Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сьпярша крайнія з іх, а затым і астатнія кінуліся ў роў, выкараскаліся з яго па той бок і, прадраўшыся праз калючы цярноўнік, стаіліся ў нішы. Ніша была невялічкая, але зьмясьціла ўсіх, і яны стаялі цесьненька адзін ля аднаго, мабыць, чакаючы новай каманды. Тады і ён падняўся і, ледзьве адольваючы ў сабе жах, паклыпаў туды, да ўсіх. Якую тады мог падаць ім каманду, ня ведаў, у яго не было ніякіх камандаў. Але ён ужо стаў баяцца, што, можа, на лугавіне скамандаваў ня так, і яго можа паклікаць хуткі на расправу Курфюрст. Ведама ж, Курфюрста ён баяўся болей, чым тых на сьцяне. Тыя былі высока, а Курфюрст на паўмілі ззаду і мог дастаць яго ў кожны момант.

Ён удала дасягнуў рова і непадалёк ад кутняе вежы скаціўся з яго крутаватага берагу. Каб было лягчэй выбрацца, скінуў з галавы грувасткі шлём, які да таго ж замінаў яму бачыць па бакох, і хацеў кінуць даўгі і няўклюдны меч. Але падумаў, што ўсё ж, мабыць, Галоўнаму крыгсману належала быць пры зброі. Збоч, ззаду і навакол грымела і палала асада — дымелі сьцены, пад сьценамі штосьці гарэла, — невядома, хто каго паліў — штурмавікі асаджаныя ці асаджаныя штурмавікоў. Выбрацца з рова яму памаглі латнікі, якія спусьцілі дзеля таго дзьве пікі, і ён шчасьліва апынуўся ўсё пад той жа выратоўчай нішай. Тут, аднак, ужо ўсчалася нейкая тузаніна, якая сьпярша выклікала ў яго міжвольны пратэст: нашто тузацца, хай бы сядзелі ціха, пакуль саміх не чапаюць. Але, пэўна, то былі прафесійныя салдаты і не хацелі сядзець ціха — ім патрэбная была перамога як узнагарода за страх і пакуты. Не зважаючы на пагрозу сьмерці, яны ламіліся да яе, пакуль дзьверы той нішы ня рухнулі на каменны падворак. Па тых дзьвярах латнікі ўварваліся на неабароненыя зады замка.

Што і як адбывалася далей, Готліб разумеў кепска, бо адчуваў сябе бы ў сьне. Яны некуды беглі, некага секлі мячамі. Неўзабаве насустрач ім выскачылі абаронцы замка ў пунсовых накідках, і яго ледзь не засеклі крывымі мячамі — дзякуй латнікам, якія закалолі дзідамі тых, што мкнуліся засячы яго. Далей ён караскаўся за ўсімі па стромкіх каменных прыступках вежы. Упаў і ледзьве не скаціўся долу. Але і тут яго выручылі салдаты Курфюрста, паднялі, і неўзабаве ён апынуўся на самым версе кутняе вежы, якую нядаўна азіраў з лугавіны. Тут латнікі ўжо ламалі шэст з сінім сьцягам. Праз дым ён зірнуў на лугавіну і аж зьдзівіўся, як добра было відаць на ёй усё Курфюрстава войска — шэрагі латнікаў і мечнікаў, купкі лёгкіх і цяжкіх катапультаў, драўляныя шчыты на колах і даўгія самбукі, з якімі беглі салдаты. Цяпер усе яны там заварушыліся, мабыць, згледзеўшы іх на вежы, у шэрагах штось закрычалі — абурана ці ад захапленьня, таго адсюль было не зразумець. Але іхні галоўны цяжкі таран «Матыльда» ўжо паволі каціўся да галоўнае брамы, каб зрабіць тое, чаго яны не маглі зрабіць раней. Праз колькі хвілінаў дзесьці ў сьценах цяжка і грозна вухнула — гэта рухнула галоўная брама, і ў замак ірвануліся першыя сотні Вялікага і Слаўнага Кгорфюрста, валадара Богададзенай Сьвстазарнай зямлі. А яшчэ праз нядоўгі час ён, Галоўны крыгсман таго войска ў ліку закапцелых, спатнелых, скрываўлепых салдатаў сустракаў у браме замка свайго Курфюрста і толькі баяўся, каб той не пакараў яго за пакінуты шлём. Вярнуцца па яго ў роў крыгсман дагэтуль ня меў магчымасьці.

Вялікі Курфюрст уехаў у зваяваны замак на цяжкім белым кані, да хваста накрытым белым у залатым шытве прасьцірадлам. Ягоная лейб-ахова таксама была на белых канях, у белых бліскучых латах. Латнікі і мечнікі крыкамі захаплепьпя і адданасьці віталі валадара, і ягоны Галоўны крыгсман таксама разам з усімі крычаў «Гох!». Але менавіта тады Готліб адчуў, што салдаты з першых радоў зьвярталі позіркі і на яго лысаватую галаву бяз шлёма, за імі тое ж рабілі іншыя шэрагі, і ўжо не зразумець было, каму ляскалі ў шчыты і ладкі — Вялікаму Курфюрсту ці ягонаму крыгсману. Мабыць, і крыгсману таксама. Нядаўняму бібліятэкару стала ніякавата ад тае ўвагі, а затым і страхавіта, — але што ён мог зрабіць? Ёп быў чалавек адукаваны і да таго ж трохі па-рыцарску выхаваны, і накланіўся грамадзе. Можа, таго якраз і ня трэба было рабіць — выхаваньне не заўжды ідзе на карысьць чалавеку. Часам і на шкоду.

Рэшту таго дня і ўсю наступную ноч слаўнае войска пераможцы, як яму і належала, рабавала недагарэлы замак, — цягала з пакояў майно, зброю, посуд; гаспадарыла ў шматлікіх замкавых сутарэньнях, дзе было даволі віна. Крыгсман, які ня надта шанаваў віно, цяпер быў змушаны выпіць, і, здаецца, болей, чым было трэба, — так падахвочвалі салдаты. Некаторыя п’янавата даводзілі, што менавіта ён падказаў ім правільны шлях, інакш бы яны тузаліся тут да зімы, як тузаліся ўсё лета. Неяк адарваўшыся ад п’янай салдатні, ён запоўз пад сьцяной у цярноўнік, пакутна званітаваў там і заснуў. Пабудзілі яго ўранку, як пачалося пастраеньне войска. Латнік згледзеў ягоныя ногі, што вытыркаліся на сьцежку з кустоўя, і ткнуў у іх дзідай, каб дазнацца, жывы ці не. Аказалася, што жывы, і крыгсман падняўся. Яго павялі да сьвіты Вялікага Курфюрста, які па-ранейшаму не сказаў ніводнага слова, бы і не заўважаў яго.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x