Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праз нейкі час яны, здаецца, адсталі, перасталі страляць і ўжо не даганялі яго — можа, яны знайшлі нежывога Ваню і спыніліся. Тады ён пайшоў павальней, зачапіўся за нешта, упаў і доўга змярцвела ляжаў на марозна-пякучым доле.

Пасля, сцяміўшы, што прыйшоў ратунак, сеў на снезе і ўпершыню агледзеўся. Скрозь было ціха. Над шырокім прыцьмелым прасторам драмала зімовая ноч і снавалі ў вышыні зялёныя, белыя, сінія зоркі. Адна з іх, быццам упаўшы з неба, чырвоным агеньчыкам ярка блішчала ў далечыні, і ён здагадаўся, што гэта гарыць-дагарае той танк. Хлопец узрадаваўся яго прызыўнаму роднаму бляску і ўстаў.

Затым ён памалу ішоў — адзін на ўсёй гэтай азмрочанай роўнядзі — і плакаў. Даўно ўжо, мабыць з маленства, так не Душылі яго пякучыя слёзы — ад яго несуцешнае страты, ад адзіноты, ад горкага болю ваенных няўдач, ад агіднае здрады Блішчынскага. Толькі б дайсці да сваіх! З зацятай рашучасцю прагнуў Цімошкін кары яму — і дзеля помсты, і ў імя справядлівасці.

Праз слёзы і знямогу ён нічога не бачыў навокал, апроч далёкага агеньчыка, які ціха бліскаў на нечай заўчаснай жалезнай магіле. Ён вёў хлопца ў цемрыве ночы — з пагібелі ў жыццё, туды, да сваіх.

Трэцяя ракета

1

Я ляжу ў акопе на разасланым шынялі і доўга гляджу ўгору, у сінюю бездань летняга неба. На паверхні ціха — ні стрэлу, ні выбуху, наўкола ўсе спяць; трохі далей, ля снараднай нішы, нехта моцна сапе, здаецца, вось-вось пяройдзе на храп. Дзень стаіць ветраны, спёка не дужа вялікая, сонца схавалася за бруствер і кіруе ўжо на захад. На беражку акопа матляецца-ляскоча аб высахлы ком чарназёму нейкая былінка, а над усім гэтым высока ў небе лётаюць буслы. Дзве вялізныя птахі, распластаўшы крылы, узнімаюцца ў самую высь і кружацца там, бы купаюцца ў сонечнай раздольнай прасторы. Ветраныя патокі, відаць, патроху адносяць іх убок, за камкаваты акопны бруствер, але яны, лена і важна перабраўшы крыламі, зноў вяртаюць сабе ранейшую вышыню і кружаць, кружаць там доўга.

Буслы часта з’яўляюцца тут у сонечныя надвячоркі, лятаюць і кружацца, пэўна, выглядаючы дзе якую балацявіну, трысняговую старыцу, лужок, каб палавіць спажывы, напіцца, а то і проста па буслінаму звычаю пастаяць у роздуме на адной назе. Але цяпер яны нікуды не могуць спусціцца, бо скрозь — ля старыц, у прырэчных балацявінах, на ўсіх лужках і дарогах — людзі. Не спраўляюцца буслы нагледзець што здатнае, як на зямлі пачынаюць грукатаць стрэлы — недзе там, у ветранай прасторы, злосна фыркаюць нябачныя чмялі-кулі, буслы палахліва кідаюцца прэч — адлятаюць на захад, некуды ў бок недалёкіх Карпат.

Без буслоў бяздоннае сіняе неба становіцца пустым і нецікавым, у ім няма на чым зачапіцца позірку, я прыжмурваюся і дрымотна прыціхаю…

Раптам на брустверы над маёй галавой нешта гучна лопае, бы хто ляскае дубцом па ссохлай пыльнай зямлі, — і я прахопліваюся са сваёй санлівай задумы. У акопе па-ранейшаму ціха, усе спяць, толькі на прыступках туліцца пад брустверам Лёшка Задарожны, наш зараджаючы. Ён у адной, вельмі заношанай, нацельнай сарочцы з матузамі-завязкамі на грудзях; голыя да локцяў, ушчэнт статуіраваныя рукі камечаць зашмальцаваную гімнасцёрку, на якой вісіць канец новага недашытага каўнерыка. Хітраватыя Лёшкавы вочы на круглявым брывастым твары няўцям міргаюць, як гэта бывае ў чалавека, які зрабіў нейкае глупства.

— Сабака! — невядома да каго кажа Лёшка. — Глядзі ты! Я ж цябе падражню…

Ён кладзе на прыступкі сваю гімнасцёрку са свежа-начышчаным гвардзейскім значком і хапае рыдлёўку, што стаіць побач. Я яшчэ не цямлю, што здарылася, як Лёшка, дурасліва ўхмыляючыся ўсім сваім поўным, паголеным — увогуле прыгожым — тварам, ціхенька вытыркае з-за бруствера точаны чаранок рыдлёўкі.

«Чвік!» — і на брустверы ўшчэнт разлятаецца вялікая ўсохлая груда.

Лёшка коратка ўздрыгвае, але свавольна ўхмыляецца і, заўважыўшы, што я згледзеў ягоны занятак, ужо смялей высоўвае з акопа рыдлёўку. Недзе ў варожым баку слаба кахае стрэл, і тут жа новая куля адшчэпвае ад чаранка тоўстую трэску.

— Не псуй рыдлёўкі! — кажу я Лёшку. — Знайшоў занятак.

— Ерунда там рыдлёўка! Я ўжо яго падражню, сабаку!..

І ён зноў выторквае рыдлёўку, але зараз жа хавае яе, і ў той жа час выразна чуецца «чвік», «чвік» — з бруствера пырскае зямля.

— О, о, законна! Пазлуйся, пазлуйся, — задаволена кажа Лёшка, забаўляючыся з рыдлёўкай. Ён і яшчэ хоча нешта сказаць, але толькі раскрывае рот, як устаялая ціш над акопам узрываецца траскучым грукатам разрыўной буйнакалібернай чаргі. Пясок, груды і ашмоцце кукурузы з бруствера разлятаюцца ў бакі, абсыпаюць твары, галовы, спіны сонных людзей у акопе. Але чарга кароценькая; нарабіўшы вялікага грукату, яна раптам сціхае, і вецер паволі здзьмухвае з бруствера пыл.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x