Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Знак бяды» (1982 г.), «У тумане», «Аблава» (1988 г.) «Пакахай мяне, салдацік» (1995 г.), «Балота» (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дык я ж нічога… Ды — бацька! — уздыхнула Анюта. — Бацька не хоча так, без папа. Кажа, няшчасны шлюб будзе. А я ж не хачу, каб няшчасны. Я ж столькі шчасця жычу сабе і яму, каб ты толькі ведала, цётачка…

— Ай, не слухай ты, Анюта. Ад папа шчасця нямнога. Даўней, бывала, усе ў царкве вянчаліся, але хіба ўсе шчасна жылі? О-ей! А цяпер, што там бацька! Як вы схочаце, так і будзе.

— Яно так. Але ж…

Анюта змоўкла, аддаўшыся сваёй журбе, і Сцепаніда падумала: як не ў пару! Яшчэ не выйшла замуж, а ўжо скруха-клопат, ужо сохне дзеўка. Канешне ж, Анюта не з тых нявест, якім абы павярнуць па-свойму, абы абкруціць жаніха. Ёй трэба яшчэ, каб і іншым ля яе было добра, каб бацька не сварыўся, давольны быў, каб усё абышлося ладненька і прыстойна. Ну але хіба Ганчарык пагодзіцца браць шлюб у папа ці, як даўней, гуляць вяселле са сватамі і сваццямі, шаферамі, сяброўкамі, пітвом і цалаваннем? Мабыць, яму, камсамольцу, тое нягожа.

— Цётачка, можа б, ты як прыйшла, папрасіла бацьку. Ён жа цябе паслухае, — раптам прыпынілася Анюта. У яе тоненькім голасе былі такая скруха і адначасна такая надзея, што Сцепаніда хуценька пагадзілася:

— Ну добра ж… Скажу калі.

На ваколіцы яны разышліся. Анюта павярнула па сцежцы, да свайго падворка, а Сцепаніда пайшла дарогай далей — з пагорка ўніз, цераз гасцінец, да свайго хутара. Яна думала, што, ці пагаворыць з Ладзімірам, ці не, усё роўна па-ягоным не будзе — будзе так, як пагодзяцца маладыя. Цяпер настае такі час. Гэта не тое што пры царызме, калі без бацькоў маладыя дзеўка ці хлопец не маглі нічога, а бацькі трымаліся даўніх звычаяў, законаў дзядоў, парушыць якіх ніхто не адважваўся. Цяпер жа рушылася ўсё, дазвання, на добрае ці не — хто ведае. Можа, і пашкадуюць пасля, але цяпер ужо ходу назад няма — толькі наперад і наперад, як пяецца ў той песні.

Наўкола ляжала прытуманеная бель поля, неба поўнілася мігатнёй зор, відаць было далёка — шырокі палявы прасцяг з гасцінцам, які цемнаватаю рысай пралёг упоперак яе шляху. У далечы таго прасцягу пад змрочнаю сцяной гаю на Галгофе мясцілася цёмная купка яе Яхімоўшчыны, хутара, які стаў яе лёсам. І хто б мог падумаць? Некалі маладой дзяўчынай яна пайшла туды наймацца на жніво да незнаёмага гаспадара, у незнаёмую сядзібу, а цяпер во бяжыць туды, як у свой адзіны прытулак. Во як павярнула жыццё. Сцепаніда не чаплялася за старое — у старым у яе наўрад ці набралася б паўгода людскага жыцця, спрэс душылі работа, ранняе сіроцтва, нэндза і бяспраўе. Гадоў колькі парабкавала ў пана Жулегі і паўпанка старога Яхімоўскага, рабіла на чужой зямлі, бо сваёй не мела. А што такое чужая зямля, той да скону дзён не забудзе, хто хоць раз паспытаў хлеба з ласкі чужых рук. Праўда, пасля рэвалюцыі ўсё тут крута змянілася, павярнулася да такіх, як яна, другім, лепшым, бокам: пан Жулега ўцёк у Варшаву, скончыў свой шлях на зямлі стары Яхімоўскі, і яны з Петраком перабраліся з істопкі ў хату і атрымалі ад новай улады дзве дзесяціны хутарской зямлі. Спярша зажылі і няблага, уволю наеліся свайго, а не панскага хлеба, абзавяліся скацінай, канём. Пётра, які ў галотнай бацькавай сям’і быў нібы за парабка, так зашчыраваў на сваёй гаспадарцы, што яна спалохалася за яго здароўе. Але свая зямля вымагала, і ён так рупіў з усякай работай, так заўзята араў, біў кукай глыжы, угнойваў кожны маленькі лапічак глею, затым сам адзін касіў, звозіў і зноў араў, сеяў, скародзіў. Набытая ад старой гаспадаркі кабылка не вытрымала і пала першай вясной, гэта было вялікае гора, якім нагараваліся ўволю, пакуль набылі каня. А тады звалілася ліха на Петрака. Як нарадзілася Феня, Сцепаніда падпала здароўем, і ён мусіў адзін і жаць, і касіць, ірваў, як асілак, і надарваўся. Неяк вазіў з поплава сена, ягоная брычка падвярнулася на ўзроўку, Пятрок падставіў плячо і зламаў ключыцу. Два месяцы праляжаў у бальніцы, ледзь выхадзілі дактары, на полі перастаяла і палегла ярына, па восені нажалі са дзве капы, ледзь вярнулі насенне. Той год выпаў галаднаваты, хлеба хапіла да Вялікадня, добра, што ратавала бульбачка. Былі і яшчэ скупыя на хлеб гады, калі то вымачвала, то засушвала, а то бракавала насення, гною, скаціны. Пятрок, аднак, не здаваўся, рабіў як пракляты, гэтак заўзята, што дзеравенцы з Выселак сталі з яго пасмейвацца — шчыраваў удзень і ўначы, а плёну было курам на смех. Але ён усё не мог нагаспадарыцца ўволю, высах, схуднеў, сіпата дыхаў, але рваў, варочаў, пазней за ўсіх клаўся і раней уставаў. Сам сабе гаспадар, які клапот, такі і ўмалот, што зробіш, тое і заробіш, любіў ён казаць тады, як яна ўшчувала часам, каб паспакайнеў, адпачыў, пабярогся. Сцепаніда ж пасля няўдач у гэтай зацятай барацьбе з зямлёй за жыццё сказала сабе: не, так не забагацееш, толькі надарвеш здароўе і раней часу сыдзеш у глей на вясковых могілках. Калгас дык калгас, сказала яна сабе, як бы там ні было, мабыць, горш не будзе. Як усе, так і мы, авось не прападзем і ў калгасе. А Петрыку дык, пэўна, здаравей будзе, мо лішні год пажыве на гэтым няласкавым свеце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x