Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не ведаю чаму, але гэта ў маёй памяці наслойвасцца на тое, як у Луўры, у зале сярэдневяковых надмагільных помнікаў я заглядваў у твары каменных бабуль-манашак, што нясуць мёртвага рыцара. (Я ўсё ездзіў, усё глядзеў, назапашваў нешта, як бы ведаючы, што хутка застануся сам-насам з цемрай.) Рыцар каменна выцягнуўся ўздоўж доўгага мяча з дзяржаннем-крыжам, падэшвамі ног ён кранаецца льва, пакорліва маленькага, а чорныя манашкі па-жывому сагнуты пад цяжарам мёртвага цела, i твары іхнія схаваны ў глыбокіх раструбах капюшонаў.

Нясцерпна цягне нахіліцца i глянуць пад чорныя капюшоны, усё здаецца, што там нямыя задаволеныя грымасы смеху.

Я не ведаю, што закрывала, хавала сутулая спіна майго ворага, пакорліва схіленая пад неспакойнай малпай, i якая грымаса была на яго твары, калі легкавушка скранулася, паехала. Усё тое ж: жорсткая, халодная цікаўнасць? Упэўненасць чарговага пераможцы, што так i назаўжды застанецца: «яны» — пад намі, «мы» — над імі? I самая кароценькая, але i жывучая наркатычная ідэя, што сiла — гэта i ёсць права, мэта, справядлівасць. I абавязкова — грымаса людаедскай пагарды да «некультурнасці» ахвяры, аблічча якой скажона нечалавечай пакутай!

Думаю толькі, што ён ад'язджаў ад ахопленай полымем i жудасным галашэннем будыніны без думкі, што ўжо сёння ўсё пераменіцца. I сонца яшчэ не схаваецца, як усё яму здасца другім i будзе другім.

…— Фларыян Пятровіч, я вось слухаю вас заўсёды… A нядаўна Іосіфа Камінскага ў кіно бачыў, ён расказваў, як нішчылі ix вёску, Хатынь. I вось думаю, як людзі паклёпнічаюць на жывёл! «Жывёльныя інстынкты» , тое ды сёе… Добра ж, каб якраз жывёльныя! Я ў гэтым годзе амаль месяц пражыў у Белавежскай пушчы. Як проста, я сказаў бы, маральнымі сродкамі зубр i нават дзік сцвярджаюць першынство над сваімі. Нават самы крыважэрны звер рэдка, хіба што выпадкова, заб'е суродзіча. Ва ўсякім разе барацьба з прадстаўнікамі аднаго віду ў ix не набывае знішчальнага характару. Гэта i ёсць інстынкт самы жывёльны — захаванне віду! Вось пішуць, i не надакучыць ім пра адно i тое ж! (Бокій пастукаў далонню па ліпкай скуры партфеля.) Маўляў, прырода вінаватая, што чалавек агрэсіўны, што жорсткі да людзей. Калі i ёсць віна маці-прыроды, дык толькі тая, што занадта далёка адпусціла яго ад сябе. I чалавек занадта вызваліўся ад яе — амаль страціў асноўны інстынкт, так, той самы жывёльны інстынкт захавання віду!

— Вось-вось, калега! А далей пачынаецца «другая прырода» — культура. I пытанне цяпер — якая яна. Наколькі гуманная, чалавечная i чалавечая. Ну, а фашызм — гэта паклёп на прыроду чалавечую i на культуру яго. Самы злосны ў гісторыі паклёп!

— А сама гісторыя — таксама паклёп? Войны, інквізіцыі, крыжовыя паходы, варфаламееўскія i ўсякія іншыя «ночы» , смярдзючыя «розы» , незлічоныя ацілы, тамерланы, багдыханы, што натхнёна ўпрыгожваюць планету манументамі з мільёнаў чалавечых чарапоў?!

— I ўсё ж фашызм — гэта паклёп на чалавека. Нават дагістарычны наш «прашчур» у звярынай скуры, Нават ён не заслугоўвае такой абразы — быць продкам фашыста. Не, вы добра ўявіце яго сабе, нашага беднага «прашчура» : без клыкоў i хуткіх ног, i зусім не асілак сярод звяроў, аблыселы ад намаганняў выжыць! Адзіная смяротная істота, такая адзінокая ў свеце: ніхто ж, акрамя яе, не ўсведамляе, не ведае, што ёсць смерць! Добра, калі ад звера памёр, на паляванні загінуў. А калі без прычыны, гэта значыць ад хваробы? Як тут не жахнуцца, не ўбачыць у гэтым чараўніцтва? Жывёльнае пачуццё бессмяротнасці сутыкалася з чалавечым вопытам, усведамленнем, што смерць можа цябе дастаць. Дастаць бессмяротнага? Не інакш, як чараўніцтва нечае! Памёр «наш» — шукай суседа- «чараўніка» i забі! I не помста гэта нават, a прафілактыка — тагачасная медыцына. Ён не люты, не злы, ён расчульвае, гэты наш продак, сваёй дзіцячай бездапаможнасцю перад клыкастым i незразумелым светам…

— Ну вось бачыце, ужо тады чалавечая свядомасць разышлася, як нажніцы, з інстынктам захавання віду. Свядомасць абмежавала гэты інстынкт, звузіла да маштабу племені: іншае племя — ужо не «мы» , можаш забіць, можаш зжэрці! Ну, а калі чужога «чараўніка» можна забіць, чаму ж, калі да яго далёка, но пашукаць бліжэй, сярод суродзічаў? Так нават хутчэй i зручней. «Шукай чараўніка! Шукай не нашага!» — хіба не гэтым просценькім спосабам, Фларыян Пятровіч, дзейнічалі маніпулятары ўсіх часоў i народаў? I атрымлівалася, заўважце, спраўна. «Мы» — арыйцы, «мы» — белыя, «мы» — каляровыя, у «нас» — самы-самы, «мы», «мы», «мы!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x