назад!..

За капралам — Філец з нерасчлянёным кулямётам на плячах.

За імі ў густой перадвячэрняй імгле вырысоўваецца некалькі рухомых сілуэтаў, i адтуль упершыню даходзіць да маёй свядомасці крык: «Гэн-дэ гох!..» На павароце за вугал цаглянага хлява капрал Вайтыга падае потырч на мокры брук з адчайным, хрыплым крыкам:

— Браця!!

На бягу заўважаю першую кроў на ягонай шчацэ, бачу, як ён хапае ротам паветра…

Другі голас даганяе нас з Фільцам на вуліцы.

— Хлопцы! Ратуйце! — крычыць Савіньскі, яшчэ бегучы з прыпаданнем на адну нагу.

Ен — са стралковай роты, мала знаёмы мне, аднак у крыку ягоным я чую апошні зварот капрала: «Браця!!»

Філец вымае галаву з кулямётнай рамы i з грукатам скідае наш станкач на брук. Відаць, не падумаўшы нават, што i статутам гэта прадугледжана. Мы хапаем Савіньскага пад рукі, бяжым, а ён абвісае, цяжэе з кожным нашым крокам. На прыгуменні заўважаю конныя граблі з тонкімі, плазаванымі аглоблямі. Падскакваю на адной з ix, — яна, нарэшце, ломіцца з хрустам. Распяразваем рамяні, вешаем ix, зашпіленыя, на плечы, прасоўваем у рамяні кавалак аглоблі, саджаем на яго Савіньскага i зноў бяжым. На шыях у нас — сутаргава-ўчэпістыя рукі таварыша. Словы яго пераходзяць у нейкі расслаблены, амаль дзіцячы лепет, просьбу, пяшчоту, якая болем адгукаецца ў душы…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ад сяўбы да жніва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ад сяўбы да жніва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва»

Обсуждение, отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x