Іван Шамякін - Снежныя зімы

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Снежныя зімы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1970, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Снежныя зімы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Снежныя зімы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галоўныя падзеі рамана адбываюцца ў наш час. Адказнага работніка, старога камуніста Івана Антанюка, адправілі на пенсію за яго нязгоду з некаторымі «наватарствамі» ў навуцы і валюнтарызмам, які меў месца да кастрычніцкага пленума 1964 года. Але ў аснове галоўнай сюжэтнай лініі не гэты вытворчы канфлікт, а хутчэй за ўсё сямейна-бытавы. У мінулым Антанюк — камандзір партызанскай брыгады, і з тых нялёгкіх ваенных часоў бяруць пачатак яго ўзаемаадносіны з рознымі людзьмі. Няпростыя адносіны ў яго ўласнай сям’і, з роднымі дзяцьмі, яшчэ больш складаныя адносіны з жанчынай, якую палюбіў у час вайны. Але ва ўсіх жыццёвых сітуацыях Іван Антанюк застаецца прынцыповым камуністам, верным таварышам і добрым чалавекам.

Снежныя зімы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Снежныя зімы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Была адліга. Раставаў снег. Ён выпаў уначы, і вуліцы не паспелі ачысціць нават тут, у цэнтры, перад урадавым будынкам. Пад нагамі — слізкая калатуша. У паветры пахла вясной.

Вольга выслухала моўчкі. Цяжка ўздыхнула.

— О божа!

— Чаго ты божкаеш?

— Нічога, — і пайшла на кухню.

Гэтае яе «о божа!» — горш за самыя мнагаслоўныя папрокі. Апаноўвала злосць. Але і шкада было жонкі: яна ўбіла сабе ў галаву, што ратунак яго толькі ў працы. Ад чаго ратунак? Хіба ён мала працаваў? Хіба цяпер сядзіць склаўшы рукі?

Вольга вярнулася праз нейкі час. Сказала нібыта весела, нібыта ў жарт:

— Каб я была, як іншыя жонкі, то прадзяўбла б табе макаўку за такія «конікі»… Ты горш за Васю, калі яму было семнаццаць… У дваццаць тры ён сам паразумнеў, а ты…

— Вольга, гэта не «конікі». Ёсць прынцыпы.

— Але я не такая, як іншыя. Ва ўсім не такая. Не, — і раптам заплакала.

Івана Васільевіча ў першы міг жончыны слёзы ашаламілі: з-за чаго трагедыя? А пасля — вырвалася злосць.

— Не рабі з сябе пакутніцу! Брыдкая роля! Лепш ужо крычы. Бі талеркі! Упікай за ўсе грахі! Я буду цярпець. Але ні ты, ніхто не прымусіць мяне кланяцца Каралькову ці Сямёну.

Дні праз два пасля гэтае размовы выпадкова сустрэў на вуліцы свайго выхаванца, супрацоўніка, які гадоў шэсць назад па ўласным жаданні паехаў у саўгас, — Казіміра Захаравіча. Непаседлівы такі хлопец быў, хударлявы, вельмі не любіў паперы пісаць і любіў у камандзіроўкі ездзіць.

Іван Васільевіч не бачыў яго гады тры. Сустрэчы абодва ўзрадаваліся.

— Як жывеш, Казімір?

— Хіба не відаць па мне? — дырэктар саўгаса надзьмуў ружовыя шчокі, ткнуў у іх кулакі, грымнуў рогатам на ўсю мнагалюдную вуліцу.

— Чорт ведае, ад чаго вас так разносіць. Я ж ведаю жыццё дырэктара. Цэлы дзень на нагах… У пяць устаеш, на свежым паветры…

— То, мабыць, ад паветра, Іван Васільевіч, — зубаскаліў Захарэвіч.

Слова за слова — то сур’ёзнае, то жартаўлівае — і адчулі, што есць у іх пра што пагаварыць, хочацца пасядзець. Прыхапілі пляшку, падаліся да Антанюка на кватэру. Спачатку гаспадарылі самі. Потым вярнулася жонка. Нанава падала на стол.

Калі добра пагаварылі — кожны з іх умеў расказаць і ўмеў паслухаць другога (рэдкі талент) — і трохі выпілі, Захарэвіч нечакана заключыў:

— Іван Васільевіч, плюнь ты на ўсё і хадзем да мяне галоўным аграномам.

Міг стаяла цішыня. Гаспадары глядзелі госцю ў рот. Госць збянтэжыўся: няўжо пакрыўдзіў такой прапановай? І раптам Іван Васільевіч бухнуў рогатам. Адкінуўся на спінку крэсла, задраў галаву і проста-такі заліўся смехам. Захарэвіч зусім сумеўся: смяюцца з яго, дурня.

— Вольга! Чула? Далібог, геніяльна. А травы заараў?

Захарэвіч усё яшчэ не разумеў. І Вольга не разумела. Іван Васільевіч зноў засмяяўся. І тут жа змоўк.

— Ты сур’ёзна?

— Сур’ёзна, — няўпэўнена адказаў дырэктар.

— Не баішся?

— А чаго мне баяцца?

— Вопыту ў мяне больш.

— Тым лепш.

— Згодзен! Вольга! Я згодзен! Як не падумаў дагэтуль, што мне трэба вярнуцца не ў мяккае крэсла, а ў сваю маладосць, да зямлі, да людзей, што робяць на ёй. Так проста і так мудра! Я ж мог даўно. Не, не мог. Тады, да кастрычніка, мяне, відаць, ніхто не ўзяў бы і ніхто не зацвердзіў бы — травяніст, антыкукурузнік. А цяпер, думаю, не адважацца пярэчыць. Ні абком, ні райком.

— У райкоме ў нас рады будуць, Іван Васільевіч.

— Значыцца, па руках?

Ляпнулі далоняй аб далоню, як цыганы. Засмяяліся.

— Вып’ем за маю будучую працу! Вольга! А ты чаго нахмурылася? Не згодна?

— Мяне нічога ўжо не здзіўляе, Іван, у тваіх паводзінах. Але калі цябе паклічуць на бюро райкома — чаму не перавозіш сям’ю? — прыйдзецца табе афармляць развод, — яна сумна ўсміхнулася.

Захарэвіч заспакоіў з сур’ёзнасцю ап’янелага чалавека:

— Не перажывайце, Вольга Усцінаўна. Цяпер на бюро не цягнуць: чаму сям’я не пераязджае? Нікога ж гвалтам не пасылаюць, як некалі. Самі едуць. Просяцца. Да таго ж мы — лічы, што прыгарадная гаспадарка. Шэсцьдзесят нейкіх кіламетраў. А што цяпер паўсотні вёрст? Не на валах ездзім. Вось прыедзеце да нас — пабачыце. Улетку адпачываць будзеце… Лес у нас… бор… Да Беразіны, праўда, далекавата. Але што нам нейкія сем ці дзесяць кіламетраў!

Вольга маўчала. Нібыта згаджалася. Але калі дырэктар саўгаса, нарэшце, развітаўся, дамовіўшыся, што чакае Антанюка праз два дні, машыну прышле па яго, жанчына занепакоілася. Не знаходзіла аргументаў, каб адгаворваць мужа. Ды і ведала, што ніякія адгаворы не памогуць. Іван хадзіў следам за ёй з пакоя ў пакой, на кухню і даказваў, як гэта нечакана, але здорава. Урэшце, будзе аплявуха таму ж Сямёну Сямёнавічу. У яго, напэўна, спытаюць: дзе Антанюк? Не па сваёй жа ініцыятыве выклікаў на размову. А Антанюк — вунь ужо дзе!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Снежныя зімы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Снежныя зімы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Снежныя зімы»

Обсуждение, отзывы о книге «Снежныя зімы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x