Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Брытагаловы з грымасай незадаволення i гідлівасці рушыў да адкрытай легкавой машыны. Зараз я бачыў яго старэчую сутулую спіну, па якой кідаўся, матляўся, як маятнік, тоўсты доўгі хвост…

Гэта быў знак — канчаць. Маладзенькі афіцэр падбег да свірна, немцы, што ляжалі за кулямётамі, падрыхтаваліся, шарэнга карнікаў адступіла ад сцен свірна. Выбухнула ад саломы па сцяне — як крыкнула! — полымя. Яно ўдарыла па вачах, як тады на «востраве» . Але я ўсё глядзеў, як з акенцаў выкідваюць дзяцей i яны падаюць проста ў агонь…

Іосіф Іосіфавіч Камінскі(в. Хатынь Лагойскага раёна Мінскай вобласці):

«I мяне павялі ў той хлеў… Дачка, i сын, i жонка — ужо там. I людзей столькі. Я кажу дачцэ: «Чаму вы не адзеліся?» — «Дык сарвалі з нас адзежу, — кажа дачка. — З мяне i даху з плеч сарвалі, раздзелі нас…» Ну, прыгоняць у хлеў i зачыняць, прыгоняць i зачыняць. Столькі людзей нагналі, што i не прадыхнуць ужо, руку не падымеш. Людзі крычаць, дзеці гэтыя; ведама, столькі людзей i строях гэтакі. Сена там было, салома, кармілі яшчэ, трымалі кароў. Зверху i падпалілі. Падпалілі зверху, гарыць страха, агонь на людзей сыплецца, сена, салома загарэліся, душацца гэтыя людзі, так сціснулі, што i дыхаць ужо няма як. Няма як дыхнуць. Я сыну кажу: «Упірайся ў сцяну рукамі i нагамі, yпiрайся…» А тут дзверы расчыніліся. Расчыніліся, а людзі не выходзяць. Што такое? Аж там страляюць, страляюць там, кажуць. Але крык такі, што стрэлу таго, што стуку таго i не чуваць. Ведама ж, гараць людзі, агонь на галовы, ды дзеці — такі крык, што… Я сыну кажу… «Праз галовы, праз галовы трэба!» Падсадзіў яго. А сам па нізе, паўз ногі. А на, мяне бітыя i наваліліся. Наваліліся на мяне бітыя тыя, i прадыхнуць нельга. Але паварушыў плячыма — тады я здаравейшы яшчэ быў,— стаў паўзці. Толькі да парога дапоўз, а страха i абвалілася, агонь на ўсіх… А сын выскачыў таксама, толькі голаў яму трохі абсмаліла, валасы абгарэлі. Адбег метраў пяць — яго i палажылі. На ім людзі пабітыя — з кулямёта ўсіх…

«…Уставай, кажу, яны паехалі, паехалі ўжо!» Стаў яго выцягваць, аж з яго i кішкі ўжо… Спытаў яшчэ толькі, ці мама жывая… Не дай бог нікому, хто на зямлі жыве, каб не бачылі i не чулі гора такога…»

Аўдоцця Іванаўна Грыцэвіч(в. Капачы Салігорскага раёна Мінскай вобласці):

«Схавалася на гарышчы за лежаком, пад кучай сухога лыку. A лесвіца скрып-скрып — паднімаецца нехта. Чую, ён, ужо тут, побач, дыхацельны нехта. Шагі —ідзе да мяне. Адкрыла вочы, а ён на мяне глядзіць, глядзім адзін на аднаго. А там ужо другі ўзлазіць. Дык ён узяў вязку лыку i паклаў мне на твар, закрыў…»

Марыя Фёдараўна Кот(в. Вялікія Прусы Капыльскага раёна Мінскай вобласці):

«Забілі нас, a ўсё чую, як за печкай дабіваюць суседзяў. Мы, як упалі, дык i раскаціліся кожны сваёй сям'ёй. Бачу, як жанчына цалуе руку i не дае адсунуць краваць — там дзеці яе, а ён б'е яе наганам па галаве. Тоўкуць кравацямі тых дзяцей, а яны пішчаць, госпадзі! A другі ўбачыў, што я гляджу, падбег i трах, трах, трах, я як цяпер бачу сіні наган, сіні-сіні, i агнём мяне — па твары, па твары. Адцягнуў мяне за нагу ад маіх дзяцей. А я ўсё жывая… Чую — зноў ходзяць. Думаю, зноў немцы. А гэта сын, мой, Жора, у крыві ўвесь, нічога не бачыць, ідзе да дзвярэй. «Сынок!» А ён: «Я думаў, мама, што вас ужо няма, няхай i мяне заб'юць». — «Лажыся, кажу, сынок, на тое самае месца, можа, яно шчаслівае!»

Не ведаю, ці пачулі там, ці што, але забягае адзін. «Уставай!» Пачакаў, пастаяў. Потым гранату кінуў — пад печ. A ўжо дым, ужо глінабітку паляць, аблілі нечым. Столь над намі гарыць, агонь трашчыць. Нe забілі яны нас, дык яшчэ горш — жывымі згарым. A дзяўчатак забілі, дык яшчэ i спаляць. Ускочыла я, краваць ля акна стаяла, я раму выламала, заву Жору: «Памажы ж мне выцягнуць ix! Дзяўчатак нашых» . Усцягнула меншанькую — ёй куля во сюды, проста ў пераноссе папала, — на краваць яе, на падаконнік i неяк на двор. Потым старшанькую, ёй ужо шаснаццаць было. Подняла — дык яно такое маладое, мяккае!..»

Якаў Сяргеевіч Стрынатка(в. Шалаёўка Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці):

«У сорак другім, летам гэта было, партызанаў тут не вельмі яшчэ чуваць было. У Борках паліцыя была. А тут немцы раптам акружылі Боркі. Каго на полі ці ў кустах сустрэнуць, не забіваюць, а гоняць перад сабой — у вёску. А я якраз ехаў у Боркі, ячменю абяцалі прадаць. Чэрці мяне пагналі якраз пад гэта! Хацеў назад каня завярнуць — не дазволілі. Не білі, што праўда, то праўда, толькі паказалі, каб ехаў у Боркі. Я пагнаў каня, каб скарэй ад ix, заехаў у двор, там сястра ў мяне была. Яны таксама бачаць, што немцы з усіх бакоў, а чаму, што здарылася, не ведаюць. Дзед хлопцаў боркаўскіх лае за тое, што ноччу да дзевак бегаюць у суседнія вёскі: немцы, можа, падумалі, што да партызанаў! Мы з пляменнікам з хаты выйшлі, дровы сталі пілаваць: не так страшна, калі што-небудзь робіш. Сястра не вытрымала, хацела да суседкі забегчы, а немцы ўжо не пускаюць: «Нахаўз, матка!» Нікога на вуліцы не чапалі, не забівалі, што праўда, то пpaўда. Толькі — «нахаўз», дамоў каб ішлі. Пляменніцу з сяброўкай, каторыя пa вуліцы пайшлі, загналі ў чужую хату. Стаім каля вокан, глядзім, як немцы пa ўсёй вёсцы i пa агародах. А Боркі вялікія, некалькі пасёлкаў… Пляменнік гаворыць маці: «Ану ix, давай нам снедаць!» — «Паедуць, тады i сядзеце, i выпіць ёсць», — кажа маці. А тут i застукала ў двары. Зайшоў з аўтаматам, адразу адштурхнуў сястру маю ад парога i адразу перасек яе. А я як адскочу ад стала, калi пачуў ix у двары, як сеў на краваць, так i сяджу — толькі цёмна-цёмна ў вачах… Пляменнік з-за стала падняўся — немец i яго! Паспеў я яшчэ ўбачыць, як з другой комнаты старога піхалі. Тут ужо i пa мне разанулі — я адкінуўся на краваць. Калі адкрыў вочы зноў — дзед ужо мёртвы ляжыць каля парога, i нешта чаўкае — гэта свінні зайшлі i кроў гаспадароў хлабышчуць…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x