Васіль Быкаў - Абеліск

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Абеліск» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Абеліск: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Абеліск»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Абеліск — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Абеліск», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Невялікае памяшканне чайнай было амаль пустое, толькі за кутнім сталом ля печкі вольна расселіся трое, і хмара дыму навокал іх сведчыла, што яны тут не першую ўжо гадзіну. Паўтузіна лёгкіх столікаў і такіх жа крэслаў пры століках была незанятая.

Жанчына ў шархоткай сіняй куртцы ціха перагаворвалася цераз стойку з буфетчыцай.

— Ты сядай во. Я зараз, — кінуў мне Ткачук.

— Не, то вы ўжо сядайце. Я маладзейшы.

Ён не даў сябе ўгаворваць, сеў, не выбіраючы месца, за бліжэйшы да яго столік, не забыўшыся аднак папярэдзіць:

— Два па сто, і годзе. Ды можа піва? Калі ёсць.

Піва аднак тут не аказалася, гарэлкі таксама. Было толькі «чырвоне міцне», і я ўзяў бутэльку. На закуску буфетчыца прапанавала катлеты — сказала, свежыя, толькі ўранку прывезеныя.

Я падумаў, што Ткачуку такі пачастунак наўрад ці спадабаецца. I праўда, не паспеў я данесці ўсё гэта ў дзвюх руках да стала, як мой спадарожнік паморшчыўся.

— А белай няма? Цярпець не магу гэтага чарніла.

— Што ж, бяром, што даюць.

— Ды ўжо ж…

Мы моўчкі выпілі па шклянцы. Tpoxі яшчэ засталося ў бутэльцы. Закусваць Ткачук не стаў, замест таго закурыў з мае скамечанай пачкі.

— Беленькая — яна подлая, канешне, але смак мае. Сталічная, скажам. Або, знаеш, яшчэ лепей саматужная Хлебная. Каторая з добрых рук. Эх, некалі ўмелі рабіць яе! Смаката, не тое што гэтая хімія. I градус, я табе скажу, мела — ого!

— А вы таго… паважалі?

— Было дзела! — зыркнуў ён на мяне пачырванелымі вачыма. — Як маладзейшы быў.

Распытваць яго наконт таго «дзела» я не наважыўся — я з нецярплівасцю чакаў, калі ён зноў пачне расказваць пра здарэнне ў Сяльцы. Але ён нібыта ўжо страціў да яго цікавасць, курыў сабе і скоса праз дым пазіраў у кут, дзе трое за сталом развязна гарлапанілі на ўсю чайную. Адзін у ватоўцы так саўгануў стол, што з таго ледзь не пасыпаўся посуд. Двое ўзяліся яго супакойваць.

— Набраліся. Таго лысаватага трохі ведаю. Бухгалтар са спіртзавода. У вайну быў узводным у Бутрымовіча. I неблагім узводным. А цяпер во, паглядзі.

— Бывае.

— Бывае, канешне. У вайну ордэнаў з тры адхапіў, ну і паплыла галава ад гонару. I даганарыўся. Ужо тры гады адседзеў, ды во не сунімаецца. А іншыя ціхенькія, спрытненькія, ордэнаў не хапалі, ды хітрасцю бралі. I абышлі. Абскакалі. Так во… Ну што? Даказаць табе пра хлопцаў? Чаму не пытаеш? Эх, хлопцы, хлопцы!..Знаеш, чым старэй раблюся, тым усё даражэй яны мне, гэтыя хлопцы. Хлопчыкі! Чаму б гэта так, не ведаеш?

Ён грузна аблёгся на наш хісткі столік, добра зацягнуўся цыгарэтай. Твар яго стаў журботна-засяроджаны, і Ткачук на момант прыціх, мусіць, настройваючыся, як гарманіст, на сваю невясёлую мелодыю, што сёння гэтак неспадзявана загучэла ў яго душы.

— Колькі ў нас герояў? Скажаш, дзіўнае пытанне. Правільна, дзіўнае. Хто іх лічыў. Але паглядзі газеты: як яны любяць пісаць аб адных і тых жа. Ведама, зручна, апрабавана. Асабліва яшчэ калі гэты герой вайны і сёння на віднай пасадзе. А калі ён загінуў? Ні біяграфіі, ні фатаграфіі. I звесткі кароткія, як зайцаў хвост. I неправераныя. I часта блытаныя, супярэчлівыя. Тут ужо асцярожненька, бокам, бокам ды далей ад граху. Ці не так ваш брат, карэспандэнт?.. Вось мне незразумела, напрыклад, чаму герояў, там жывых ці забітых, павінны шукаць піянеры? Каб і тыя, і другія, і піянеры таксама — гэта іншая справа. А то скрозь пра гэта турбуюцца адны піянеры. Што гэта яны — найлепш могуць разабрацца? Спецыялісты? Ці яны самыя смелыя ў сэнсе перастрахоўкі? Бо пасад яшчэ не маюць? Ці можа настырнасці ў іх болей — малым зручней да важных дзядзяў дастукацца? Я во не разумею. Чаму гэтыя дзядзі важныя не паклапаціліся, каб не было гэтых самых — бязвесных? Няўжо яны ўсе ўмылі рукі? Што тут — абязлічка, ці што? Але на каго — ты надумай! Загінула колькі людзей, і якіх людзей! I цяпер іх памяці не могуць даць рады іх сябры, іх начальнікі, землякі, урэшце.

Знаеш, мне гэта трохі дзіўна. I незразумела. А дзе вайскоўцы? Штабы? Ваенкаматы? Архівы? Чаму яны ўбаку?

Перадаверылі піянерам. Да…

— Дык вось як яно стала далей, калі хочаш ведаць. Хлопцаў, як пабралі, трымалі дні тры ў свірне ў старасты Бохана. Быў такі ў Сяльцы мужык, ля сухой вярбіны хата стаяла, цяпер ужо няма. Хітры, скажу табе, мужычок: і на немцаў рабіў, і з нашымі знаўся. Ну але такое ведаеш жа чым звычайна канчаецца. Нешта заўважылі немцы, выклікалі ў раён, і назад ён ужо не вярнуўся. Казалі, у лагер адправілі, недзе і загнуўся стары. Дык вось, сядзяць хлопцы ў тым свірне, а ў хаце немцы, водзяць на, следства, б'юць. I чакаюць Мароза. Па вёсцы распусцілі чутку, што во, маўляў, як робяць Саветы: чужымі рукамі ваююць з немцамі, дзяцей на закланне ахвяруюць. Маці, ведама, галосяць, усё лезуць на двор да старасты, просяць, прыніжаюцца, а іх паліцаі ганяюць. Яўгена Смурнага матку як самую заўзятую таксама забралі за тое, што на немца плюнула. Хлопцы, праўда, трымаюцца цвёрда, зацяліся і ні ў якую; нічога не ведаем, нічога не рабілі. Ну але ж хіба так доўга пратрымаешся ў гэтых катаў? Пачалі біць, і першы Бародзіч не вытрымаў, кажа: «Я падпілоўваў. Каб душыць вас, гадаў. Цяпер страляйце мяне, не баюся вас».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Абеліск»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Абеліск» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Абеліск»

Обсуждение, отзывы о книге «Абеліск» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x