Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ад сяўбы да жніва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ад сяўбы да жніва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.

Ад сяўбы да жніва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ад сяўбы да жніва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яны падкраліся з-за куста. Усё было зроблена вельмі удала. Спачатку яны паўзлі — зусім-зусім так, як Міхась бачыў нядаўна ў кіно. Потым беглі прыгнуўшыся. Потым зноў паўзлі… Ды толькі вось дзед зусім не спалохаўся. Ён сядзіць, абняўшы худымі рукамі мокрыя калені, і, закінуўшы галаву, рагоча.

— Дзед! Ну, дзед! Ну, годзе!

— Годзе, унучак, годзе. Не буду.

— Ты на вайне быў?

— Хай яна спрахне — быў.

— Я ведаю! Ты быў i на японскай, i на мікалаеўскай, ты i з панамі за возера ваяваў!.. За тую вайну ў цябе Георгіеўскі крыж, а за гэтую — толькі партызанскі медаль. Бо ты ўжо быў стары i толькі так памагаў партызанам!..

— Годзе ўжо, ты! Завучыў, як малітву! — памкнулася перапыніць яго маці.

— А Ганначка кажа, што як мы падкрадзёмся ды крыкнем, дык дзед спалохаецца… А ты…

— I не казала! I не казала! — смяялася, намагаючыся закрыць яму рот, дзяўчынка.

— А я ёй кажу…

— Ды годзе ўжо ты, смала! — крыкнула маці.— Дзе ж ваша вопратка?

— Там!

— Ваяка! Раскрычаўся тут, галапупец! I з дзеўкай яшчэ стаіць. Ану, бягом апранацца! Будзем палуднаваць.

Апошняе было сказана не толькі без усякай злосці, а нават з нейкай шматабяцаючай суровай пяшчотнасцю. Голыя, выпеставаныя сонцам i вадой, рыбацкія анёлачкі хоць без крылаў, ды летам ірвануліся з месца, пацешна пабеглі па светлым i пухкім пяску.

— Дзяўчынка, няўрокам кажучы, як бурбалка! — засмяяўся ўдагон стары. — I Міхась удалы хлопец.

Ёршык чысты, дый годзе! Радасць табе адна — i малы, i старэйшы. Спраўныя хлопцы, дачушка, а ты…

Неўзабаве ёршык i бурбалка, адзін у чорных кароценькіх штоніках, а другая ў светлай сукеначцы, ішлі абапал старога па дарожцы з берага да зруба, i вельмі ж хацелася ім узяць дзядулю за рукі. Аднак абедзве яны былі занятый: дзед нёс перад сабою вялікі чорны i гарачы чыгун з юшкай, абгарнуўшы яго анучай. Надзя хацела ўзяць чыгун сама, але стары не даў. I вось яна ідзе ззаду за ім i нясе толькі скавараду i місу з кавалкамі ўсмажанага шчупака.

— Дзед! — забягае наперад Міхась.

— Ну, што?

— А ты тое палена падняў бы?

— Якое?

— Ну, тое, што ты прывалок!

— А-а, тое. Відаць, падняў бы. Каб толькі вытрубіў усю гэтую юшку ды мо яшчэ каб умяў усяго шчупака. Ну, ды хлеба тым часам бохан, як добрае кола.

— А мы купаліся, i хлопцы кажуць, што ты не падняў бы.

— Ат, нічога яны не ведаюць.

— Глобышаў Лёнька, дык той не ведаў нават, за што ты называется «кароль вугроў»!..

— Вось бачыш! Які, унучак, кароль, такая i слава.

Каля зруба, пад бэзам яны абедалі: дзед, мама, іхні Юрка, два чужыя дзядзькі, што наняліся перасыпаць іхнюю хату, i Ганначка з Міхасём. Малыя сядзелі, вядома, абапал дзеда. Пасля мама зноў пайшла ў поле, а тыя дзядзькі, Юрка i дзед «прылеглі трохі адпачыць». Трохі, трохі… A самі ўжо i паснулі, ужо i храпуць!..

Міхась задумаўся, стоячы перад сваёй госцяй пасярод пустога, залітага сонцам двара, закіданага трэскамі i пацярушанага саломай са старой страхі. На вішні яны ўжо сёння былі двойчы. Яблыню трэслі таксама. Ажно не елася цяпер ад аскомы. Купацца, можа, пасля. На гасцінец ісці — неахвота. У поле, назіркам за мамай, — дарма, бо прагоніць назад…

— Давай у «класы» пагуляем! — сказала Ганначка.

Яны разграблі салому i трэскі, нарысавалі кіёчкам «класы». Паскакалі трохі на адной назе, а потым Міхась сказаў, што больш не хоча.

— Я пайду хутка ў школу, — паведаміў ён навіну, якую ўжо i Ганначка чула не раз. — Мне яшчэ два месяцы не хапае да сямі год, але настаўнік кажа: нічога. I я ўжо ўмею пісаць.

— Ну, напішы што-небудзь. Як наша Гэля.

— Якраз, вельмі твая Гэля напіша!..

Чым напісаць — Міхась ведаў. У старэйшага цеслі, дзядзькі Антося, які храпе вунь паміж дзедам i Юркам, ёсць за халявай чорны плоскі аловак. Ён вельмі вялікі i называецца сталярскім. Доўга не думаючы i не раячыся з Ганначкай, Міхась на пальчыках падкраўся да дзядзькавай нагі i асцярожненька, нават падпёршы языком шчаку, выцягнуў той сталярскі аловак. «На сценах пішуць толькі такімі. Напішам — i зноў яго дзядзьку ў халяву. А напісаць найлепш вось тут». Сасновае бервяно, якое дзед уранні прыцягнуў, было ўжо хораша аплазавана, узята ў вуглы i называлася цяпер «падваконнем». Яно легла ў сцяну якраз на вышыні Міхасёвага лба. Забыўшыся, што дзядзькаў аловак не хімічны, хлопчык паслініў яго i ўзяўся за работу. Пакуль ён мазольна, зноў падпёршы шчаку языком, выводзіў адну за адной сем літар, з якіх складаліся два яго запаветныя словы, Ганначка глядзела на Міхасёву руку i на таямнічае пятлянне тоўстага алоўка, як зачараваная. За сёмай літарай стала кропка. Каб напісаць яе, Міхась апошні раз паслініў сталярскі аловак i выкруціў гэтую кропку ямачкай у не зусім яшчэ зацвярдзелай смаліста-духмянай драўніне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ад сяўбы да жніва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ад сяўбы да жніва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва»

Обсуждение, отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x