Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ад сяўбы да жніва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ад сяўбы да жніва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.

Ад сяўбы да жніва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ад сяўбы да жніва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Узнятыя для пралетарскага вітання кулакі, мова вачэй і ўсмешак — на ўсіх дарогах і вуліцах, дзе мы былі, — напаміналі пра гэтую веру.

І вельмі часта прыходзіла думка: як у такім багацці фарбаў і гукаў, як на такой раскошнай зямлі магла зарадзіцца такая, да жудасці і смеху дзікая, гніль — фашызм?!

Слухай, аміка!

Гледзячы на цябе, я не мог не думаць, што такія, як ты, веселуны і рабацягі былі не толькі ў Абісініі, але і на палях маёй радзімы. Можа, твой бацька або старэйшы брат? Можа, і той наш шустры сіньёр, хоць ён і памятае Горкага, хоць ён і падобны вельмі на нашага пастуха?.. Хто з іх вярнуўся, той гаварыў і табе пра суровыя зімы ў далёкай краіне гранда Массіма, пра палымяны гнеў яго землякоў…

Ды я тут сёння не хачу выказваць жаль і злосць. Я хачу расказаць табе нешта пра тых, што больш не вернуцца пад ласкавае неба Італіі.

…Іх было дваццаць.

На трэці год вайны, пасля Сталінграда, гэтыя землякі твае апынуліся ў Беларусі. На поўначы яе — там, дзе за полем, зялёным ад бульбы і лёну, — блакітнае возера, а за возерам — лес. Сасоннік дыхае парнай жывіцай, а белая грэчка — нагрэтым мёдам, водар якога раўніва збіраюць і рупна разносяць пчолы. У канюшыне, таксама звонкай ад пчол, па-дзіцячы палахліва хаваюцца шэрыя, цёпленькія зайчаняты, а ў рэдкім жыце цвіце шыпшына, пыліць духмянасцю ядловец, густым папасам вылежваюцца валуны, пакрытыя лішаямі сівага моху. Белыя чайкі лятаюць высока над стрэхамі хат, а над люстранай роўняддзю азёр планіруюць спрадвечныя сябры гэтых стрэх — буслы…

Я ўпершыню так далёка ад родных мясцін. І ты мне прабачыш, аміка, калі я раптам заплачу… Гэта — ад радасці, што ёсць на свеце мая пяшчотная, працавітая, мужная Беларусь!..

А ты ўяві цяпер — хоць на момант — варанёную сталь кінжальнага штыка перад грудзьмі тваёй старэнькай маці… Уяві галоўку твайго адзінага шчабетуна, якую нехта разбівае аб край твайго ж, яшчэ бацькоўскага, стала…

І ты зразумееш тады, як працавіты і лагодны чалавек ператвараецца ў чалавека страшнага, няўмольнага ў сваёй справядлівай суровасці.

Такіх людзей гісторыя назвала народнымі мсціўцамі, а нашу ціхую Беларусь — краінай класічнай партызанскай вайны.

Вораг ведае, што гэта значыць. І сёння старыя, недабітыя генералы Гітлера, начыненыя яшчэ кайзераўскай мярцвячынай, гавораць пра наш незразумелы для іх «фанатызм». Бачыш, аміка, яны нездаволены, ім выгадней было б іншае… Яны змаглі б пасля… ды і цяпер яшчэ могуць дапасаваць да любога параграфа любой міжнароднай умовы смерць нашых маці і нашых дзяцей — як стратэгічна неабходную, а нашу свяшчэнную помсту фашызму — як юрыдычна беспадстаўную…

Ёсць адна вёска ў нашым краі блакітных азёр. За гэтай вёскай узвышаецца гара — зрэзаны конус з вянком маладых бяроз на вяршыні. Адтуль відаць адразу пяць азёр. Там ты, аміка, успомніў бы роднае мора, там ты смяяўся б, гледзячы ў прывольную далячынь. З-пад тых бярозак відаць не толькі азёры, але і поле, і шэрыя вёскі, і стужкі дарог, і дзве бліскучыя струны чыгункі.

Вясной сорак чацвертага, у адну з тых майскіх начэй, калі малым так добра спіцца ля адчыненага акна, а салаўіныя песні забіваюць шоргат партызанскіх ног, у тым месцы, дзе струны рэек успаўзлі на высокі насып, — пачуўся выбух!.. Адзін з бязлікіх выбухаў, якія мы прагна і стрымана бралі на ўлік, а вораг — аплочваў нервамі і крывёю.

На жаль, не толькі сваёй…

Уранні вёску над возерам акружылі карнікі ў чорных і шэра-зялёных мундзірах. Былі там не толькі немцы. На бліжэйшай станцыі іх было многа, аднак на гэты раз, для большай аперацыі, іх аказалася малавата. Гітлераўцы раздалі вінтоўкі рабочай камандзе, — тваім землякам, якіх яны нядаўна, пасля выхаду Італіі з вайны, ператварылі ў бяззбройных нявольнікаў. З яшчэ большай пагардай, цяпер падмацаванай нянавісцю і адчаем, такіх, як ты, аміка, называлі яны «фарфлюхтэр музыкер». Аднак з афіцэрамі вашымі, са сваімі нядаўнімі партнёрамі па будаўніцтву «новай Эўропы», яны дамаўляліся яшчэ ўсё хутка і дружна…

Слухай, аміка, як перад строем катаў плача на руках у сівай бабулі светлавалосы хлопчык!.. У адной белай кашульцы, з цёплымі ножкамі, заўчасна ўзняты з пасцелі каля адчыненага акна. Слухай перадсмяротны гул над натоўпам безабаронных людзей, асуджаных на страшны адыход з жыцця!.. Слухай каманду: «Агонь!», на якую ўсе дваццаць вінтовак у руках тваіх суайчыннікаў адказалі маўчаннем!.. Слухай і невымоўную цішыню, якая хутка асядзе над яшчэ адной братняй магілай!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ад сяўбы да жніва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ад сяўбы да жніва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва»

Обсуждение, отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x