Васіль Быкаў - Абеліск

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Абеліск» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Абеліск: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Абеліск»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Абеліск — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Абеліск», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А тады ўсё было свежа, нова. Вядома, нашае тады толькі яшчэ пачыналася.

Дык, значыцца, пахавалі Пекушава. Нават Селязнёў неяк па-сяброўску, без свае вечнай строгасці пагаварыў, пакуль ішлі поруч да нашай зямлянкі. Хацелі ўжо спусціцца па яе прыступках, як падлятае ўзводны Пракапенка: так і так, няма Мароза. З ночы няма.

«Як з ночы? — узвіўся Селязнёў.— Чаму не далажыў адразу?» А Пракапенка толькі цепае плячыма: маўляў, думалі знойдзецца. Думалі, да камісара пайшоў. Ці куды на ручай. Усё ля ручая апошнім часам любіў сядзець. На адзіноце.

Тут ужо, знаеш, нам стала млосна.

Селязнёў накінуўся на Пракапенку, бэсціў яго, як толькі ўмеў. А ён-то ўмеў. А пасля вызверыўся на мяне. Абазваў апошнімі словамі. Я маўчаў. Што ж, мабыць, заслужыў. Спусціліся ў зямлянку, камандзір загадаў паклікаць начальніка штаба — быў такі ціхі, паслухмяны лейтэнант Кузняцоў, з кадравых, камандзіраў узводаў. Усе сабраліся, ужо ведаюць, у чым справа, і маўчаць, чакаюць, што скажа маёр. А маёр думаў, думаў і кажа: «Мяняць лагер. А то прыжмуць гэтага кульгавага ідыёта, сам не хочучы таго, выдасць усіх. Перастраляюць, як курапатак».

Бачу, хлопцы павесілі насы. Нікому не хочацца мяняць лагер, дужа ўжо зручнае месца: ціхае, у старане ад дарог. I шчаслівае. За ўсю зіму ніводнай неспадзяванкі. А тут праз нейкага кульгавага ідыёта… Ведама, ім-то хто гэты Мароз? Пэўна ж, пасля таго, што здарылася, — кульгавы ідыёт, не болей. Але ж я, як ніхто, тут ведаю гэтага кульгавага. Ведаю, думаю і так і гэтак і пачынаю верыць: не падвядзе Мароз. Сябе пагубіць, вядома, а нас не прадасць. Не можа ён выдаць лагер. Не ведаю, як даказаць гэта, але адчуваю: не выдасць. I калі ўсе ўжо гатовы былі пагадзіцца з Селязнёвым, я і кажу: «Не трэба лагер мяняць». Той на мяне як на другога ідыёта ўтаропіўся: «Як гэта не трэба? Дзе гарантыя?» — «Ёсць, — кажу, — гарантыя. Не трэба».

Стала ціха, усе маўчаць, толькі Селязнёў сапе ды на мяне з-пад шырокіх брывоў паглядвае. А я што яму магу сказаць? Хіба пачынаць расказваць з самага пачатку, хто такі гэты кульгавы настаўнік? Адчуваю, не магу я многа цяпер гаварыць, ды і ці трэба гэта. Я толькі упёрся на сваім: лагер мяняць не трэба.

Не ведаю, што падумалі тады Селязнёў і іншыя, ці паверылі мне, ці можа самі разважылі. Ды дужа ужо не хацелася выпраўляцца куды з наседжанага месца, але, мусіць, наважыліся рызыкнуць, пачакаць які тыдзень. Толькі рашылі назначыць два дадатковыя дазоры — з боку ад вёскі Зарудзіна і ад шашы ў лагу. I яшчэ паслалі Гусака ў Сяльцо — там яго жыў сваяк, нічога сабе чалавек, — дык каб паназіраць, як яно будзе далей.

Вось ад гэтага Гусака тады, ды ад нашых людзей з мястэчка, ды пасля ўжо ад Паўліка Міклашэвіча і стала вядома, як яно ўсё адбывалася там, у Сяльцы.

Пачыналіся Будзілавічы. Ля крайняе хаты за плотам гарэў электрычны ліхтар, які асвятляў варотцы, лавачку пры іх, парадзелы куст бэзу ў гародчыку. Ля хляўкоў у садку ярка чырванеў сярод цемры агеньчык, і вецер разносіў па наваколлі пах дыму — мусіць, палілі лісце. Наш возчык збочыў, пэўна, для заезду ў двор, конь, бы разумеючы штось, сам па сабе спыніўся. Ткачук няўцямна змоўк.

— Што прыехалі?

— Прыехалі, ага. Я тут распрагу, а вы пройдзеце трохі, ля пошты астаноўка будзе.

— Знаю. Не першы раз, — сказаў Ткачук, злазячы з воза. Я выскачыў на вышчарблены край асфальткі.— То дзякуй, дзед, за падвоз.

— Няма за што. Конь калгасны, так што… Фурманка павярнула ў двор, а мы, памалу, ступаючы пасля нязручнага сядзення, пашкандыбалі сабе па вясковай вуліцы. Цьмяна гарэлі ліхтары на слупах, і мы ішлі, трапляючы то ў святло, то ў прыцемак. Я чакаў працягу расказу, але Ткачук моўчкі тупаў, пакульгваючы, і я не прыспешваў яго. Наперадзе тарахцеў матор, неўзабаве мы збочылі, прапускаючы міма калёсны трактар; яго падслепаватыя фары амаль не асвятлялі вуліцу. За трактарам наперадзе стаў відаць ярка асветлены ганак белага цаглянага будынка з шыльдай — там была чайная. З яе зашклёных скрыпучых дзвярэй нетаропка выйшлі двое і, закурваючы, прыпыніліся каля збочанага да самай канавы ЗІЛа. Ткачук яшчэ зводдаль скіраваў у той бок свой стомлены і знерваваны за гэты дзень позірк.

— А давай зойдзем, га?

— Давайце, што ж, — пакорліва згадзіўся я.

Мы абышлі ЗІЛ і павярнулі на невялікі ўтаптаны падворак.

— Была калісь паршывая забягалаўка, а зараз во якую цаглянку выбудавалі. Я ў гэтай не быў,— трохі нібы з вінаватасцю сказаў ён, пакуль мы ішлі да бетонных прыступак. Я змоўчаў — што там было апраўдвацца: усе мы грэшныя ў гэтай малашаноўнай справе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Абеліск»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Абеліск» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Абеліск»

Обсуждение, отзывы о книге «Абеліск» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x