Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Камандзір, крокі на тры адступіўшы ад ямы, як заўжды, з засяроджана стрыманым выглядам думаў сваю неадчэпную думу пра гэтых людзей. Цяпер ім патрэбна была якая гадзіна спакою, каб не пашкодзілі тыя. Праўда, пакуль было ціха, але ён ня меў ніякай гарантыі, што цішыня задоўжыцца і дасьць магчымасьць зрабіць задуманае.

Вядома, усё тое было жахліва, не па-чалавечы і не па-боску, напэўна, але што ж ім рабіць? Увесь гэты жах утварыўся ня зь іхнай волі — д’ябал ці лёс падвялі іх менавіта да такога выніку. Іншага не выпадала. Іншы быў яшчэ больш жахлівы, з двух жахаў яны выбралі найменшы. Каб толькі давесьці ўсё да канца, а там… А там хай жыве Беларусь! Бязь іх.

Напрыканцы ўсяго надта карцела абвінаваціць іншых, тых, каго цяпер тут не было. Але камандзір адчуваў, што ня трэба вінаваціць — ні зачыншчыкаў, ні кіраўнікоў. Рабілі ўсе, як умелі, хоць умельства таго й бракавала. I ў кіраўнікоў зьезду, і ў камісара Жаўрыда. Але ўсе — ад шчырага сэрца, дзеля карысьці народа. А што да камандзіраў палкоў, дык тыя (можа, за выключэньнем аднаго здрадніка) і зусім паводзілі сябе па-геройску, шчыравалі, не шкадуючы ўласных жыцьцяў. Ды марна, нічога не пайшло на карысьць. Усё на згубу. Як заўжды, маса засталася ўбаку, не падтрымала іх Беларусь. А супраць, не памарудзіўшы, выступіла сіла, якую яны, здаецца, не ўлічылі. А галоўнае, змарнавалі самы дарагі час — на размовы-перамовы, узгадненьні, паразуменьні. На дэмакратыю. А тыя не перамаўлялі, тыя знай білі. Цяпер вось расплачвацца. Як заўжды на вайне, галоўная плата — кроў, і плоціць той, хто найменш вінаваты. Як яны тут — былы камандзір роты ды гэтыя дзядзькі-шарагоўцы. А яшчэ хлопчык… Камандзір колькі ні думаў, ніяк ня мог пагадзіцца з пагібельлю Валодзькі. I ня ведаў, што можна прыдумаць, як схітрыць, каб неяк зьберагчы ягонае жыцьцё. Аднаго з усіх. Якія цьвёрда рашылі, калі тое — дык усім разам. Без выключэньня. Бо выключэньне знайшлося б не для аднаго. А ім трэба было не пакінуць сьлядоў. Яно, мусіць, і правільна, і маральна. Ды во гэты падлетак, ён блытаў усе іх лягічныя меркаваньні і пратэставаў супраць пагібелі. Ці, можа, гэта ў ім самім бунтавала яго даўняе вучыцельскае мінулае, — хто знае.

Аднекуль здаля, з хвойніку, пачулася трывожнае сарочае сакатаньне, пасьля яно стала бліжэй, да яго далучылася новае — збоку. Камандзір незадаволена ўгледзеўся ў высокае гольле хвояў, і Валодзька тады згледзеў сарок. Дзьве іх зьляцеліся разам і, пераскокваючы ў голым суччы бярэзін, сакаталі і сакаталі, трывожачы людзей. Валодзька падхапіў з долу ламачыну, падбег да іх бліжэй і шпурлянуў яе ўгору. Але сарокі толькі пераляцелі на іншыя дрэвы. Хлопец вярнуўся да ямы.

— Ня бегай, Валодзька, — ціха сказаў да яго камандзір.

— Раскрычаліся на ўвесь лес.

— Хай крычаць…

Можа, і праўда, хай крычаць, цяпер ужо ўсё адно, абы толькі не паказаліся тыя. Валодзька ўгледзеўся ў лесавыя нетры — быццам нікога нідзе не было, значыць, гэта сарокі — на іх.

Тым часам Казак накапаў ужо ладныя кучы жвіру з абодвух бакоў і сам паглыбіўся ў яміну амаль да каленяў. Здаецца, ён няблага ўгрэўся, аж спатнеў пад нізка насунутай на лоб аблавушкай. I як чарговы раз выпрастаўся, каб шапку сьпіхнуць на патыліцу, у яму скочыў Валодзька.

— Дай я…

Безь вялікай ахвоты Казак аддаў хлопцу кароткі тронак рыдлёўкі, якую Валодзька з імпэтам увагнаў у жвір.

Як Казак толькі пачынаў капаць, Валодзька быў побач, і яго біла дрыжака, нейкая нутраная ліхаманка, хоць ён і не адчуваў сьцюжы. Увогуле ў той дзень не было халодна. Мусіць, каб як саўладаць з сабой, ён прагнуў хоць якога дзеяньня, імкнуўся чымсьці заняць сябе. Тыя дні, як і ўсе, ён быў галодны, ушчэнт змораны, мінулае ночы заснуў усяго на гадзіну — сядзеў у дазоры. Але цяпер немаведама адкуль у яго ўзяліся сілы, ён капаў, бы машына — хутка й напорыста, кідаў і кідаў у бакі зямлю, не паднімаючы галавы і стараючыся ні пра што ня думаць.

Думкі, аднак, самі лезьлі ў галаву, і самыя неадчэпныя зь іх былі пра сябе. Не хацелася паміраць Валодзьку Сулашчыку, хацелася жыць. Ды, мусіць, не выпадала. Як не выпадала жыць ягонаму бацьку, шмат каму з шарагоўцаў ды камандзіраў іхнай Слуцкай брыгады. Некаторыя, можа, і ўберагуцца, думаў Валодзька, асабліва па той бок польскай мяжы, але ня ўсе. Валодзька ўжо чуў, што камандзіраў ды кіраўнікоў паўстаньня палякі выдалі бальшавікам, некаторых парасстралялі ў Слуцку, іншых сем’ямі вывезьлі немаведама куды на ўсход. Пэўна, вывезьлі й ягоную старэйшую сястру Сашу зь дзяўчынкай — ведама, за такога бацьку, брата ды падпаручніка-мужа, што адышоў за Лань, па галоўцы бальшавікі не пагладзяць. Было дужа трывожна і клопатна і за сябе, і за іншых — родных і блізкіх, якім ён нічым памагчы ня мог. Хіба апроч свае сьмерці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x