Міхась Зарэцкі - Вязьмо

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэцкі - Вязьмо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вязьмо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вязьмо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.

Вязьмо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вязьмо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На запытанне, ці пусціць да сябе на кватэру, Прахор адказаў з сцеражлівай стрыманасцю:

— Чаму ж не... Што мне, шкода, ці што?

Але зараз жа дадаў, каб загладзіць сваію мімавольную стрыманасць:

— Можа, не ўпадабаецца вам? Ведама, мужыцкая хата. Трэба перш паглядзець, а тады ўжо — ці тое, ці сёе.

Зеленюку здалося, нібы ў гэтых апошніх словах Прахоравых прагучалі ноткі самадавольнай упэўненасці, дзіўна нестасоўныя да яго характару. Гэта Зеленюка зацікавіла.

Тым часам Прахор запаліў большую лямпу і асцярожна, з набожнай пашанай адчыніў дзверы ў другую палавіну хаты.

— Ну, глядзіце сабе, як вам — упадабаецца ці не ўпадабаецца.

Зелянюк пераступіў цераз парог і шырока расплюшчыў вочы ад здзіўлення. Тут была абсалютна чыстая, старанна прыбраная святліца — рэзкі кантраст з чорнаю палавінаю хаты. Тут стаялі шафа, вялікі куфар, засланы белым абрусам стол і нават некалькі крэслаў. У кутку грамоздна асеў велізарны, нязграбны ложак з грудам падушак, пэўна нечапаны акурат з таго часу, як яго тут паставілі. Сцены і падлога блішчалі няўкорнай чыстатой, на вокнах віселі з выразанай паперы фіранкі.

Гэта было не багацце, гэта было проста, як казаў сам Прахор, «па-людску». I ў гэты час ён сам з усёй сям'ёй, з усім незлічоным дзяцьвішчам туліўся ў бруднай яміне, разам з курмі, з парасятамі, без святла, без вольнага паветра!

Што гэта: псіхоз, вар’яцтва ці самая простая, самая звычайная «традыцыйная» мужычая дурнота?

Прахор бачыў ягонае здзіўленне і, каб падмацаваць яго, гаварыў з фальшывай падлыжнай сціпласцю, хаваючы за ёй сваё здаволенне:

— Ведама, мужыцкая хата. Вы там прывыклі іначай, па-гарадскому...

Зелянюк сказаў, што хата яму цалком падабаецца і што ён пяройдзе ў яе. На гэтым і скончылі яны сваю гутарку.

Выйшаўшы на вуліцу, Зелянюк вольна ўздыхнуў, нібы вырваўся з праклятае пасткі.

Тацяна троху насмешліва запытала:

— Ну як?

Але ён не адказаў, бо не чуў яе запытання — быў глыбока захоплены сваімі думкамі. Прайшоўшы так моўчкі крокаў з пятнаццаць, ён раптам суняўся, схапіў Тацяну за руку і, блізка нахіліўшыся да яе, загаварыў з гарачкавай парыўчатасцю:

— Ну скажы ты мне, Тацяна, няўжо ты не чуеш, не пачула тут, у гэтай яміне, што трэба перавярнуць гэта ўсё, ператрэсці так, каб пад самае неба ўзняліся хмары чорнага атрутнага пылу? Каб скаланулася ўсё да самага грунту, во!..

I ён, сутаргава сціснуўшы кулакі, выставіў іх наперад, нібы хацеў ужо зараз, доўга не чакаючы, скалануць гэтае «ўсё». Але ўраз стрымаў сябе і гаварыў далей больш спакойна:

— Тацяна, так жа не можа быць, разумееш ты гэта ці не? Гэта ж дзікі жах, гэта — абраза людскасці. Мы ж трапілі былі з табой зараз — ведаеш куды? — у глыбіню цэлых стагоддзяў, у жудасную глуш сярэднявечча. Так жа людзі жылі трыста год таму, калі не больш...

Тацяна мякка перапыніла яго:

— Так жыве ў нас мо больш як палавіна гаспадароў... Але ж ён сам не хоча — мае гэткую добрую хату, а таўчэцца ў гразі...

Зелянюк зноў распаліўся:

— Дык жа аб гэтым і справа, Тацяначка, што не хоча! Не ўмее хацець, адвучылі яго хацець... За тое ж і ваюем мы, і б'ёмся за тое, каб ён захацеў лепшага жыцця і пайшоў да яго. I дарогу яму паказваем, і вядзём яго...

— А ён упінаецца?

— Часам упінаецца, а часам трымаюць яго... А яшчэ трапляюцца і такія няўдалыя правадыры, што замест — паказаць дарогу, штурхаюць у каршэнь... Гэта немінуча, Тацяна, без перашкод не абыдземся. Бо ідзём жа мы ўцэла, першы след кладзём. Але дойдзем, усё роўна дойдзем! Сілы нам не пазычáць, і сілы, і энергіі — гэтага хопіць! Праўда, Тацяна? Адно трэба ведаць цвёрда, што дарогу ўзялі пэўную...

Тацяна з смяшлівым націскам пераказала яго калішнія словы:

— Нашто верыць, калі можна знаць...

Зелянюк гучна, на ўсю вуліцу зарагатаў:

— Ах ты, шальмінка! Ты помніш? Дык жа хай будзе так: і тое, і другое. Каб верыць — трэба знаць, а каб знаць — трэба верыць. Папраўдзе... Гэта нібы як жарт, а тым часам у жыцці скрозь так бывае...

Яны падыходзілі ўжо пад Тацяніну хату. Зелянюк узяў яе падпашку і, пахіліўшыся да самага яе вуха, з лёгкім смяшком запрыгаў:

— Дык ты помніш, Тацяна, той вечар?

— Чаму ж не помню... Добра помню...

I ў яе цягучым задуменным голасе Зелянюк пачуў ноткі незразумелага смутку.

— А помніш, як ты прасіла табе растлумачыць?

Яна, можа, і помніла добра, але хацелася ёй пачуць гэта з вуснаў Зеленюка, і таму яна запытала:

— Як?

— «Там гавораць усім, а ты так скажы, каб усё мне адной...»

Тацяна засмяялася ціхім шчаслівым смехам. Потым уздыхнула і прашаптала з балеснай, чыста жаночай турботай:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вязьмо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вязьмо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Вязьмо»

Обсуждение, отзывы о книге «Вязьмо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.