Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Знак бяды» (1982 г.), «У тумане», «Аблава» (1988 г.) «Пакахай мяне, салдацік» (1995 г.), «Балота» (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але й вяртацца ўжо не было як — не дазваляў гонар.

Мусіць, калі надта патрэбна, дык Бог памагае. Праўда, не заўжды ў час, бывае зь немалым спазьненьнем. Калі ўжо позна і пакарыстацца той боскаю міласьцю. Як нашаму камбату Рукавіцыну. За баі на Днястры паслалі на Героя, так хацеў камбат атрымаць залатую зорку, ды загінуў пад Секешфехерварам. Толькі пахавалі, як прыйшоў указ. Ды каму ён тады быў патрэбны? Так прыкладам падумаў я, і тады ж, азірнуўшыся, убачыў машыну. Толькі падняў руку, як машына згодна затармазіла і мякка спынілася на шашы. Гэта быў магутны ЗІС, з кабіны якога высунулася вясёлая галава ў аблезлай пілотцы.

— Што, лейтэнант? Сядай, пракачу.

Цераз задні борт я ўскочыў ў кузаў, амаль увесь заняты нейкаю старасьвецкаю шафай ці буфэтам з пазалочанымі выкрунтасамі на шкляных дзьверцах; ля самай кабіны тырчэлі яшчэ тры нейкія скрынкі. Месца для пасажыра тут увогуле не было, толькі ззаду ля борта заставалася нешырокая шчыліна, у якую ўціснуліся мае ногі. Трымацца не было за што, і я няспрытна абапёрся рукамі аб сьлізкі бок шафы.

— Во, будзеш трымаць, каб не пасунулася. А то стукнецца, каму адказваць?

Аказваецца, і ў дзень перамогі ня ўсе пілі-елі, падумаў я. Некаторыя займаліся іншымі справамі. Але хай, на здароўе… ЗІС няшпарка каціўся па неблагой дарозе, вясновы вецер прыемна абвяваў мой спатнелы на хадзе твар. Маё жаданьне ўсё ж абяцала зьдзейсьніцца, я быў амаль задаволены. «Пакахай мяне, салдацік, буду вернай жонкаю. А забудзеш — толькі разам з роднаю старонкаю», — само сабой сьпявалася ў душы. Не, я цябе не забуду, мілая дзяўчынка, запэўніваў я сябе. I ўсё ж нейкі цьмяны, самотны неспакой трывожнымі токамі перадаваўся маім адчуваньням, усё карцела — хутчэй! Я баяўся спазьніцца.

— Перамога, лейтэнант! Глядзі ты, дажылі аднак! — празь вецер ляцеў голас з кабіны, таксама да паловы закладзенай нейкімі пакункамі.

Насустрач пайшлі машыны — легкавыя, штабныя, грузавікі. Гэтыя са спазьненьнем таксама імкнуліся за перамогай, на спатканьне з саюзьнікамі. У вокнах аднаго трафэйнага аўтобуса мільганулі вясёлыя дзявочыя твары і данеслася музыка — там граў гармонік. Мабыць, які армейскі ансамбаль, здагадаўся я, з тых, што натхнялі нас на перамогу. Спазьніліся, аднак, на вялікае спатканьне, трэба было раней.

У знаёмым, бязьлюдным учора гарадку цяпер ва ўсю буяла ажыўленьне, сапраўдны вулічны фэст, зь безьліччу людзей і, як я зразумеў, ня толькі аўстрыйцаў. Сюды зьбіраліся, здаецца, з усяго навакольля, зь недалёкіх горных паселішчаў. На плошчы ля кірхі замільгалі сьцягі — францускі трыкалёр, ангельскі і яшчэ незнаёмы нейкі. Гэта тоўпіліся іншаземцы, сагнаныя Гітлерам з усёй Эўропы для працы на вайсковых заводах. Цяпер яны вольныя і імкнуцца дадому, кожны ў сваім кірунку і пад сваім сьцягам. Мне таксама трэба было дамоў, але мая чарга яшчэ не настала. Зноў жа мяне тут чакала яна.

Трохі ад’ехаўшы ад люднай плошчы ЗІС крута завярнуў на нейкі прасторны падворак і стаў. Вясёлы шафёр саскочыў на брук.

— Прыехалі! Табе куды, лейтэнант?

— Мне далей.

— Што, у армейскі тыл? Не, туды я ня еду.

Заклапочаны, я азіраўся па баках. У двары ўжо стаялі два «студэбэкеры» — пусты і чымсьці гружоны. Але куды яны едуць? I калі? Запытаць не было ў каго. Я абыйшоў іх з другога боку і пад тынкаванай сьцяной убачыў ровар. Жоўтыя, з дрэва ў елачку дзьверы, ля якіх ён стаяў, былі зачыненыя, ніхто адтуль не выходзіў. Я асьцярожна ўзяў ровар і разьвярнуў яго колам да вуліцы. Ніхто мяне не спыніў, не крычаў, і я пакаціў на асфальт.

Сьпярша імчаў, колькі было сілы, шалёна круціў пэдалі. Затым замарудзіў. Усё ж за мной ня гналіся, мабыць, можна было і спакайней. Сустрэчныя аўтамабілі ў асноўным шыбавалі па сваім баку і дужа не заміналі. Толькі аднойчы на павароце я ледзьве разьехаўся з шалёным «доджам». Адкуль чулася п’яная гамана — пяцёра афіцэраў з бутэлькай сьвяткавалі перамогу. Вакол рассьцілаўся маляўнічы ляндшафт горнай даліны з парослымі хвойнікам схіламі гор; дзе-нідзе ўдалечыні на ўзьлесках відаць былі белыя й шэрыя забудоўкі з шырокімі дахамі; вуліцы прыдарожных паселішчаў упрыгожвалі стракатыя фасады ў стылі фахвэрку. Удалечыні з-за сьнегавых вяршыняў неяк раптоўна выкаціла сонца і зноў, як нядаўна, ударыла ў твар зыркім сьляпучым праменьнем. Сонца з усходу. Там была мая радзіма — бяз гор і прыгожых забудовак, са сваім мілым для мяне зялёным хараством. Цяпер я вярнуся туды. I не адзін.

Памалу акрыяўшы, той мой намер умацоўваўся ўсё болей, перарастаючы ў пэўную нязрушную мэту. Як яе ажыцьцявіць, было ня дужа зразумела. Але мэта аформілася і ўсё болей прарастала ў сьвядомасьць, рабілася неадчэпнай. Адчуваў, адкладваць нельга, задуманае трэба ажыцьцяўляць зараз жа. Дый й чаму не? Вайна ж скончылася. Мне было крыху за дваццаць гадоў, і я яшчэ не спазнаў каханьня. Не было калі й не было каго пакахаць. Неяк у шпіталі пад Знаменкай дужа спадабалася медсястра Нюра з фізкабінэту. У яе разьвівалі недалечаныя рукі-ногі, круцілі «веласіпед», сьціскалі нейкія спружыністыя «раскарэкі», Аднойчы я зь ёй пасядзеў на дзяжурстве, пагаварылі, дужа яна здалася мне ласкавай. Яна й сапраўды была ласкавая, ды, на бяду, не да мяне аднаго. Неяк яна дала мне рапіру і прапанавала пафэхтаваць зь ёю. Фэхтавальшчык я аказаўся няўдалы, яна лёгка і ня раз укалола мяне. Але з таго фэхтаваньня я, здаецца, гатовы быў пакахаць яе. Пакуль не пабачыў, як яна фэхтуе з параненым у галаву капітанам-лётчыкам. Мабыць, той быў спрытнейшы за мяне ва ўсіх адносінах і, як ён выпісаўся, сястрычка паехала зь ім са шпіталю. У авіяцыйны полк. Я ж яшчэ застаўся далечваць маю прастрэленую руку. Нюра была ладная спартовая дзеўка, у тым уся справа.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x