Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Прывет! — іранічна ўсміхнуўшыся, сказаў Іван. — Жывём, значыць?

Іван нават здзівіўся, ніяк не чакаючы ўбачыць яго тут, такога ж здзічэлага, загнанага, счарнелага ад поту і бруду, з амаль нялюдскім выразам на ссохлым твары, у незашпіленай куртцы і парваных у шматкі штанах. Да таго ж немец кульгаў, ледзьве ступаючы на адну нагу. Але глядзі ты — прывалокся, пры такім яго стане проста зайздроснай была яго ўпартасць, — як здань, ён неадступна цягнуўся за імі, невядома на што разлічваючы.

— Брот! — ціха, але з прыкметнай пакорлівай роспаччу ў голасе сказаў немец.

— Зноў брот? — злосна здзівіўся Іван. — Ты што — на ўтрыманні ў нас?

Вар’ят зрабіў некалькі нерашучых крокаў да Івана:

— Брот!

— Ты ж збіраўся ў гестапа. Да свайго Гітлера.

— Нікс Птлера. Гітлер капут.

— Капут? Даўно б так.

Наўрад ці разумеючы яго, вар’ят, растапырыўшы кастлявыя рукі, цярпліва і насцярожана чакаў.

Іван запусціў руку ў скуранку і, не вымаючы адтуль буханкі, адламаў маленькі кавалак скарынкі. Убачыўшы яе ў Іванавых руках, немец ажывіўся, вочы яго заблішчалі, дрыготкія кісці рук у кароткіх абадраных рукавах пацягнуліся наперад.

— Брот! Брот!

— Трымай. I правальвай адсюль.

Іван шпурнуў хлеб немцу, але той не злавіў яго, кінуўся на зямлю, аберуч згроб скарынку разам з травой і пяском і ўскочыў. Затым, боязна азіраючыся, бокам падаўся ўніз па схіле, відаць, чакаючы і баючыся пагоні.

«Можа, адчэпіцца цяпер», — падумаў Іван. Тое, што гэты гефтлінг апярэдзіў іх, было бяспечней, чым калі б ён увесь час ішоў ззаду. Іван задуменным позіркам праводзіў яго, пакуль той не схаваўся ў лагчыне, і зноў лёг на скуранку.

Учарашняя яго злосць да гэтага чалавека знікла, хоць ён не адчуваў да яго і спагады, — вельмі яшчэ свежыя былі ў ягонай душы боль страт і памяць аб людзях, якіх загубілі суайчыннікі гэтага немца. Праўда, той мог быць і антыфашыстам па перакананні, толькі, вядома, чаго варта перакананне, якое так дарэшты спляжылася. Але болей падобна на тое, што гэта які-небудзь выбраковак з іх звярынага ладу, якому проста не пашэнціла ў іх нялюдскай службе. У канцлагеры былі і такія. Вось хоць бы і за ягоныя ўцёкі і за выбух бомбы іх камандафюрэра (калі толькі той ачуняе), пэўна, па галаве не пагладзяць — могуць таксама кінуць за дрот на месца тых, каго не асіліў упільнаваць сам. Хоць яго, напэўна, паставяць капо і таксама надзеляць уладай знішчаць. (Вось табе і гефтлінг!) I як быў ён сабакам у адносінах да людзей, так ім і застанецца, хіба што ягоная нянавісць да зняволеных з прычыны асабістай няўдачы яшчэ пабольшае. Яшчэ ён наробіць людзям бяды.

Фашысты многага дасягнулі ў сваім энтмэншунгу — самай подлай з усіх чорных спраў на зямлі. I калі іх жывёльную жорсткасць да ворагаў яшчэ можна было зразумець, дык іх бязлітаснасць да сваіх, якія не дагадзілі ў чым-небудзь начальству, проста здзіўляла. Страх пакарання стаў іхнім галоўным вызначальнікам ва ўсім: усе жылі пад пагрозай спагнання, пакарання, разжалавання, адпраўкі на фронт, рэпрэсій да родзічаў. I таму, мабыць, так лютавалі, помсцілі за гэты свой страх слабейшым — каму гэта было дазволена — палонным, зняволеным у канцлагерах, яўрэям. Дзіўна было, як пры ўсім тым на фронце немцы ўсё ж ваявалі ўпарта. Можа, таму, што страх пакарання там набываў двайны сэнс і выбар быў невялікі: або ваенна-палявы суд, або савецкая куля — таму і даводзілася трымацца. Хаця прырода гераічнага вельмі складаная, Іван не любіў разважаць аб ёй, тым больш што не лічыў сябе ні героем, ні нават смелым. Каб быў герой, не даў бы сябе ўзяць у палон, што-небудзь зрабіў бы ў той самы рашучы момант, які вызначыў, пэўна, навек і будучае яго і мінулае. Пэўна, трэба было прыкончыць сябе, і ўсё… На момант у ягонай памяці мільгануў той дзень і той нажавы, падкопчаны стрэламі штык, які ён убачыў над сабой, крутнуўшыся з-пад танка. Штык і бот з брызентавым вушкам у шырокай халяве ды доўгім тронкам гранаты.

Зашчацінены, страшны ад пылу немец нешта крычаў, але ён не чуў, бо побач грымеў танк, ды і наогул ён, мусіць, аглух ад грымотаў бою і на кароценькую секунду страціў адчуванне. I тая секунда затым дорага каштавала яму, сляды ад яе ў душы і на целе застануцца, пэўна, навек.

Ён не быў у палку ні героем, ні нават прыкметна смелым — быў як і ўсе: па-пехацінску цягавіты і ў меру засяроджаны. За ранейшыя баі атрымаў тры падзякі Вярхоўнага ды два медалі «За адвагу» і думаў, што на большае і не здатны. I толькі вось тут, у палоне, дзе некаму было ні натхняць на салдацкія подзвігі, ні ўзнагароджваць, ні нават браць пад увагу геройскае, дзе за кожную маленькую правіннасць можна было заплаціць жыццём, — тут у ім хтось абудзіўся, непакорны, дзёрзкі і ўпарты. Тут ён убачыў падыспад фашызму і, мабыць, упершыню зразумеў, што пагібель — не самае горшае з усяго, што можа здарыцца на вайне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x