Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Русская классическая проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Буранны паўстанак (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Буранны паўстанак (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Буранны паўстанак (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Буранны паўстанак (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так было нейкi час, пакуль чалавек на вярблюдзе не абагнаў трактары i не спынiўся ўпоперак дарогi. I трактары затармазiлi.

- Што? Што там здарылася яшчэ? - высунуўся з кабiны Сабiтжан.

- Нiчога. Глушы маторы, - загадаў Буранны Едыгей. - Размова ёсць.

- Якая яшчэ размова? Не затрымлiвай.

- Меней балбачы. Хаваць будзем тут.

- Адыдзi! - узлаваўся Сабiтжан, торгаючы на шыi гальштук, ужо скамечаны i недалужны. - Я сам буду хаваць на раз'ездзе.

- Слухай, Сабiтжан! Бацька твой, нiхто не спрачаецца. Але ж на свеце не ты адзiн. Ты паслухай усё-такi. Што здарылася там на пасту, ты сам бачыў, сам чуў. Нiхто не вiнаваты. Але падумай пра другое. Калi гэта было, каб мёртвага вярталi з пахавання дамоў? Такога не бывала. Гэта ганьба на нашы галовы. Нiколi такога не было.

- Не я сюды вёз, - запярэчыў Сабiтжан.

- Я вёз. Мы!.. Нельга вяртацца з нябожчыкам. Сорам. Падумай. Ганьбы нiчым не змыеш.

Тым часам з кабiны экскаватара вылез Доўгi Эдыльбай, з'явiўся i зяць-алкаголiк. Экскаватаршчык Жумагалi таксама падышоў даведацца, што здарылася, чаму Буранны Едыгей верхам на Каранары заступаў iм дарогу.

- Слухайце, джыгiты, - казаў ён. - Адвеку так было i будзе. З могiлак нябожчыка не прывозяць назад. Каго павезлi хаваць, той павiнен быць пахаваны. Вось Малакумдычапская строма. Гэта таксама наша зямля, саразекская! Тут, на Малакумдычапе, Найман-Ана вялiкi плач свой мела. Паслухайце мяне, старога Едыгея. Няхай будзе тут Казангапава магiла. I мая магiла таксама няхай будзе тут. Бог дасць самi пахаваеце. Пра гэта буду малiць вас. А цяпер яшчэ не позна, ёсць час - вунь там, на самым абрыве аддадзiм нябожчыка зямлi.

Доўгi Эдыльбай глянуў туды, куды паказваў Едыгей.

- Цi праедзе твой экскаватар? - спытаў Жумагалi.

- Ды праедзе, чаму ж не!

- А я кажу, хопiць здзекавацца! Паехалi на раз'езд! - закрычаў Сабiтжан.

- Якi над табой здзек? Гэта ж здзек будзе, калi нябожчыка прывязем назад, - сказаў яму Жумагалi. - Ты сам падумай.

Усе змоўклi.

- Вось што, вы як хочаце, - сказаў Жумагалi, - а я паеду магiлу капаць. Трэба выкапаць яму як глыбей. Пакуль яшчэ час ёсць. Да цемнаты.

I Жумагалi, завёўшы экскаватар, вырулiў на абочыну i пакiраваў на пагорак, а адтуль - на строму. Туды ж пайшоў i Доўгi Эдыльбай, за iм - на Каранары Буранны Едыгей.

Каршун раптам убачыў, як людзi заварушылiся на строме. Адна з машын пачала торгацца, выграбаючы зямлю i складваючы яе горбай каля сябе, як суслiк ля нары. Тым часам ззаду падпаўзаў трактар з прычэпам. У iм усё гэтак жа сядзеў чалавек каля нечага, загорнутага ў белае.

Каршун зразумеў, што гэтыя прышлыя доўга будуць заставацца на строме, капаючыся ў зямлi. Яму нiчога не заставалася, як зрабiць у небе круг, кiруючыся блiжэй да забароннай зоны, каб пацiкавiцца, што робiцца там, дзе быў касмадром.

А там ужо другiя суткi iшла бесперапынная работа. Удзень i ўночы. Увесь гэты раёй ноччу быў ярка асветлены сотнямi магутных пражэктараў. Было святлей, чым удзень. Дзесяткi цяжкiх i лёгкiх спецыяльных машын, а таксама людзей: вучоных i iнжынераў рыхтавалi аперацыю "Абруч".

Антыспадарожнiкi, прызначаныя для знiшчэння лятальных апаратаў у космасе, стаялi, гатовыя да пад'ёму, на асобай пляцоўцы касмадрома. Паводле ўзгаднення ОСВ-7 яны былi замарожаны да асобнай дамоўленасцi, гэтак жа, як падобныя сродкi з амерыканскага боку. Цяпер яны знаходзiлi сабе новае прымяненне ў сувязi з экстраннай праграмай па ажыццяўленню транскасмiчнай аперацыi "Абруч". Такiя ж ракеты-робаты рыхтавалiся да сiнхроннага запуску паводле аперацыi "Абруч" i на амерыканскiм касмадроме Невада.

Час старту ў саразенскiх шыротах прыпадаў на восем гадзiн вечара. Роўна ў восем нуль-нуль ракеты павiнны былi стартаваць. Паслядоўна, з iнтэрваламi ў паўтары хвiлiны, у дальнi космас павiнны былi памкнуць дзевяць саразекскiх антыспадарожнiкавых ракет, прызначаных утварыць у плоскасцi "Захад-Усход" пастаяннага дзеяння абруч наўкол зямнога шара супроць пранiкнення iншапланетных лятальных апаратаў. Невадскiм ракетам-робатам належала ўстанавiць такi ж абруч "Поўнач- Поўдзень".

Дакладна ў тры гадзiны дня на касмадроме Сары-Азек-1 уключылася кантрольна-перадпускавая сiстэма "Пяцiхвiлiнка". Праз кожныя пяць хвiлiн на ўсiх экранах i табло, па ўсiх службах i каналах успыхвалi сiгналы, якiя дублiравалiся гукам: "Да старта чатыры гадзiны пяцьдзесят пяць хвiлiн! Да старта чатыры гадзiны пяцьдзесят хвiлiн..." За тры гадзiны да старта павiнна была ўключыцца сiстэма "Хвiлiнка".

Блiзка таго часу арбiтальная станцыя "Парытэт" паспела перамянiць параметры свайго месцазнаходжання ў космасе, i адначасова былi пераведзены на другi код каналы радыёсувязi бартавых сiстэм станцыi, каб выключыць усялякую магчымасць кантактаў з парытэт-касманаўтамi 1-2 i 2-1.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Буранны паўстанак (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Буранны паўстанак (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Сыпайчи
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Материнское поле
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Джамиля
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Прощай, Гульсары!
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Когда падают горы
Чингиз Айтматов
Отзывы о книге «Буранны паўстанак (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Буранны паўстанак (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x