Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Знак бяды» (1982 г.), «У тумане», «Аблава» (1988 г.) «Пакахай мяне, салдацік» (1995 г.), «Балота» (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А ці правільна гэта? — набраўшыся духу, сказала Сцепаніда. — Раскулачваць, каторыя кулакі. А Гуж серадняк. Не, я не сагласная.

— Ну і кіраўніцтва! Ну і актыў! — пакутна застагнаў Новік. — Галавацяпы вы! Ён жа горш, чым кулак. Ён — сабатажнік! Зрывае калектывізацыю ў Выселках. А Выселкі зрываюць тэмп у раёне. Раён-зрыўшчык, вы разумееце, што гэта такое? Мусіць, за гэта цяпер па галоўцы не гладзяць. І нас, і вас!

— Як хочаце, а несправядліва гэта, — не здавалася Сцепаніда. У горле ў яе зацяло, і яна ўжо гатова была спрачацца, але Новік раптам усхапіўся і так закрычаў, нібы яна абразіла яго.

— Якая справядлівасць, цётка? У вас цемрашальства ў галаве, адсталае ўяўленне пра нейкую някласавую справядлівасць! А мы, бальшавікі, кіруемся адно класавай справядлівасцю: ніякай пашчады ворагу! Той, хто стаіць на нашым шляху, нам вораг, і мы яму ламаем хрыбет. Інакш новага жыцця нам не бачыць. Нас саміх сатруць у парашок. У вас капітулянцкія, праваўкланісцкія погляды, якія трэба бязлітасна выкараніць!

Сцепаніда маўчала. Яна ўжо ўсумнілася, падумала, можа, і так. Можа, гэты Новік і мае рацыю, ведама ж, ён разумны, адукаваны, не тое што яна — ходзіць у другую клясу лікбеза. Але ж Сцепаніда як уявіла сабе тое раскулачванне, плач, гора, высылку, дык ёй стала моташна. Што было рабіць?

— Як я скажу дзеравенцам? — пакутна круціўся за сталом Лявон. — Што сабатажнік? Ці зразумеюць? Не, не зразумеюць. Бо я і сам не разумею, — казаў ён памяркоўна і ўсё перакладваў на стале паперку — то бліжэй, то далей, то па адзін бок, то па другі.

У гэты час разгоніста-шырока расчыніліся дзверы, і ў хату ўскочыў высокі хлопец у шынялі з яркімі малінавымі пятліцамі на каўняры, зняў з галавы вастраверхі шлем з шырокаю зоркай на лбе. Сам быў счырванелы, запыханы, мусіць, спяшаўся, а вочы яго свяціліся жвавасцю і задавальненнем.

— Познішся, Ганчарык, — змрочна папракнуў Лявон. — Даўно трэба…

— Толькі прыбег з мястэчка, маці кажа: камбед.

Васіль Ганчарык павітаўся за руку з Новікам, пасля з Лявонам, абышоў астатніх — Недасеку, падаў руку Патапу, паціснуў сцюдзёнымі пальцамі далонь Сцепанідзе.

— Я каля вас, цётка.

— Сядай, — пасунулася трохі Сцепаніда. Ёй, аднак, было не да Ганчарыка — вялікі клопат затлуміў яе галаву.

— Пра што гамана? — запытаў Ганчарык, усё яшчэ ўсміхаючыся прывабнымі ямкамі на зружавелых шчоках. Ён толькі ўвосень прыйшоў з войска, адслужыўшы недзе на Далёкім Усходзе, цяпер збіраўся жаніцца. На ягонае пытанне, аднак, ніхто не адказаў, усе клопатна надзьмуліся, і ён, нешта адчуўшы, таксама сагнаў з твару мілую ўсмешку. Сцепаніда шапнула:

— Гужа раскулачваць…

— Во што!

— Так, раскулачваць, — зноў пачаў Новік. — І няма чаго рассусольваць. Калгас пад пагрозай зрыву. А Гуж… Наёмны труд быў? — раптам запытаў Новік і насцярожыўся, чакаючы адказу.

— Які там наёмны! — сказаў, нібы адмахнуўся, Лявон.

Але ў той час ля грубкі заварушыўся Новікаў брат Антось Недасека.

— А гэта… Як трысцен ставіў. Наймаў, ага. З Заграззя дзеда аднаго. Яшчэ за грошы сварыліся, Гуж яму тры рублі скруціў.

— Во, бачыш! — ажывіўся Новік і аж угнуўся перад Лявонам. — Было!

— Дык ці мала… Будаваў трысцен! Яно, калі так…

— Не так, усё правільна. Наёмная рабочая сіла — першая адзнака эксплуататара. Няважна, што мала зямлі.

— І гэта… Жаць памагалі, — узрадаваны сваёй кемлівасцю, гаманіў малодшы Недасека. — Наймаў ці за так — не ведаю. Але памагалі. Краўцова дачка Маруся жала.

— Тым больш! — яшчэ болей узрадаваўся Новік і задаволена адкінуўся за сталом. — Усё ясна. Давай стаў на галасаванне.

Сцепаніда захвалявалася, аж млосна стала, расшпіліла кажушок, зноў пачала зашпільваць. Разумела, Новік гаварыў правільна: гэты Гуж упёрся, не зрушыш, і на яго азіраюцца іншыя, можа, і была наёмная сіла — на будове ці ў жніво, але ж… Было дужа шкода гэтага старога, асабліва ягоных жанчын — цётку Фрузыну, хваравітую дачку Настульку, з якой яна тое лета адбывала радоўкі на пасце. Не, не магла яна пераступіць цераз гэтую жаласць нават дзеля агромністых класавых інтарэсаў. І не ведала, што рабіць.

— Што ж, — апанурана сказаў за сталом Лявон. — Калі так, прагаласуем. Хто, значыць, каб не раскулачыць, пакінуць…

— Не так! — усхапіўся Новік. — Няправільна! Хто за тое, каб Гужава Івана раскулачыць, падняць рукі, — аб’явіў ён і высока задраў сваю руку.

Ля грубкі ахвотна падняў руку яго брат. Патап Каландзёнак, стоячы на каленях ля топкі, азірнуўся з разяўленым ротам, як на нешта дужа цікавае, глядзеў на галасаванне. Сцепаніда, хаваючы вочы, спадылба касіла позірк у застолле, каб бачыць, як будзе Лявон. Той, аднак, яшчэ болей угнуўся, аблёгся на сталешніцу, а рукі не падняў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x