Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ад сяўбы да жніва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ад сяўбы да жніва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.

Ад сяўбы да жніва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ад сяўбы да жніва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— О! — сказаў ён голасам пераможцы.

— А што гэта?

— Вось i не ведаеш!

— Мі-хась-ка, што-о?

Чарнявы, загарэлы ёршык, унук старога «караля вугроў», горда i радасна прачытаў:

— Мой дзед.

1958

ДВАЦЦАЦЬ

Цеплаходзік «Глорыя» ідзе з Капры на поўнач. Цёмная восеньская ноч ахутала Неапалітанскі заліў.

Пасля спякотнага дня на верхняй палубе холадна. Не хочацца стаяць там — з няноваю думкай, што вось і ты, нарэшце, дыхаеш паветрам італьянскага поўдня; не хочацца слухаць усюды аднолькавы гоман хваль, любавацца зоркамі, тымі самымі, што і дома; не хочацца глядзець нават на зусім ужо экзатычны, косы пункцір агнёў канатнай дарогі на схіле далёкай, нябачнай піраміды Везувія…

Сяджу на ніжняй палубе, стуліўшыся каля акна, і, стомлены трыма суткамі турысцкай беганіны, то акунаюся ў лёгкую, салодкую дрымоту, то выплываю з глыбіняў наверх… Туды, дзе навокал нястомны шоргат ног і ненасытны гоман, дзе знізу чуецца аднастайны і, нібы ўнутры ў цябе, няўмольны стук матораў…

А ў думках-марах столькі сонца, блакіту і зеляніны! Там, як у люстры трох апошніх дзён, бачу залітае сонцам мора — і зблізку, пад намі, і здалёк — з акна вагона ці аўтобуса; там стракацяць-жаўцеюць лімоны ў густым лісці, раскошна высяцца вечназялёныя, агромністыя парасоны пініяў, чапляюцца за схілы гор крывыя ствалы аліўкавых дрэў; на роўнядзі далін брыдуць перад плугамі сівыя, рахманыя валы, стаяць шэрыя буданы з пампаснай травы і, не вельмі меншыя за іх, таксама шэрыя вуллі… На фоне марской яскравай сіні, велічна-грозных вулканічных вяршыняў і таксама, здаецца, спрадвечных руінаў мармуровай антыкі так проста, так па-сучаснаму, па-хатняму зелянеюць галоўкі капусты…

І чуецца смех над вадою — звонкі, нястрымны.

Яна прыгожая — твая радзіма, мой малады, сінявокі аміка! [16] Аміка — друг (італьянск.)

Каб я ўмеў, дык сказаў бы табе пра гэта яшчэ пазаўчора, як толькі ўбачыў спавіты імглой Неапаль, як толькі таропка пайшоў па яго вуліцах, — то шырокіх, з пальмамі і зялёнымі жалюзі раскошных асабнякоў, то вузкіх, з развешанымі сцягамі галечы — мокрым і сухім рыззём… У Рыме я сёе-тое сказаў бы табе і пад зводамі Пантэона, дзе вечны агонь над грабніцаю Рафаэля, і ў ватыканскім музеі, каля вітрын з рукапісамі Галілея і Петраркі, у руінах таго славутага цырка, каменні якога яшчэ патыхаюць запечанай кроўю нявольнікаў, і ў касцеле «Святога Пятра ў ланцугах», дзе боязна ад думкі, што вось ён — ужо не біблейскай легендай, а геніем тваёй зямлі народжаны Майсей — узарве сваёй сілай не толькі цёмны касцёлік, але і ўвесь стары квартал навокал гэтай вязніцы мастацтва!..

Яна цудоўная — твая Італія.

Дзіўна толькі і крыўдна, што за нашы тры дні і дзве ночы я не пачуў тут ніводнай песні…

Праўда, затое тут канчаткова развеялася маё наіўнае ўяўленне пра вечна бесклапотных спевакоў-мандаліністаў… Убачыўшы дымныя заводы, белыя палацы і магутныя караблі, я неяк зусім па-новаму зразумеў, што ўсё гэта зроблена вамі, вясёлымі людзьмі, у якіх можна і ў працы многаму павучыцца.

А песні так і не пачуў…

Затое сёння я чуў твой смех. Можа, і беспрычынны ён, і лішне малады, — хто гэта здолее пэўна сказаць?.. Ты, капрыйскі лодачнік, не думаеш пра гэта, звонячы смехам над роднай вадою, таксама як не абдумвае прычыны сваёй радасці жаўранак над палямі маёй стараны.

Слухай, аміка!

Калі наш цеплаходзік прычаліў да шумнага пірса ў тваім маляўнічым гарадку Марына Гранда, ты — як быццам невыпадкова — знайшоў нас, чатырох сяброў, у турысцкім растрывожаным мурашніку. Свецячы нам белазубай усмешкай, ты закрычаў і замахаў рукамі: «Сюды, сіньёры, сюды!» Мы павіталіся, і ты ледзь не подбегам павёў нас да свайго кацера.

За высокай, шэра-зялёнай сцяною Капры заходзіла сонца. Скалісты, ззаду асветлены праменнямі бераг быў стромы, як сцяна, высокі — больш за дзвесце метраў. І кацер твой, узняўшы над ціхай вадою гордае валлё, памчаў нас, як белая птушка, уздоўж гэтай цяністай сцяны ў той бок, дзе была яшчэ адна таямніца, яшчэ адно дзіва… А ты смяяўся, сінявокі прыгажун, паказваючы на ўсе іншыя кацеры, што засталіся далёка за намі!..

І мне хацелася разам з табою смяяцца. Толькі — з іншага… Усемагутны чалавек!.. А вось мы не можам як след зразумець адзін аднаго, не можам нават сяк-так выказаць адзін аднаму тое, чым поўніцца душа! Ёсць дзве мовы, з глыбокай, усеабдымнай красою, а мы — у сваім сучасным кацеры, — як першабытныя, толькі смяёмся, махаем рукамі, падміргваем, моршчымся!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ад сяўбы да жніва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ад сяўбы да жніва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва»

Обсуждение, отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x