Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Знак бяды» (1982 г.), «У тумане», «Аблава» (1988 г.) «Пакахай мяне, салдацік» (1995 г.), «Балота» (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але ўсё ішло, мусіць, само сабой, незалежна ад чыёй-небудзь волі, па нейкіх сваіх, часам страшных, часам дзівосных, законах, якія дыктавала вайна. Уладкаваўшы на падворку кухню, фельдфебель з настаўнікам скіравалі да сенцаў, і гэты дурань Пятрок ужо забег ім наперад, паказваючы дарогу ў хату. На парозе фельдфебель быццам нерашуча спыніўся, перш чым пераступіць яго, незадаволена-паныла паглядзеў у цемнаватае падстрэшша сяней. Свянткоўскі штосьці яму тлумачыў, але той маўчаў, усё азіраючыся па баках. Сцепаніда таропка адсунула далей ад парога цабэрак, і немец ступіў у сенцы. Каб не замінаць ім, яна таксама адышлася далей, да істопкі, усё згадваючы: што ім яшчэ трэба? Не ідуць жа яны сюды толькі затым, каб паглядзець на іхняе ўбогае жытло, мусіць жа, ім нешта трэба? Але вось Пятрок шырока расчыніў дзверы ў хату, і яны ўсе сунуліся туды з нейкаю нават нецярплівасцю ці нават цікаўнасцю, і яна з-за іхніх плячэй быццам нават чужымі вачыма ўбачыла сваю даўно ўжо не новую хату з трохі перакошаным прасценкам і счарнелымі бэлькамі на столі, сценамі, абклеенымі зжаўцелымі газетамі. Падлогу яна даўно ўжо не мыла, закруціўшыся з каровай, бульбаю і падсвінкам, і цяпер з прыкрасцю пазірала на гразнаватыя дошкі з прыкарэлым лушпіннем ля прыпека, пачарнелыя чыгуны ля парога. Скрозь па ўсёй яе хаце тупалі цяпер боты і грубыя каляныя башмакі, пакідаючы мокрыя і гразкія сляды на сухіх дошках падлогі, і яна падумала: якога д’ябла яны тут выглядваюць? Яна ўсё стаяла ў сенцах, напружана чакаючы, калі немцы выметуцца. Але яны ўсё гергеталі там, пазіралі ў вокны, аглядалі абразы, а фельдфебель, адхінуўшы дзяружку, зазірнуў у іхняе запечча, і вусны яго гідліва перасмыкнуліся.

Яна так і не дачакалася, калі яны выйдуць, — яе ўвага адцягнулася на падворак, дзе ля калодзежа затхла дыміла, мусіць, сырымі дрывамі палілася, кухня, і худы ў камбінезоне немец перкаўся там, згінаючыся перад нізкай топкай. Пасля ён кудысьці рашуча пакрочыў цераз падворак, і яна аж спалохалася: ці не ўчуў ён свінчо? Але не па свінчо, мусіць, тое сядзела сабе ціха, а немец неўзабаве зноў паявіўся на падворку — крывячыся ў паясніцы, валок да кухні цэлы абярэмак дроў. У Сцепаніды, як яна згледзела тое, ажно схаладнела ў душы — то былі бярозавыя палены, беражоныя ёю на зіму для распалу, іх была зусім невялікая купка пад самай страхой ля хляўка. Але во, упароў! Першым яе жаданнем было выйсці і сказаць яму: нядобра ўсё ж робіш, чалавек, не тваё ж, мусіць? Але яна не сказала, а затым рашучасць яе апала, яна праглынула крыўдлівы камяк і сказала сабе: хай, пабачым, што яшчэ будзе.

Сцепаніда ўжо адышлася ад першага страху, і ёй стала прыкра, яна адчула сябе тут лішняй, захацелася кудысьці сысці, каб нічога не бачыць і не расстрайвацца: хай гаспадараць, як хочуць. Ці яна перашкодзіць ім? Але яна трохі разважыла і зразумела, што пакідаць сядзібу нягожа; усё ж тут карова, падсвінак, яе дзевяць курыц з пеўнем. Як на тую бяду, карову яна не паспела выгнаць у поле, добра, што яшчэ перахавалі падсвінка і на таго цяпер не так лёгка набрысці гэтым памоўзам. І яшчэ добра, што яна не выпусціла з хляўка курэй — тыя хоць галадалі, але не кідаліся гэтым на вочы. Можа, яшчэ і пераседзяць. Карову ж, аднак, хаваць не было сэнсу, усё роўна пра яе яны ўжо ўведалі, карову трэба было адвесці на пашу. Сцепаніда пачала шарыць у сенцах вяроўку, як з хаты выскачыў Пятрок, яго паморшчаны, з растапыраным шчаціннем твар свяціўся, аднак, нейкаю бы жвавай радасцю.

— Баба — яек! Яек давай, хутка!!!

«Яек!» — сказала яна сабе. Ну, ведама, без яек у іх не абыдзецца. З яек яны пачынаюць, чым толькі скончаць? Трохі, аднак, памарудзіўшы, яна расчыніла дзверы ў істопку і ўзяла з-пад рэшата ў жорнах старэнькі свой кошык, у якім цьмяна бялеліся дзесяткі два яек. Яна хацела аддаць іх Петраку, хай бы частаваў там, але той ужо вярнуўся ў хату, і ёй давялося таксама пхнуцца туды. Не ведаючы, каму падаць яйкі, яна паставіла кошык на канец услона. Адразу ж да кошыка пацягнуліся чужыя рукі, і яна, адступіўшы трохі, не магла адарваць позірку ад гэтых страхавітых чужынскіх рук. Першай туды порсценька сунулася белая, далікатная ручка, мусіць, таго фельдфебеля, яна намацала верхняе круглявае яечка ад рабенькай курачкі, самай яе нясушкі. Але чымсь тое не задаволіла немца, ён паклаў яйка назад, узяў меншае, можа, чысцейшае ці болей жаўтлявае. Круглае ж адразу падабралі тоўстыя, як каровіны сіські, пальцы з рудымі валасамі ля костачак; затым узяла іншае яйка з краю маладая, не дужа чыстая шафёрская рука, што выпнулася са знаёмага караткаватага рукава мундзірчыка. Далей Сцепаніда чамусьці не магла ўжо глядзець — яна апусціла вочы на трохі папэцканыя ў траве хромавыя боты Свянткоўскага. Перагаворваючыся па-свойму, немцы залускалі шкарлупіннем, білі аб нешта яйкі і гучна хлёбалі з іх, без хлеба і солі. Адчуўшы гідлівасць, яна павярнулася, каб выйсці ў сенцы, і ледзьве не сутыкнулася з фельдфебелем, які топкім сцізорыкам акуратна дзёўбаў жоўтае яйка рабой нясушкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.