Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну, ерунда! Яны і ўтрох справяцца, — кажа ён. — Што таўчыся ўсім…

Вядома, Задарожны пэцкацца не будзе. Ён сядае ў самы кут акопа і пачынае свой любімы занятак — ссоўваць ніжэй на костачкі каляныя кірзавыя халявы сваіх новых ботаў. Гэта — дзеля таго фарсістага спрыту, які нябачна адзначае ўсю ладную Лёшкаву постаць — і яго кароценькую, з падрэзаным падолам гімнасцёрку, і шырачэзныя суконныя галіфэ колеру хакі, і ліха ссунутую на самае вуха пілотку — і поўніць бесклапотна-гарэзным выразам увесь яго зухаваты брывасты твар. Жаўтых, відаць, хоча нешта прыкрыкнуць на Лёшку, але толькі бурчыць сам сабе, яўна любуючыся нахабнаватаю прыгажосцю гэтага хлопца.

— Футбаліст!.. Гультаіна!.. Глядзі мне!

Я прымошчваюся на прыступкі, дзе сядзеў Лёшка, і асцярожна вытыркаю з-за бруствера востры кончык перыскопа-разведчыка. У маленькім яго вочку-акуляры зыбаецца здаўна знаёмы прасцяг — незасеянае з вясны, парослае лебядой і пырнікам поле. Яно скрозь парэзана шэрымі і рудымі крывулякамі акопаў і хадоў зносін, за імі, на нейтралцы, хаваецца ў траве высахлая ручаіна, і ля яе стаіць-іржавее з вясны закураны, з парасчынянымі люкамі танк. Далей горбяцца няроўныя, выгінастыя хрыбціны пагоркаў, на якіх сядзяць немцы. Што робіцца там, у іхніх траншэях і ў тыле, нам нічога не відаць, затое яны зверху аглядаюць усе нашы пазіцыі, траншэі перадавой лініі, хады зносін, усе пратаптаныя ўначы сцежкі, дарогу ўбаку. Адзінае якое-ніякое сховішча ў нашым тыле — гэта вузкая палоска сланечніку, якая ад румынскае вёскі трохі не даходзіць да нашай агнявой. Вёскі, праўда, амаль што няма. Пасля красавіцкіх баёў ад яе мазанак засталіся толькі груды гліны, вывараціны абгарэлага бярвення, парослыя муравой падворкі, бяздомныя каты і скрозь ямы-варонкі.

Мы стаім тут, на травяністым палетку з параскіданымі сям-там кучамі высахлай леташняй кукурузы. Адна такая куча, крыху большая за іншыя, хавае і нашу гарматку, да якой з аднаго боку прымыкае гэты кароценькі, крокаў на пяць, акоп-ровік.

Старшы сяржант, напэўна, ужо не злуецца. Згарнуўшы цыгарку памерам ледзь не з буйнакаліберную кулямётную гільзу, ён сядзіць на дне, курыць, і клубы шызага духмянага дыму напаўняюць акоп. Гэта нам тут даюць такі тытунь з трафейных румынскіх прыпасаў, — Жаўтых калі ўвечары прынясе кілаграмовую нізку вялікага зжоўклага лісця, і мы тыдзень курым яго ўсім разлікам. Вядома, каб накурыцца такому курцу, як наш камандзір, трэба згортваць цыгарку памерам ледзь не з гаўбічны ствол.

— Слухай, Лук’янаў, — кажа праз дым Жаўтых, — ты не палікмахерам да вайны быў?

— Не, — сур’ёзна адказвае Лук’янаў і ўзнімае на камандзіра вочы. — Я на архітэктара вучыўся, толькі… вайна.

— А-а… А я думаў, палікмахер. Ужо дужа далікатна ты анучку трымаеш, — кажа Жаўтых і раптам загадвае: — А ну, тры мацней! Не разарвецца, не бойся!

Лук’янаў відавочна бянтэжыцца, зацінаецца ў сабе, пачынае церці хутчэй, але слізкі снарад вышчоўквае з рук і падае ў пясок.

— Ну от, гарота! — махае рукой Жаўтых. — Ідзі сюды, другую работу дам.

Салдат змрочна выцірае ад пяску снарад, пасля — аб падол гімнасцёркі рукі, а Жаўтых дастае з свае кірзавае сумкі пацёртую, пакамечаную картку ПТА. — Ты гэта вось… намалюй як трэба. А то прыходзяць — чапляюцца, чаму няма? Хаця б не было каму, а то поўны разлік грамацеяў: архітэктар, футбаліст ды настаўнік, — не забываецца ён намякнуць і на маю колішнюю вучобу ў настаўніцкім тэхнікуме. Я, аднак, змоўчваю.

Лук’янаў прыкметна весялее, новая работа яму, вядома, больш па характары. Падкурчыўшы пад сябе ногі, ён прысланяецца спінай да акопнай сцяны і пачынае чарціць схему нашых арыенціраў і агню. Жаўтых сядзіць насупраць і пільна, з затоенай цікавасцю назірае за кожным рухам ягонага алоўка.

— Во тут, бачу, ты майстар. І куст якраз такі, двайны, як спарыш… І танк — як «тыгр», далібог. Добра.

Я таксама пазіраю на невялічкі аркуш паперы, адарваны ад бланка «баявога лістка» — нічога асаблівага, звычайны чарцёж. Жаўтыху, вядома, не па сіле такія малюнкі, бо хоць ён і камандуе разлікам, аднак, здаецца, мае самую нізкую ад усіх нас адукацыю — два ці тры класы. Праўда, ніхто пэўна таго не ведае, але ва ўсякім разе ніхто ў нас ніколі не бачыў, каб Жаўтых што пісаў ці чытаў услых. Усякае пісьмовае афармленне, што трэба разліку (імянны спіс, картка ПТА, справаздачы на снарады), ён даручае Лук’янаву, Папову або мне, кажучы пры тым, што ў яго няма часу, а сам заўжды сядзіць побач і курыць. Лук’янаў, вядома, самы пісьменны тут і, напэўна, самы разумны — не бяда, што ён так няўмела-асцярожна ўпраўляўся са снарадамі. У нас ён прызнаны аўтарытэт наконт розных навук, і нават Задарожны, які наогул не прызнае нікога разумнейшым за сябе, часцяком звяртаецца да яго, калі трэба ўдакладніць, у якіх фільмах здымаўся Чарлі Чаплін, колькі год Вялікаму тэатру ў Маскве, каму перад вайной прайграў маскоўскі «Спартак» або хто такая Марыя Сцюарт. Лук’янаў без цікавасці паслухае пытанне, неахвотна, бы малому, коратка адкажа, але відаць, што ведае ён яшчэ не такое, а куды больш значнае. Праўда, на вайне яму не шанцавала. Ён быў у палоне, нешта перажыў кепскае, і ўвесь ён нейкі надламаны, пакрыўджаны, але, здаецца, неблагі, хоць у нас ён нядаўна і мы яго ведаем мала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x