Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ужо днела, і, каб не начакацца на дарозе чаго благога, байцы ўзлезлі на адхон, адышлі ў лясок і тады толькі адчулі, што ў каго баліць. У Петруся вельмі садніла спіна, але ён маўчаў. Ціха стагнаў нешта Нупрэеў, а Жук дык быў ажно паранены асколкам у нагу. У гушчары яны спыніліся, Агальцоў зняў з Жукавай нагі бот і пісталетнай праціркай выкалупаў з раны пад каленам невялічкі кавалак металу. Пагранічнікі далі індывідуальны перавязачны пакет, яны вельмі бедавалі на сваю няўдачу, а старшына знарок злосна ўсё пакрыкваў на іх. Жук крыва ўсміхнуўся, пакуль яго перавязваў сябра, і ўсё казаў, супакойваючы сябе і людзей:

— Нічога, нічога. Загоіцца.

Пятрусь агледзеў байцоў.

— Здаецца, нашы сілы растуць, — не тоячы задавальнення, сказаў ён, пазіраючы на пагранічнікаў. Усе яны былі зусім маладыя, відаць, першага года службы, сціпла тупілі вочы, пачціва пазіралі на сцяг і крыху баязліва — на старшыну.

— Ага, з вамі пойдзем, калі не прагоніце.

— А куды вы ідзеце? — знарок запытаў сержант.

— Куды? Вядома куды: на ўсход, — адказаў байчэйшы з іх, прыгожы з твару хлапец.

— I даўно ўжо ідзяце?

— Тыдні з два, мабыць. Як пад Лідай разбілі наш атрад, так і ідзём.

— I што гэта вы ўздумалі нас падбіваць?

— А мы ўжо гэтак чатыры машыны падбілі, і аднаго матацыкліста.

— I мост падпалілі, — дадаў другі хлопец з дробным рабаватым тварам.

— Ну, добра, — сказаў сержант, — значыць, з намі!

— Але.

— Дзед, — паклікаў Пятрусь, выглядаючы ў сасонніку старога. Ён падумаў, што трэба расквітацца з немцам, пакуль ёсць час і наўкола стаіць цішыня.

— Эге ж. Тут я, — азваўся той ззаду. Ён стаяў сівы, касмалявы, невялічкі, у даматканай шэрай світцы, а ля яго сядзеў зграбны, з забінтаванай нагой немец, праставалосы, немалады ўжо, з вялікімі загарэлымі залысінамі ў бялявых рэдкіх валасах.

— Дакументы, — строга сказаў сержант, працягнуўшы руку да палоннага. Той неразумеў, ускочыў на адну нагу і няўцямна залыпаў вачыма.

— Дакументы, дакументы давай, — сержант дакрануўся да яго нагрудных кішэняў. Немец зразумеў, нарэшце, дрыжачымі пальцамі адшпіліў гузік і выняў усё, што было там. Пятрусь, трошкі памятаючы з той нямецкай мовы, якую вучылі ў школе, пачаў перабіраць кніжачкі, паперкі, дакументы палоннага. У кожнай паперцы пяўся крыламі фашысцкі арол, стаялі невядомыя пячаткі з гэтай жа птушкай і свастыкай. З вайсковага білета даведаўся сержант, што ўласнік яго — грэнадзёр сапёрных войск, што яму 38 год і па нацыянальнасці ён аўстрыец. Там жа была невялічкая, досыць пакамечаная павестка, якая прадпісвала Ёгану Шольцу 12 красавіка з’явіцца на прызыўны пункт для службы ў вермахце. Асобна запакаваныя ў цэлафан хаваліся здымкі, іх было нямнога, і дзеля цікаўнасці Пятрусь разгарнуў іх. Да здымкаў чужынцаў займелі ахвоту і Нупрэеў з Жукам, яны цераз сержантава плячо таксама разглядалі спачатку Ёгана, маладога з вусікамі, потым Ёгана з жонкай, нейкую кампанію ля возера, групу маладых людзей у садку. Усё гэта было звычайнае, жыццёвае, хоць і не наша, незнаёмае, але зразумелае. Пятрусь бачыў чалавека ў яго жыцці — мірным ціхім жыцці ў нейкім далёкім горадзе Леабэне, сярод ладных вясёлых людзей, і нічога страшнага, фашысцкага не відаць было на іх простых усмешыстых тварах. А адзін здымак проста перавярнуў усе намеры хлапца, збіў яго з панталыку, і сержант не ведаў, як яму далей паставіцца да палоннага. На гэтым несамавітым з роўным абрэзам здымку Шолыд быў найбольш падобны на сябе цяперашняга — у цывільным адзенні ён сядзеў на гнутым венскім крэсле, а на яго каленях мясціўся, пэўна, сынок, маленькі, год чатырох, хуткавокі бялявы хлопчык. Абодва яны з радасным агеньчыкам у вачах пазіралі са здымка, і адна рэч, здаецца, адкрыла Петрусю іншы, ужо зусім блізкі і знаёмы бок жыцця. Вяртлявы, відаць, гэты хлопчык, не вельмі дбаючы пра сваю позу, няспрытна прыткнуўся на бацькавых каленях і выцягаў да аб’ектыва сваю маленькую ножку. На старэнькім, пэўна, не першы год ношаным сандаліку гэтае ножкі выразна прыкмячалася акуратная лапінка на задніку і невялікая дзірачка ў падэшве. I тады хлопец заўважыў яшчэ і пацёртыя малышовы штанцы са скручанымі чорнымі лямкамі праз плечы і нямудрагелісты паношаны пінжак самога Шольца, і яго агрубелыя вялікія рукі, што прытрымлівалі маленькае цела сына. Гэта была беднасць, яна адразу адкрылася хлапцу, які сам некалі меў блізкае знаёмства з яе такімі прыкметнымі праявамі. Пятрусь разгубіўся. Ён збіраўся адпомсціць палоннаму за свае крыўды і пакуты, а цяпер зразумеў раптам, што помсціць не было каму. У голаў хлапца шыбанула адразу дзесятак супярэчлівых незразумелых пытанняў, вырашыць якія зараз было не пад сілу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x