Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сонца ўжо ўздымаецца за лесам. Туман пасвятлеў i паружавеў. Не падабаецца мне гэта гравійка справа, што вылазіць з туману i з кожнай хвілінай выцягваецца. Калі дзядзька сказаў, што прыязджалі, ён махнуў граблямі ў той бок. Але туман густы, шчыльны, як лес, ён ля самых дамоў, дахі нібы плывуць па ім. Гэта супакойвае. Мяшка ў мяне ўжо няма, прыйдзецца папрасіць. Заадно ўжо. Як у нас нахабныя курцы просяць: «Пазыч агеньчыку, бо ў мяне ўся табака выйшла, а паперкі няма!» Але хто я такі без вінтоўкі, хто мне i што дасць? Нейкі пабіраха. Толькі зараз я пра гэта падумаў. Але я гатоў i паклянчыць, з пустымі рукамі я не магу вярнуцца на «востраў» .

Нейкі гук тузануўся за лесам i знік. Зноў тузануўся. I застаўся, роўны, далёкі. «Рама» , ці што? Даўно не бачыліся!

Я ўсё-ткі спыніўся, стаў слухаць. Не, нічога. Далёка ва ўсякім разе. Раса такая, што хлюпае пад нагамі. Я прысеў i, збіраючы яе чысты холад далонямі, трохі змыў з твару бруд. I нібы яшчэ нешта змыў, сцёр: знікла, адвязалася нарэшце бесклапотная i дзіўная лёгкасць, адчуванне нерэальнасці ўсяго, што адбываецца. Я падняўся i азірнуўся з такім пачуццём, нібы здарылася нешта. Не, усё тое ж…

I тут убачыў: дзядзька, той самы босы дзядзька з граблямі i ў доўгай кашулі ідзе за мной следам. Ён не ідзе, а раз-пораз парываецца бегчы. I ўсё азіраецца. За ім сцяна паружавелага туману, але зараз яна нешта хавае. Я яшчэ не спалохаўся, але ўжо звычна прыкідваю, куды бегчы, дзе ўпасці.

Наперадзе каламутна цямнее хлеў без даху, патанулы ў тумане. Я хутка зірнуў у бок гравійкі. Не, там, як i раней, нікога. І раптам!.. Правей, там, дзе засталася трохствольная бяроза, дзе схаваў вінтоўку, туман пацямнеў, заварушыўся, у ім, з яго сталі вылеплівацца фігуры людзей, плывуць, непраўдападобна буйныя, з аднолькава прадаўгаватымі галовамі. Яны хістаюцца i насоўваюцца, як са сну, з кашмару…

Я ўжо ляжу на зямлі. Але адразу ж ускочыў на ногі i хутка пайшоў да хлява — мы з дзядзькам ідзём у вёску, у сваю вёску! Так папаўся, так недарэчна i неабавязкова! Мог бы зараз быць у лесе, памарудзіць, пачакаць бы мне яшчэ паўгадзіны ў лесе, але я тут, i гэта канец, i гэта непапраўна! Я ведаю, адчуваю ўсёй сваёй істотай, што ратунку няма, не будзе, але ўсё роўна прагна шукаю тую адзіную, апошнюю магчымасць, выпадковасць, якая яшчэ можа выратаваць. Я накіроўваюся да хлява, дзядзька ідзе за мной, мы абодва азіраемся. Каскі, плечы, фігуры аддзяліліся, адарваліся ад паружавелай сцяны туману, зараз яны чорныя, рэальныя, ix шмат ужо i ў тым баку, дзе гравійка. Расцягнуўшыся шырокім ланцугом, ідуць немцы да вёскі.

Я абмацваю ў кішэні гранату: выкінуць ці пакінуць? Я ўсяго толькі жыхар вёскі Пераходы, а з гранатай я партызан. У ёй мая смерць, але смерць, якой я сам распараджуся, а не тая, якая паўстане перада мной i спакойна, колькі ёй захочацца, будзе мяне разглядваць, перш чым забіць…

Зa хлявом на высокім пагорку нейкія лодкі, патанулыя або напаўзатопленыя з задранай кармой. Што гэта? Ці праўда, што гэта сон, кашмарны, недарэчны, i трэба прымусіць сябе прачнуцца? Гэта скляпы, усяго толькі збітыя з дошак тамбуры скляпоў-зямлянак. Вось куды схавацца! Кінуўся ў адзін застрэшак, а на дзвярах замок, на другіх — таксама. Пацягнуў — замок легка адчыніўся. Дзверы па-здрадніцку піскнулі, прапусцілі мяне ў цемру, ад якой патыхае ямай, цвіллю. Дастаў гранату, але адразу ж схаваў яе ў кішэню, стараўся не дадумваць, што я хачу зрабіць. Граната — гэта канец. Недзе ёсць, яшчэ ёсць апошні шанц! Паспець выскачыць, пакуль яны не падышлі: немцы адразу шпурнуць у склеп гранату. Кінуўся наверх гэтак жа паспешліва, як i хвіліну назад ныраў у яму.

Дзядзька ўжо дагнаў мяне. Зірнуў белымі вачамі.

— Немцы! ай-ай-ай, папаліся, во папаліся!..

I адразу мы ўбачылі, як з туману, дзе цямнее вёска, пабеглі людзі насустрач нам. Удалечыні за вёскай гулка i працягла прастукаў кулямёт. Людзі, што беглі нам насустрач, убачылі немцаў i з нашага боку, замітусіліся, сталі падаць, паўзці, кінуліся назад у вёску.

Дзядзька, дзіка азіраючыся, пабег да склепа, як нядаўна я. А я прыціснуўся да сцяны хлява, каб паспець нешта вырашыць. Усё здаецца, што калі хоць на міг адарвацца ад немцаў, хаця б не бачыць ix, вернецца становішча, калі яшчэ можна было нешта змяніць, калі гэтага яшчэ не было. У мяне пад рукой граната (я ўсё трымаюся за кішэнь), i гэта паскарае, гоніць тое, што адбываецца, да апошняй мяжы. Не вытрымаў, зірнуў з-за вугла: ужо твары пад каскамі бялеюць, рукі на аўтаматах. Па гравійцы паўзуць машыны. Час імчыцца, як з гары, насустрач нямецкаму ланцугу i забірае, нясе з сабой усё паветра i не дае дыхаць, нібы бяжыш цераз сілу…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x