Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ад сяўбы да жніва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ад сяўбы да жніва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.

Ад сяўбы да жніва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ад сяўбы да жніва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прыгожая была гэта шэрая, вельмі жыццёвая, натуральная прастата, гэтая яшчэ ўсё не растрачаная сіла, якую i не высушылі, i не прыглушылі дзевяць дзесяткаў больш катаржных, чым радасных, гадоў. Прыгожы быў позірк светла-блакітных вачэй пад густымі, сівымі брывамі, вачэй адкрытых i чыстых, як само бясхмарнае неба, паўторанае ў крынічным люстры бяскрайняга возера. Прыгожы быў, урэшце, увесь гэты звычайны, будзённы малюнак: вялікая чорная лодка на вадзяной пустыні, у лодцы — шэры дзед i светленькая ўнучка, а за кармой, на буксіры, — доўгае сасновае бервяно i яшчэ даўжэйшы трохкутнік растрывожанай вады.

— …I скавалі яны, унучачка, дзеда ланцугамі i пагналі ажно ў Вільню. I пачалі яны там, у нейкім склепе, скабліць мяне бізунамі, ліць мне ў нос ваду з газай…

— А навошта?

— Каб балела, унучачка. «Ты, кажуць, камуніст пракляты, бязбожнік, бунтаўшчык!» Які камуніст? Увесь народ пакрыўджаны, усе нашы паберажане падняліся!.. Не хочам мы, каб вы ў нас возера пад казну адбіралі! «Мільч, кажуць, хаме! Мы ў цябе, кажуць, не толькі возера, мы ў цябе i здароўе можам адабраць!..» Але ж не адабралі, унучачка, хоць i я пабываў на тых самых Лукішках…

— А на якіх гэта лукішках?

— Смяешся, дурненькая. Гэта турма такая, куды паны замыкалі нашага брата.

— А навошта?

— Каб ён там гніў, унучачка. Каб ён супраць ix не ішоў. А як ты не пойдзеш? Бяда цябе сама падгоніць. Як той казаў: не для Пана Езуса, а для хлеба куса. Колькі людзей ішло за нашу мазольную праўду! I моладзь, i старыя. Нават i дзеўкі, i бабы. А ён мне кажа: «Ты камуніст!..» I ў турму цябе. Каб дома, унучачка, сям'я твая слязьмі крывавымі аблівалася.

— А бабуля твая аблівалася?

Ганначка ведае толькі сваю бабулю — маміну маму, якая сядытады прыязджае да ix з тае вёскі, дзе зусім няма возера. Другая бабуля, пра якую ёй часта расказвае дзед, — істота амаль казачная, бо была яна даўно, i была, відаць, толькі дзедава.

— Аблівалася, унучачка, яшчэ як!

— А тата абліваўся?

— Хапала i яму. I яму, i цётцы Надзі, i тым тваім дзядзькам, што на вайне пагінулі. Тата твой быў тады ўжо сапраўдны работнік.

— А мама?

— Яна, унучачка, жыла тады яшчэ ў свае мамы, у Вераб'ях.

— А яна аблівалася?

— Не ведаю, колькі ёй там прыйшлося. Бо было яно, унучачка, так: каму — па каму, а каму — дык адразу два.

— Дзядуля?!

— Ну?

— А я вазьму цяпер ды з лодкі — скок!

— Я табе скокну, дурненькая! Скокнеш, дык i не выскачыш.

— I выскачу! Выскачу на палена, што лодка яго валачэ, а тады пабягу, пабягу, пабягу па палене!.. А потым па вадзе i далёкадалёка-далёка! Вунь туды, дзе лес, або яшчэ далячэй — туды, дзе сонца. Залезу ў хмарку i — скок!

Дзед ужо не адказвае на гэта мілае, як жаўрукова ў небе, шчабятанне. Ён ціха, бязгучна рагоча, падняўшы вёслы, адкінуўшыся галавою назад. Вось тут i раскажы ёй!.. Людзі жылі, колькі страху, колькі бяды, колькі пакуты ўсякай было, а яно цяпер i слухаць не хоча. Як тую казку на печы: цікава — вочак не зводзіць, а не — не хачу. I няхай сабе! То ж дваццаць год прайшло з таго часу, як мы тут, беднякі, бунтаваліся…

Дзед i ўнучка маўчаць. I ўсё навокал маўчыць — i вада, i неба. Па дарозе з Нівішчаў у мястэчка — дзеду ўжо добра відаць — ідуць час ад часу машыны. То з сенам, то са снапамі, то пустыя. Аднак ідуць яны моўчкі. Не чуваць таксама i цокату жняяркі, якая вунь дзе, на жоўтым полі, махае крыллямі… I чайкі амаль зусім не лётаюць. I рыба ўжо не жыруе. Адзін толькі белы матыль ляціць насустрач лодцы. О, мінае! З Нівішчаў у Падвалоку. Малое, а не баіцца. Сядзеў бы недзе, дурань, на сваёй капусце! Нябось намахаешся — блізкі свет… Маўчыць, не аказваецца i блясна на доўга адпушчанай дарожцы, дошчачку якое дзед падлажыў пад сябе. Сяды-тады ён патузвае жылку, правярае, хоць i не вельмі верыцца, што ў такую глухату які-небудзь вар'ят схопіць. Няхай сабе цягнецца… Пры немцах адзін партызан расказваў, што ў іхняй Арлоўскай губерні, ідучы калісьці ў царкву, мужык браў з сабою аброць: мо трапіцца каняжына якая па дарозе, дык пад'едзем!..

Потым стары ўспамінае пра сваё ранішняе здарэнне. Спазніўся вось толькі дарма, выбраўся з дому ў свіныя галасы… Ён доўга маўчыць. А Ганначка перагнулася тым часам цераз левы борт i пялёхтаецца ручкамі ў вадзе.

— Сядзь, дурненькая. Не дай божа чаго, дык я не вельмі нырну за табою. Такі шчупак з мяне, што абое — на дно. Сядзь хораша, як сядзела.

Кажучы гэта, дзед не спыняецца думаць пра сваё. Думаць — мала, трэба i падзяліцца думкай з добрым чалавекам.

— Жыве другі,— пачаў ён, — i сам не ведае, на якім ён свеце. Такі лес, унучачка, што душа радуецца. Над самым возерам, сасна ў сасну! А тут узялі ды зрабілі падсочку!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ад сяўбы да жніва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ад сяўбы да жніва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва»

Обсуждение, отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x