Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі на світанні гэта было мною ўстаноўлена, я расшырыў ачапленне з усходняга боку i арганізаваў ахват сяла ў форме клешчаў пры адначасным павелічэнні дыстанцыі паміж пастамі. У выніку мне ўдалося захапіць i даставіць да месца збору ўсіх жыхароў сяла без выключэння. Спрыяльным аказалася тое, што мэта, для якой зганялася насельніцтва, да апошняга моманту была яму невядома. Каманда магільшчыкаў атрымала рыдлёўкі толькі на месцы расстрэлу, дзякуючы чаму насельніцтва аставалася ў няведанні таго, што будзе. Непрыкметна ўстаноўленыя лёгкія кулямёты задушылі ў самым пачатку ўзнятую паніку, калі прагучалі першыя стрэлы з месца экзекуцыі, якое ляжала ў 700 метрах ад сяла. Двое мужчын спрабавалі ўцякаць, але праз некалькі крокаў упалі, скошаныя кулямётным агнём. Расстрэл пачаўся ў 9 гадз. 00 мін. i закончыўся ў 18 гадз. 00 мін. Ён праходзіў без ніякіх ускладненняў, падрыхтаваныя мерапрыемствы аказаліся надзвычай мэтазгоднымі.

Прыводжу колькасны вынік расстрэлу. Расстраляны 705 чалавек, з ix мужчын — 203, жанчын — 372, дзяцей — 130.

…Пры правядзенні аперацыі ў Борках выдаткавана: вінтовачных патронаў — 786 шт., патронаў для аўтаматаў — 2496 шт.

Страт у роце не было. Адзін вахмістр з падазрэннем на жаўтуху адпраўлены ў шпіталь у Брэст» .

Мюлер

Падпісана: обер-лейтэнант, выконваючы абавязкі камандзіра роты.

«Рота атрымала заданне знішчыць размешчаную на паўночны ўсход ад Макран вёску Забалоцце i расстраляць насельніцтва. Да роты былі прыкамандзіраваны: узвод Фрона з 9-й роты i 10 чал. бронеаўтамабільнага падраздзялення 10 палка. 22 верасня 1942 г. каля 18 гадз. 00 мін. 1, 2 i 3 узводы на сваіх машынах былі каля заходняга выхаду з Макран i злучыліся там з падраздзяленнямі, прысланымі для падмацавання. Пасля кароткага растлумачэння абстаноўкі i размеркавання сіл у 23 гадз. 00 мін. рота выступіла ў напрамку Забалоцця… 23 верасня 1942 г. каля 02 гадз. 00 мін. рота падышла да першых, паасобных двароў Забалоцця. У той час як галоўныя сілы рушылі далей у глыб вёскі да тэрыторыі ачаплення, асобныя двары былі акружаны выдзеленай для гэтага камандай i жыхары выведзены з дамоў. Такім чынам, яшчэ да ўступлення ў вёску было затрымана каля 25 мужчын i жанчын. Старасту, які жыў на хутары, загадана было ў 5 гадз. 30 мін. быць у камандзіра роты, які знаходзіўся каля ўвахода ў вёску. К гэтаму часу ўсё знешняе ачапленне было праведзена без асаблівых здарэнняў.

Усё насельніцтва пад кіраўніцтвам старасты было сагнана ў школу, а адна каманда адразу ж адправілася на выселкі за 7 км ад вёскі, каб забраць жыхароў… Усе жыхары былі падзелены на 3 групы i расстраляны на месцы пакарання…

Вынікі аперацыі наступныя: расстраляна 289 чалавек, спалены 151 двор, узята 700 галоў рагатай жывёлы, 400 свіней, 400 авечак i 70 коней…»

Капітан Пельс.

«На світанні стараста ў Барысаўцы {2} 2 Маларыцкі раён. сабраў усё насельніцтва. Пасля праверкі насельніцтва пры садзеянні паліцыі бяспекі з Дзівіна 5 сямей былі пераселены ў Дзівін. Астатнія былі расстраляны асоба выдзеленай камандай i пахаваны за 500 м на паўночны ўсход ад Барысаўкі. Усяго было расстраляна 169 чал., з ix: 49 мужчын, 97 жанчын i 23 дзіцяці… Усяго было знішчана: у самім населеным пункце — 12 вясковых двароў i 8 гумнаў, па-за вёскай — 67 хутароў.

Прысуды аб расстрэле былі выкананы толькі апоўдні к 1 гадзіне дня, з-за падрыхтоўкі (капанне магіл).

…Пакаранне было праведзена планамерна i без асаблівых здарэнняў, калі не лічыць адной спробы ўцёкаў. Большасць жыхароў вёскі захоўвала прысутнасць духу, ішла насустрач лёсу, які поўнасцю заслужыла i які па прычыне ix нячыстага сумлення не з'яўляўся для ix нечаканасцю» .

Капітан Каспер.

…Нас штурхаюць, адціскаюць кудысьці да калодзежа, а ззаду, каля палаючага свірна, гулка б'юць кулямёты, але нават яны не заглушаюць чалавечага крыку.

Нешта са мной робіцца, я ўсё цягнуся, незразумела i шалёна, да адкрытай машыны, дзе нерухомая старэчая спіна i гладкая, голеная галава майго ворага i дзе ўсё кідаецца, гойсаецца, грымаснічаючы i дражнячы, белавокая малпа з пацучыным i тоўстым хвастом. Паліцай мяне штурхае, але ён i сам быццам загіпнатызаваны. Я ўжо амаль дабраўся да машыны, калі яна раптам сарвалася з месца i памчала. Што я хацеў рабіць i што я мог, не ведаю. Магчыма, цягнула мяне да яго нясцерпная патрэба глянуць i помсліва запомніць. I ўбачыць, што закрывае сваім хвастатым задам, хаваючы i клічучы паглядзець, ашалелая малпа.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x