За нямецкім калючым дротам у бараку палонных фрайцузаў бачыў на дзвярах спіс кніжак іхняй бібліятэкі. I пастаяў перад ім, бо з невымоўна прыемным пачуццём заўважыў у тым французскім спісе родныя імёны: Гогаль i Чэхаў.
З іншым трохі, але таксама па-зямляцку радасным пачуццём давялося нядаўна, спыніўшыся перад адным з кніжных магазінаў Рыма, распазнаць на стэндзе, сярод залітых сонцам каляровых вокладак, «Вайну i мір» i зборнік чэхаўскіх навел.
Зрэшты, i не бачачы ўласнымі вачыма, не так ужо цяжка ўявіць шматтысячную, а то i шматмільённую армію жыхароў Зямлі, закаханых у творчасдь Чэха ва — кожны па-свойму.
Дык маю ж права на гэта i я?
Не, не тое пытанне — так яно не толькі не гучала, але i не ўзнікала ў душы. Я любіў i люблю яго, не пытаючы ні права, ні дазволу. Без рэўнасці да іншых, хто яго любіць таксама. I гэта — самая чыстая, самая высокая, самая няздрадная любоў, часціна той магутнай сілы, што яднае людзей добрай волі.
Мой Чэхаў.
Маю права сказаць так, не баючыся найбольш з'едлівага скептыка. Мой — у тым сэнсе, што i я знайшоў сцяжынку да гэтай крыніцы адзін, самастойна, што ад маёй юначай закаханасці з нершага позірку, ад самотнага захаплення яго першымі старонкамі — адтуль для мяне пачалося i сталае, мудрае — наш.
А раней было — мой.
Раскажу пра майго.
Не пажоўкла ад часу адна з першых старонак гісторыі мае дружбы з кнігай. Успамінаў яе днямі, гаворачы з дачкою-школьніцай, з непакоем — ці не зарана? — даючы ёй Дастаеўскага… Цяпер успомніў тую старонку яшчэ раз, ужо апошні раз перад тым, як замацаваць i гэты неадчэпны ўспамін на паперы.
Калі мне было пятнаццаць, увосені трыццаць другога года, пралез я даволі шчасліва ў адну бібліятэку. У мястэчку Турэц на Наваградчыне, дзе я год перад гэтым скончыў польскую сямігодку. Бібліятэка з пераважнай большасцю кніг на яўрэйскай мове. Плаціць за карыстанне кнігамі трэба было нямала. I заклад быў таксама вялікі. Аднак маці дазволіла мне гэтую раскошу — i не таму, што я быў меншы ў хаце i найбольш слухмяны, а з любасці яшчэ i да кніг, якія я часта чытаў ёй уголас. Словам, восень тую пражыў я шчасліва, аддаючы кожнай кнізе, звыш грашовай даніны, яшчэ i восем гразкіх або падмарожаных кіламетраў — чатыры туды i чатыры дахаты. Часта i многа — апавяданне ді пару раздзелаў рамана — прачытваў прыхваткам у дарозе…
Як жа не ўспомніш такое, калі цяпер дзяўчынка зойдзе ў твой кабінет, паглядзіць на паліцы з сотнямі жывых імён на любай стракатасці пераплётаў i скажа з наіўна-пацешным сумам чатырнаццацігадовай асобы: «Эх, пачытаць няма чаго!..»
У той бібліятэцы былi:
Горкі — раннія апавяданні i вершы, «Маці» без першых i апошніх старонак, чацвёртая частка «Жыцця Мацвея Кажамякіна»;
«Сон Макара», «Сакалінец», «Лес шуміць» i сёе-тое яшчэ Караленкі;
«Белыя ночы», «Нетачка Нязванава», «Сяло Сцяпанчыкава» Дастаеўскага;
паасобныя апавяданні Скітальца, Касаткіна, Маміна-Сібірака;
быў другі том «Анны Карэнінай»;
былі ўспаміны жонкі «славутага» Захер-Мазоха i іншыя не менш пікантныя кнігі, якія i я цяпер не дазволіў бы чытаць падлетку, аднак якія не зрабілі мне, здаецца, шкоды, бо я на ўсю душу зачараваны быў велічнай музыкай класікі.
Гэта не былі, безумоўна, мае першыя рускія кнігі. Калі мы ўлетку дваццаць другога года вярталіся ў бацькава Загора з Адэсы (бацька там трыццаць год працаваў на чыгунцы), у нашым няхітрым багажы сямейным скарбам з савецкага горада ў глухую заходнебеларускую вёску ехалі ўслед за трыма хлапчукамі Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі, Крылоў i яшчэ некалькі кніг, якімі азначан выток мае лсыццядайнай сыноўняй любві да вялікай рускай літаратуры.
Бывалыя i пакалечаныя томікі з той местачковай бібліятэкі ўспамінаю са шчырай удзячнасцю. Не ў крыўдзе я, вядома, i на гаспадароў гэтай прыватнай асветніцкай установы — за тую дзелавітасць, з якой яны дралі з мяне матчыны залатоўкі, i за Талстога, i за Мазохаву жопку аднолькава.
У дні вайны ад рук фашыстаў загінулі ў нашым мястэчку ўсе адзінапляменнікі вясёлага мудраца Шолам-Алейхема, сярод якіх былі не толькі мае добрыя знаёмыя, але i сябры маленства. I няма ў каго сёння спытацпа, каб удакладніць: тыя два-тры дзесяткі i выпадковых, i характэрных па тэматыцы кніг — ці не маюць яны дачынення да бібліятэкі, якая на пачатку стагоддзя была заснавана ў недалёкім старадаўнім гарадку Міры самім Горкім?..
Не, гэта не легенда. Яшчэ жывуць прадстаўнікі той мірскай інтэлігенцыі, нерадавая група якой гйсала ў свой час Аляіссею Максімавічу з просьбай дапамагчы ў арганізацыі бібліятэкі, на што ён адгукнуўся пісьмом i пасылкамі кніг.
Читать дальше