Іван Шамякін - Снежныя зімы

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Снежныя зімы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1970, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Снежныя зімы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Снежныя зімы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галоўныя падзеі рамана адбываюцца ў наш час. Адказнага работніка, старога камуніста Івана Антанюка, адправілі на пенсію за яго нязгоду з некаторымі «наватарствамі» ў навуцы і валюнтарызмам, які меў месца да кастрычніцкага пленума 1964 года. Але ў аснове галоўнай сюжэтнай лініі не гэты вытворчы канфлікт, а хутчэй за ўсё сямейна-бытавы. У мінулым Антанюк — камандзір партызанскай брыгады, і з тых нялёгкіх ваенных часоў бяруць пачатак яго ўзаемаадносіны з рознымі людзьмі. Няпростыя адносіны ў яго ўласнай сям’і, з роднымі дзяцьмі, яшчэ больш складаныя адносіны з жанчынай, якую палюбіў у час вайны. Але ва ўсіх жыццёвых сітуацыях Іван Антанюк застаецца прынцыповым камуністам, верным таварышам і добрым чалавекам.

Снежныя зімы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Снежныя зімы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мяне быццам ветрам сарвала з месца.

«Вы што, звар’яцелі? Ты за каго там быў? Ты начальнік штаба атрада! Акружэнская ануча!»

Пасля Валянцін прызнаваўся, што ніколі не бачыў мяне такім раз’юшаным. Стаяў, збялелы, навыцяжку. Апраўдваўся, як хлапчук:

«Брат твой яе ведае. І Шугановіч».

«Ты калі мне пра гэта дакладваеш? Хто тут камандзір? Вы што — пахавалі мяне?»

«Камісар нас сустрэў, я думаў — ён сказаў…»

«Хто тут камандзір? — крычаў я ў твар Шугановічу і Паўлу. — Чаму я на другія суткі даведваюся, што ў атрадзе з’явіўся новы чалавек? Хто дазволіў?»

«Я прывёз!»

«Ты думаеш, калі ты мой брат, дык можаш цягнуць у лагер каго хочаш? Хто яна?»

«Жонка Сваяцкага».

Ад здзіўлення нават гнеў мой патух. Я даўно ведаў, што мой калега па райвыканкому — загадчык дарожнага аддзела — зрабіўся намеснікам начальніка раённай паліцыі. А павінен быць з намі, прысутнічаў на нарадзе, якую праводзіў сакратар абкома, залічаўся ў атрад. Адказваў за прадуктовыя склады. Добра, што не за зброю. У лес, калі прыйшлі немцы, не з’явіўся, як, між іншым, не з’явіўся і той чалавек, якога абком назначыў нашым камандзірам. Але той знік бясследна. А гэты вынырнуў. На месцы складаў мы знайшлі пустыя ямы. У нас, адзінаццаці, хто адразу прыйшоў у лес (цяпер ужо дзевяці), з гэтым чалавекам быў свой рахунак. Мы цвёрда вырашылі як-небудзь спытаць у яго: куды дзеліся прадукты і вопратка?

І вось жонка яго ў нас, у лагеры. Ён жыў не ў райцэнтры, а ў Хабылях, кіламетраў за восем, і жонку яго я страчаў рэдка, але помніў. Сваяцкі ажаніўся гады два назад. Неяк неўзабаве пасля вяселля мы са старшынёй выканкома заглянулі ў яго дом — павіншаваць маладых. Далібог, цяпер я сумеўся пасля Паўлавага паведамлення. Можа зрабіць жонку прымаючай на Сваяцкага? А калі яна прыманка на нас, калі гэта хітры ход паліцыі?

«Пры першым жа падазрэнні я расстраляю не толькі яе, але і вас. Усіх траіх. Хто з вас дае гарантыю, што яна не шпіёнка?»

«Якая яна шпіёнка! Яна можа праз тыдзень-два народзіць».

Ну і ну! Хлопцы ўмелі здзіўляць! Тут ужо я зноў, як кажуць, «паставіў свечку».

«Народзіць? Ды вы што — ашалелі?! Што ў нас тут — раддом? Дзіцячыя яслі? Каб да раніцы духу яе не было! Завязаць вочы — і на ўсе чатыры! У любую вёску! Толькі не да нашых сувязных!»

«Немца ты пашкадаваў! — раптам узлавана закрычаў Павел. — А свайго чалавека — на мароз, у завіруху. Такую… А куды яна пойдзе? Сірата. І не тутэйшая. З Віцебшчыны. Мы ёй у тэхнікуме ўсім курсам памагалі. Яна кажа: лепш павешуся, чым назад да паліцая…»

Тое, што яна павесіцца, мяне мала кранула. А вось што брат мой, выходзіць, разам з ёй вучыўся, а значыцца, добра ведае, — трохі супакоіла. І Шугановіч ведае. І таксама — за яе. Бач, як балюча скрывіўся, калі я загадаў вывезці яе з лагера. Толькі Будыка назірае збоку, як старонні глядач, з ухмылачкай сваёй дурацкай — радуецца, пэўна, што віна валіцца не на яго.

Чорт з вамі! Даволі ў мяне клопатаў без вашай бабы!

«Толькі пялёнак вам і не хапае. Ваякі! Спаднічнікі! — і да Паўла: — А за немца мяне не папракай! Гуманіст саплівы!»

А пасля, у той жа вечар, зноў душэўная дэпрэсія. Якія мізэрныя справы! Узялі немца, і таго адпусцілі. Пасварыліся з-за бабы. А заўтра што? Зноў будзем сядзець у зямлянках і слухаць, як вые завіруха? А там ідзе гіганцкая бітва. Паміраюць мільёны. Вырашаецца лёс Радзімы. Што зрабіць, каб памагчы Маскве?

Дасталася ў той вечар і Будыку за яго ўсмешачкі. Доўга ён пасля так не ўсміхаўся.

Распёк Рошчыху за ацеслівы хлеб. Ды з той — што з гусі вада:

«А ты мне печ чалавечую збудаваў, што крычыш, як на жонку?»

Я павінен будаваць ёй печ! Хутка запатрабуюць: чаму няма пялёнак? Ох, даводзілі яны ў той вечар мяне да белага калення, паплечнікі мае!

Але ўсё засланяла адна думка — што рабіць? Не можам спускаць эшалоны. Не маем сілы весці бой з гарнізонамі акупантаў. Няўжо няма больш спраў? Не, ёсць! Смерць тым, хто прадаўся фашыстам! Кобікі і сваяцкія павінны адчуць, што здрада не застаецца непакараная, што ёсць суд народаў. І што гаспадары ў раёне не яны — мы, партызаны!

У тую раніцу зноў была завея. Я не помню дня ў тым снежні, каб не ішоў снег. Сапраўдны снежань! Усё, што за дваццаць тры гады ўтрымалася ў памяці,— усё рабілася ў завіруху.

Мы ехалі раніцою па полі, і ў вочы нам і коням балюча сек марозны снег. Не такі мяккі, не такі ласкавы, як сёння. Але і гэты добра сыпле. Заўтра будзе такая ж зіма, як тады. Трэба вяртацца. Я далёка зайшоў. Нішто не перашкаджае цяпер думаць дома, грэючы спіну каля радыятара.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Снежныя зімы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Снежныя зімы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Снежныя зімы»

Обсуждение, отзывы о книге «Снежныя зімы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x