Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ад сяўбы да жніва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ад сяўбы да жніва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.

Ад сяўбы да жніва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ад сяўбы да жніва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не ацаніць яго, не ахапіць за раз, не нацешыцца ім — тым чароўным светам пачуццяў друясбы з жывымі істотамі, які адкрыўся мне ў творчасці Чэхава, пачынаючы іменна ад таго няўдалага шчанюка, што так па-новаму забрахаў у аснежаиым лесе, каля воўчай бярлогі, над якой пераляталі час ад часу смарагдавыя ў сакавіцкім сонцы пеўні-цецерукі…

Ванька Жукаў.

Калі я быў яго аднагодкам — пасвіў каровы. Увосені, пасля атавы, мы ганялі ix па-тагачаснаму вельмі далека: на сенажаці, пад самы лес, кіламетраў за пяць ад дому. На прыволлі заліўных лугоў цячэ ціхая, паўнаводная Буша, што паблізу ўпадае ў Нёман — недзе вунь там, на даляглядзе, дзе таксама сінее лес, што называецца Налібоцкай пушчай. Над Вушай у гэты час збіраліся статкі з шасці навакольных вёсак. Пастухі часта біліся, ішлі вайной веска на вёску. Наша веска легка пабівала дзве суседнія, Чыжыноўцы i Маласельцы, бо былі яны невялікія, не маглі выставіць больш-менш прыстойныя арміі, а аб'яднацда так i не здагадаліся. На роўных сілах былі мы з вёскамі Трошчыцы i Пясочная. Затое пабойваліся Скорыч. Бывала так, што правёўшы адпаведную дыпламатычную работу мы аб'ядноўваліся з песачлянамі i хмарай ішлі на скарычан, у той бок, дзе былі Нёман i Налібокі.

Цяпер, выступаючы ў ролі летапісца тых падзей, я бяру на сябе, шчыра кажучы, мнагавата. Мы аб'ядналіся, мы пайшлі… А сам хадзіў я тады толькі ў абозе: разам з іншымі жэўжыкамі падносіў каптаны i торбы старэйшых.

Не памятаю дакладна, як гэта здарылася, але ў тую восень было ў нас i перамір'е ca Скорычамі, нават даволі доўгае. Іхні статак даходзіў, пасучыся, да нашага, i каровы з абедзвюх вёсак мірна абгрызалі няскошаныя надрэчныя ўзмежкі. A пастухі раскладвалі вогнішчы, гулялі ў самаробныя карты, курылі цыгаркі з махоркі, пераважна крадзенай у бацькоў i для эканоміі прыпраўленай сухім вішнёвым лістам, вудзілі рыбу. З моста, што крута горбіўся над бродам. I займаліся гэтым пераважна «абознікі».

Аднойчы я быў сярод ix героем дня. Апроч пячкурыкаў, што легка лезлі ў бутэльку ад малака, нейкім дудам злавіў i я — ды з моста, у такой неспакойнай кампаніі — самую сапраўдную плотку!.. Слоў не хапала, каб выказаць радаедь. Ды ўсё ж галоўйае — не ў плотцы.

Дзякуючы ёй, гэтай срабрыстай дуроніцы з чырвонымі вачыма i плаўнікамі, якая да вечара на трэску высахла ў пастушынай кішэні, я пасябраваў з адным датуль незнаемым скорыцкім хлапчуком.

Ён быў таксама «абознік», маіх гадоў, але заморана маленькі, вельмі бедна апрануты, нават без вудачкі, хоць для снасці гэтай намі купляўся толькі зазубень, кручок, дана якога вагалася тады ад аднаго да двух курыных яек. Хлопчык быў сірата, бязбацькавіч, — такіх мы бязлітасна звалі байструкамі,— пасвіў чужыя каровы. Не памятаю, як яна пачыналася, наша дружба, што i пра што мы гаварылі. Нават імя яго згубілася назаўсёды, аднак у памяці модна i ярка засел i тры акалічнасці: хлопчык усё дрыжаў ад холаду, мяне чамусьці клікаў «Вана», а плотку называў «плёткай», i трэцяе, найбольш істотнае, — увечары, калі я дома расказваў пра яго, узяў ды раптам разрумзаўся. За гэта мяне высмеялі, але маці назаўтра палажыла мне ў торбачку больш, чам заўсёды, нават не намякнуўшы навошта.

Потым зноў былі бітвы ca скарычанамі, а тады — зіма, калі мы хадзілі ў розныя школы, вясна i лета, калі мы пасвілі паблізу ад родных вёсак. Наступнай восенню не сустракаліся, a выраслі — не пазналі адзін аднаго… Словам, ад гэтай кароткай дружбы застаўся толькі ўспамін.

Плотка, якую я злавіў з моста, — першая ў маім жыдці «вялікая рыбіна», але радасць, якую я з-за яе перажыў, была мне ўжо знаёма па адной з прачытаных да таго часу кніг: «Дзіцячыя гады Багрова-ўнука».

А радасць дружбы, якую я адчуў тады ўпершыню так моцна, не ведала раўназначнага рэха ў любімых кнігах дату ль, паку ль я, праз цэлых шэсць год пазней, не прачытаў апавядання «Ванька».

Праўда, я ўжо тады, у тым жа трыццаць другім годзе, адчуў на сабе першы i вельмі моцны ўплыў Льва Талстога з яго мастацкай i немастацкай пропаведдзю любві да брата-чалавека. Аднак у Чэхава было нешта якасна іншае — у яго была не проста любоў, без разбору: я палюбіў не якога-небудзь шаўца Аляхіна, што біў свайго маленькага вучня, i не шаўцову жонку, што «ўзяла селядца i ягонай мор дай пачала мне ў рыла тыцкаць», a іменна i толькі Ваньку Жукава. Ён, дарэчы, вельмі ярка нагадваў мне тады, пры першым чытанні, i нагадвае дагэтуль таго «абозніка» — пастушка, а пачуццё любві да пакрыўджанага, прыгнечанага чалавека — такое на-чэхаўску чыстае, без найменшага адцення фальшу пачуццё, — якое я так моцна перажыў над старонкамі гэтай навелы, шчасліва i непарыўна знітавана для мяне з тым здаровым i непасрэдным, высока чалавечым успрыняццем свету, з якім мы ўступаем у жыццё.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ад сяўбы да жніва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ад сяўбы да жніва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва»

Обсуждение, отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x