Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вось-вось, дарагі Фларыян Пятровіч! Што ж атрымліваецца? Мільёны гадоў «мы» вандравалі гуртамі па халодных плато, развітаўшыся з райскімі малпавымі «кушчамі» , нейкіх паўсотні тысяч гадоў «мы» — істоты, так сказаць, разумныя. Але як толькі імі зрабіліся, разумна разбегліся па самых далёкіх кутках планеты, як мага далей ад другіх, каторыя для нас ужо не «мы» . Потым зноў знайшлі адны другіх, адкрылі, пазналі, узрадаваліся, а заадно i каланізавалі тых — слабейшых i прасцейшых. Ажно да атамнай энергіі homo sapiens паразумнеў! I што ж! Ці не па другому вітку ідзём? Ці не той самы разумны рэфлекс падштурхоўвае, «падначвае» нас разбегчыся зноў, цяпер па ўсім Млечным Шляху? Вы як хочаце, а я за гэта! Збяромся як-небудзь пазней. Га?..

— Веданне, вопыт мой — песімістычныя, але воля, надзея — аптымістычныя. Гэта Альберт Швейцар. Добра сказаў!

…Калі я ўсё-ткі споўз з поля, аблітага мёртвым святлом, дабраўся да свайго лесу, а днём да «астравоў» , дык вяла мяне i вывела, напэўна, усё тая ж нясцерпная дзіцячая крыўда — унутраныя слёзы, якія я нібы нёс камусьці. I я прынёс ix да «вострава» , бо знаў, чакаў, як узрадуюцца, як кінуцца мне насустрач i як я пра ўсё раскажу. Што будзе далей, потым, я неяк не думаў. А што я ім прыносіў, акрамя весткі, што ўсе забітыя i толькі я жывы? Загінулі ўсе, на кім трымалася надзея не памерці з голаду.

На хаду я жаваў, што траплялася: шчаўе, ягады. Увесь час хацелася піць.

У лесе каля першага «вострава» ўсё той жа пах, але зараз гэта знак, што я амаль дома. Пашукаў у кустах — усе шасты на месцы. Я нават пералічыў, нібы не адмовіўся яшчэ ад думкі, што Скараход ці Рубеж вярнуліся раней за мяне. Я ішоў з палкай да вады, i тут мяне паклікалі:

— Прыйшлі?.. Хлопчыкі!..

Каля балотнай сасёнкі сядзіць, стуліўшыся, жанчына. Ногі выцягнуты знясілена, на каленях брудны клуначак. Вочы пранізліва блішчаць на схуднелым, высахлым твары. (Аднойчы пачуў я расказ былога ваеннапалоннага: «Цэлыя паўгода хварэў на гэтую смерць» (гэта значыць на галодную, паміраў з голаду).) У хворых на галодную смерць вочы заўсёды такія — запытальна-пранізлівыя.

— Вось i добра… Прыйшлі…

Не хапіла паветра ўзрадавацца, i жанчына глыбока ўздыхнула. Наказала на свой клуначак:

— Шчаўліку сабрала… Добра, што вы…

Яна глядзіць, шукае вачамі астатніх, хоча ўбачыць, што мы прынеслі яе дзецям. Толькі тут я адчуў, што значыць для «вострава» мой зварот, які адчай i безнадзейнасць я нясу.

— Так… прыйшлі… зараз… так, — я мармытаў нешта i паказваў назад, як тады на лясным могільніку, i ўсё не кідаў шост. Спатыкнуўся, упаў, усміхнуўся (вось, маўляў, упаў!), a пранізліва-зіхатлівыя вочы жанчыны з жахам чапляліся за мяне, затрымлівалі мяне, гналі мяне.

Я ўжо амаль бег. Шпурнуў шост. Я вяртаўся. Куды, чаго? Я гэтага не ведаў. Ведаў толькі, што вось так, ні з чым на «востраве» з'явіцца не маю права. Не магу. Перад такімі вось вачамі, дзіцячымі, жаночымі. I яшчэ — параненыя. Хворыя голадам, на галодную смерць, усе падобныя: аднолькава вялікія вочы, шырокі рот. Прайшла б, прамільгнула першая надзея, ажыўленасць сустрэчы, i я ўбачыў бы вочы, якія ашукаў…

…Наш аўтобус зусім заціх. Толькі жаночае (роўнае, бясконцае) казанне пра паездку на поўдзень i як пужліва-весела ўцякалі ад каранціну, ды хто-небудзь назаве вёску ці мясцовасць.

— Хутка будзе Казловіцкі лес…

— А потым Вялікія Воркі…

— Так, i Пераходы.

I ўжо зноў агульная размова расцякаецца па аўтобусе, ужо пра Пераходы.

— Трэба было атакаваць у вёсцы.

— Заднім розумам i я Напалеон!

— Я i тады казаў…

— Што гэта? — Голас Сярожы. — Гэта могільнік?

— Боркі. Гэта Вялікія Боркі.

Аўтобус прытарможвае. Шарганула шкло шафёрскай кабіны, малады голас:

— Глядзіце, што тут! А здалёку вёска як вёска.

— Адны крыжы i слупкі, татка, — ціха кажа мне Сярожа, — замест дамоў. I бярозы.

— Тут усіх спалілі,— растлумачылі шафёру. — Як у Хатыні.

— I ніхто, ніхто не застаўся? — спытаў Сярожа амаль шэптам. (Нібы самому сабе сказаў. «Значыць, i я не застаўся б» , — напэўна, гэта ён сказаў.)

— I ў сне не прысніцца! — гучна, молада прамовіў шафёр i засунуў шкло.

А мне i вочы заплюшчваць не трэба, каб прыснілася, уявілася. Бачу і так! Баляць яны, мае вочы, з кожным годам мацней, нібы нясцерпнае святло на ix увесь час скіравана. Не знадворку, знутры святло — з памяці.

…Я іду, уцякаю… Падумалася, што мяне могуць забіць, а жанчына скажа ўсім на «востраве» , што бачыла мяне і што я ўцёк, уцёк ад па раненых, ад дзяцей! I Глаша там… Усё стаіць перада мной, усё ўяўляю таго дзядзьку. (Ад яго самога чуў у атрадзе расказ.) Таксама блакада была, а ён жыў тады ў цывільным, у сямейным лагеры. Паразганялі карнікі жыхароў па лесе, а ён з трохгадовай дзяўчынкай. Ад сырых грыбоў i ягад у дзяўчынкі пачалася «крываўка» , бацька (ці дзядуля) i адважыўся. Узлез з ёю па лесвіцы- «яршу» , якую знайшоў каля пустых вулляў, на клён, апусціў яе ногі ў шырокае i глыбокае дупло клёна, потым усю ўпіхнуў. Дзяўчынка заплакала. А ён папрасіў паказаць ручкі — толькі брудныя пальчыкі ў дупле паварушыліся. Ён узяў яе за рукі, падцягнуў да дуплянога акенца: «Ну, вось, ну, бачыш? Вось так дастану цябе, калі вярнуся. Чаго табе прынесці? Хлеба? Ну, вось малайчына!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x