Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хлопец, аднак, спяшаўся, не трапляў у разьбу, жалеза лязгала, і Іван, каб хто не набрыў на іх, прыўзняўшыся ў сваіх калодках, зірнуў цераз накапаную зямлю ў цэх.

Але паблізу, здаецца, усё было ціха. Зверху над імі навісалі пакарэжаныя фермы падстолля, са шматлікіх праломін у даху коса цадзіліся на дол стромкія пукі святла, было душна, сонечна і пыльна. Далей за радам бетонных апор, у падсвечаным сонцам пыле, з рэдкімі воклічамі і глухім гоманам варушыліся, снавалі дзесяткі людзей, што расцягвалі завалле і разбіралі руіны. Там жа цяпер былі і эсэсманы, якія не дужа любілі цікавіцца справамі абясшкоджання бомбаў і звычайна трымаліся воддаль.

— Ну, сволачы, цяпер чакайце! — сцішна, з ледзьве стоеным, гатовым прарвацца запалам сказаў Жук.

Галадай, устаючы ад бомбы, буркнуў:

— Памаўчы. Раней скокні.

— Нічога, браткі, нічога, — выціраючы спатнелы лоб, сказаў у куце Янушка, былы калгасны брыгадзір, цяпер аднавокі гефтлінг, аздоблены мішэнямі за тры спробы ўцячы на волю.

Па натуры ён быў з аптымістаў, калі толькі імі яшчэ маглі быць палонныя ў лагеры, і, нягледзячы на выбітае вока і адбітую селязёнку, заўжды і ўсіх падбадзёрваў — і тады, калі падгаворваў людзей уцячы і калі ў абшкуматанай аўчаркамі вопратцы, скатаваны, пад канвоем вяртаўся ў лагер.

Так выказалі яны свае адносіны да таго, на што наважыліся, апроч хіба Срэбнікава, які, прывычна пакашліваючы, стаяў збоч, ля земляной сцяны, ды яшчэ Івана. Срэбнікаў з самага пачатку ўсю гэтую задуму прымаў без энтузіязму: вядома, чалавеку ўжо мала было радасці нават у выпадку ўдачы — хутчэй за лагерны рэжым і рэпрэсіі яго дабівалі сухоты. Іван жа Цярэшка быў проста маўчун і не любіў залішне гаварыць там, дзе і без таго ўсё было ясна.

Галадай тым часам абцёр далоні аб матрацна-паласатыя штаны і зірнуў на людзей — вядома, завадатарам усяго тут быў ён.

— Хто ўдарыць?

На секунды яны ўсе прыціхлі, утаропілі ў дол позіркі, ніякавата абмацваючы імі доўгую сігару паўтоннае бомбы з разгоністымі драпінамі на зялёных баках. Ад гэтага, мабыць, самага найбольшага клопату ўсім стала няёмка. Засяродзіўся невясёлы, з сівым шчаціннем на запалых шчоках Янушка; знерухомела, прытушылася нервовая рашучасць у зыркіх вачах Жука; Срэбнікаў дык нават аж перастаў кашляць, апусціў уздоўж плоскага, як дошка, цела рукі, і погляд яго стаў зусім ужо нясцерпна тужлівы. Відавочна было, што пытанне гэтае, аб якім з самага пачатку ўсе думалі, турбаваліся і маўчалі, пакутна вырашаючы кожны пра сябе, прымусіла цяпер усіх зацяць у душы балючы, трывожны сум.

Буйнатварае аблічча Галадая, аднак, выражала суровасць і няўхільную рашучасць.

— Дабравольцаў няма, — змрочна заключыў ён. — Тады пацягнем.

— Ага. Так лепш, — страпянуўся і падступіў бліжэй да завадатара Жук.

— Што ж, пацягнем, — пагадзіўся Янушка.

Стрымана, але, здаецца, з палёгкай кашлянуў Срэбнікаў. Цярэшка моўчкі адным ударам увагнаў у зямлю канец ломіка. Але Галадай, ляснуўшы сябе па сцягне, зазначыў:

— Пацягнеш тут… Ні запалкі, ані саломіны.

Ён роздумна азірнуўся і схапіў з кута важкую, на доўгай ручцы кувалду.

— Значыць, так. Бяры вышэй.

I, прысеўшы, абхапіў ручку ля самае кувалды. Чацвёра іншых таксама падаліся да яго, нагнуліся, сышоўшыся ў купу галовамі. Вышэй ад Галадая ўзяўся рукою Жук, над ёю сашчапіліся вузлаватыя Янушкавы пальцы, затым — далонь Срэбнікава, за ёй шырокая Цярэшкава пяцярня, пасля зноў Галадаева, Жукава, Янушкава, і калі над пляцёнкаю рук застаўся маленькі кончык тронка, за яго павольна ўзялася дрыготкая, потная рука Срэбнікава.

Усе з палёгкаю выдыхнулі, падняліся і, пастаўшы ля сцен, з паўхвіліны стараліся не глядзець адзін на аднаго.

Галадай працягнуў кувалду таму, хто павінен быў з ёю памерці.

— Так што па справядлівасці. Без абману, — па-ранейшаму грубавата, але з ледзьве прыкметнаю ноткай спачування сказаў ён.

Срэбнікаў чамусьці перастаў кашляць, хіснуўся, узяў тронак кувалды, моўчкі павярнуў яго ў руках, паспрабаваў пераставіць і апусціў. Яго самотныя вочы падняліся на хлопцаў.

— Не разаб’ю я, — ціха, голасам асуджанага, сказаў ён. — Не пасілю.

Усе зноў прыціхлі. Галадай гнеўным позіркам бліснуў на дахадзягу.

— Ты што?

— Не разаб’ю. Сілы ўжо… мала, — сумна растлумачыў Срэбнікаў і трудна, надрыўна закашляўся.

— Ну і ну! — плюнуў Жук. — Вілі-вілі вяровачку.

— Што ж… Вядома, дзе яму разбіць… Аслабеў, — гатовы быў пагадзіцца з тым, што адбылося, Янушка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x