Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Давай, падмяні.

Нядаўні гімназіст Ігар Забела зь яўнаю неахвотай улез у яму, пераняў з рук Мяцельскага цёплы ад натруджаных далоняў тронак рыдлёўкі. Неяк так сталася, што ён хутка перажыў сваё напружаньне; стрэл, а затым і скрываўленая галава Аўстрыякі вярнулі яго да самотнай рэальнасьці, якая абяцала неўзабаве паставіць вялікую кропку на ўсім. Усьвядоміўшы тое, Ігар адчуў рэзкі інстынктыўны пратэст — як было добраахвотна класьціся ў зямлю ў свае няпоўныя дзевятнаццаць гадоў? Але няўмольная сіла абставін, якая ўсе апошнія гады люта ўладарыла над людзкімі лёсамі, гнула ягоную волю ў дугу, заўсёды дамагаючыся свайго. Рэдка калі тыя абставіны выяўлялі паслабку, давалі зрабіць, як сам хочаш. Дзіўна, але тады, у той самы рашучы вечар, калі ён мог бы зрабіць інакш, ён інакш не зрабіў. Праз боязь, страх і трывогу ён зрабіў так, як вымагаў ад яго сяброўскі абавязак, па-свойму зразуметае высакародзтва. Ён не адмовіў Алегу Блажэвічу, ён пайшоў зь ім. Ранічкай, як маці яшчэ спала, таропка сабраў свой небагаты набытак — пару бялізны, башлык, пачак папярос, Лёльчына фота і шаснуў праз чорны ход на зборны пункт у гімназію. Сярод пракуранай людзкой гаманы не адразу знайшоў свойго старэйшага сябра Блажэвіча, які, паціскаючы яму руку, каротка кінуў: «Малайчына, умееш трымаць слова гонару» і запісаў у сваё аддзяленьне. Тады, можа, першы і адзіны раз Ігар ціха паганарыўся ў душы за сваё высакародзтва, што намогся і стрымаў слова. Што, калі спатрэбілася, можа на справе абараніць незалежнасьць народнай рэспублікі, пра якую сказана столькі прыгожых і рашучых словаў. Ці ён думаў тады, што праз колькі тыдняў будзе выцягваць скрываўленае цела Блажэвіча з засьнежанага поля пад Семежавам — цяжкапаранены ўранку, той да вечара сьцякаў крывёй пад бальшавіцкім агнём, увесь дзень да яго нельга было падабрацца. Ігару ў тых баях наогул пашчасьціла, можа, пашчасьціла і пазьней, ніводная бальшавіцкая куля яго не зачапіла. Мусіць бы, куды лепш было яму легчы разам з Блажэвічам, прынамсі, не спазнаў бы таго, што давялося спазнаць затым і што ня дай Бог спазнаць нікому. I ня толькі іхны жахлівы паўстанцкі лёс, але і трохі іншае. Яшчэ да таго, як спаліць усе дакумэнты, неяк лежачы надвячоркам у кустоўі, ён спаліў Лёльчына фота, як дазнаўся ад людзей, што яго сьветлае, незямное каханьне стала жонкаю чырвонага слуцкага ваенкома. Ён узьненавідзеў яе за здраду, без агіды ня мог сабе ўявіць, як яна цалуецца там са сьмярдзючым бальшавіцкім камісарам, не разумеў, чаму яна стала не такой, як была раней, — чужой, нават варожай. Але неяк памалу тая яго нелюбоў выпетрылася, Лёлька рабілася для яго ўсё больш абыякавай, і ён болей думаў пра маму, дужа дакараў сябе за ўсё тое, што прычыніў ёй сваім гэтым свавольствам. А найбольш ён шкадаваў сябе, сваё кароткае жыцьцё. Жыцьцё, канечне, не ўдалося, чаго было за яго трымацца, чаго шкадаваць? Але ўсё роўна было шкада, хацелася жыць хоць як-небудзь, хай у той іх калатнечы. Ды было неяк. Неяк, бо ён дужа любіў сваю маму, што ўжо страціла на мінулай вайне ягонага айчыма, штабс-капітана Левандоўскага, любіў-шкадаваў меншага браціка Паўліка. Як ім будзе жыць пры такім іх сынку і братку?

Забела капаў ня так каб і ўвішна. Глыбіня стала, мусіць, такой, якой і патрэбна было, кідаць жвір ён намагаўся высока, ды глыжы ўсё скочваліся зь берагоў у яму — ужо не ставала сілы кідаць вышэй і далей. Зноў жа падмяніць яго, мусіць, не засталося нікога, пэўна, усе ўжо адбылі сваю чаргу. Апроч, вядома, параненых Кажухара і камандзіра. Значыць, яму і давяршаць гэтую невясёлую справу.

Камандзір ня мог скрануць шыяй, павярнуць галавы, але ён дбаў усё рабіць як належыць і кожную справу даводзіць да канца. Гэта было ягоным правілам са студэнцкай маладосьці, як вучыўся ў сэмінарыі, затым выкладаў у гімназіі, а таксама ў вайну, калі, стаўшы прапаршчыкам, камандаваў паўротай у інгерманлядзкім палку. I калі ў яго што-нішто не атрымлівалася, не знаходзіла завяршэньня, дык часьцей не зь ягонай віны — з прычыны ўмяшаньня вышэйшых камандзіраў ці зьбегу зьменлівых абставін. Як з гэтым іх партызанствам. Калі б ён быў на месцы камандзіра батальёна, дык шмат што, асабліва спачатку, рабіў бы інакш, ня лез бы на злом галавы супраць пэўнай сілы, і, можа б, тады яны не дайшлі да гэтае ямы як да нейкай містычнай расплаты за ўсё ранейшае. Ці да апошняй кропкі ў тупіку, куды іх загнаў неміласэрны паўстанцкі лёс.

Цярпліва чакаючы, калі нарэшце будзе гатовая гэтая яма-магіла, камандзір міжволі і ў каторы раз перабіраў у памяці падзеі апошніх тыдняў-месяцаў іх барацьбы, каб усё ж хоць перад канцом зразумець нейкі таямнічы сэнс іхнага трагічнага фіналу. Але, мусіць, усё ўжо было перабрана ў памяці. Натуральна, камандзір разумеў, што прысуд ім быў вынесены даўно, гэты зыход быў відавочны, як толькі яны кінулі выклік страшнай сіле і сталі са зброяй у шарэнгу. Выклік быў дзёрзкі і рашучы, а сілы ўсё ж малыя, і менавіта гэтая акалічнасьць вырашыла ўсё астатняе. Але і як было іначай? Народ чакаў, а кіраўнікі адзін перад адным імкнуліся выступіць. Верныя рыцары рашучай фразы, яны сьпярша ап’янілі тых, хто іх слухаў на ўсіх тых шматлюдных мітынгах, а затым неўпрыцям і самі паверылі ў свае прыгожыя словы. Калі ж і самі сталі нявольнікамі ўласных хмельных прамоваў, тады ўжо нічога нельга было ні спыніць, ні перайначыць. Яны былі змушаныя, за імі пайшлі іншыя, — найперш, хто мала разумеў, але надта верыў. А то ішлі з пачуцьця абавязку, раптоўна народжанага гонару і таму не маглі не пайсьці. Калі не цяпер, дык калі ж? Хіба што ніколі. Але ніколі — было страшна, страшней за пагібель, бо было банкруцтвам усяе сьвятой, шматгадовае справы. Так, ён таксама нямала сумняваўся ў хуткім посьпеху паўстаньня, яшчэ больш было ў яго недаверу да колькі-небудзь удалага партызанства іхнага асобнага батальёна. Але ішоў, бо для яго заставалася пэўным: тое трэба было колісь зрабіць, раней ці пазьней. Без таго, бязь іхнае галаваломнае адвагі, ахвяр і крыві ўся іх нацыянальная справа, бы невылечны сухотнік, асуджаная на вялы, задоўжаны скон. Цяпер на скон ня будзе асуджана. Зерне кінута, па вясьне ўгрэецца глеба, будуць усходы. Колькі б зіма ні доўжылася, настане вясна. Яны ж угнояць глебу, мусіць, такое іх гістарычнае прызначэньне, так трэба. Для вольнай радзімы і для гісторыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x