• Пожаловаться

Міхась Зарэцкі: Вязьмо

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэцкі: Вязьмо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2006, категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Міхась Зарэцкі Вязьмо

Вязьмо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вязьмо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.

Міхась Зарэцкі: другие книги автора


Кто написал Вязьмо? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Вязьмо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вязьмо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта было троху падобна да пустой бравацыі, але Карызна ў пале сваім не заўважыў гэтага. Не заўважыла і Вера Засуліч — яе цалкам захапілі Карызнавы словы, і яна ўжо гарэла жаданнем далучыцца да новага зруху, да новых грамадскіх падзей, якія гатовы разгарнуцца ў мястэчку. О, яна ж такая шчырая і такая чулая працаўніца!

Вера перапыняе Карызну, яго гарачую размову:

— Слухай, Карызна, ты вось нічога не кажаш аб працы сярод жанчын. Ты ведаеш, якую ролю грае жанчына ў гаспадарцы? Пераход да калектыву многа залежыць ад жанчыны, папраўдзе. Ты ж чуў, што іншыя калгасы толькі таму і разбурыліся, што бабы не захацелі жыць у калектыве. Мы заўтра збяром свой актыў — ты праінструктуй нас. I потым з масавай працай. Мы з Плаксам хацелі п'еску ставіць, але яна не падыходзіць. Трэба пашукаць чаго-небудзь у раёне. Ты не паедзеш туды гэтымі днямі?

I Вера Засуліч уся ўдалася ўжо ў новыя клопаты. Калі яна так заклапочваецца, твар у яе робіцца дужа цікавы і троху смешны: вусны збіраюцца ў шчыльную складку і аддудырваюцца, як у дзіцяці; лоб моршчыцца да немагчымасці, цудоўныя аксамітныя броўкі спаўзаюцца ўместа, як два тараканы.

Слаўная, шчырая дзяўчына гэта Вера Засуліч!

Карызна яшчэ сядзіць у яе з паўгадзіны і гутарыцьь аб працы сярод жанчын, аб масавай працы, аб Плаксавым спектаклі. I неўзаметку ўзіраецца, прыслухваючыся да мяккіх узмываў пяшчотнасці, у прыгожыя вусны, у броўкі, у вялікія — не то цёмна-карыя, не то зусім чорныя вочы.

Як вярнуўся Карызна дахаты, Марына Паўлаўна яшчэ не спала. Яна сядзела ў сваім аблюбёным куточку на канапе і жвава гутарыла з брыгадзірам Зеленюком.

Зелянюк сустрэў Карызну той самай загадкавай, з нечым схаваным у ёй, усмешкай. I цяпер раптам заўважыў Карызна, што, як усміхаецца ён, левае вока ў яго трошку косіцца і ўсмешка ад гэтага — непрыемна пустая, амярцвелая.

Брыгадзір Зелянюк, выходзіць, прыйшоў да яго начаваць.

4

Фактычна, і мястэчка тое зусім не мястэчка — проста вялікае сяло, былая воласць, з трыма прыватнымі дробнымі крамкамі, з аптэкай, бальніцай, цэнтраспіртам, кааперацыяй і кнігарняй Беларускага дзяржаўнага выдавецтва.

Ды і Галілей той зусім не Галілей, а звычайны селянін-бядняк, вызвалены нават ад сельгаспадатку, Ахрэм Данілавіч Пунцік. Галілеем ён стаў праз вечныя свае вынаходкі, і гэтую мянушку даў яму яго ж добры прыяцель аптэкар Плакс — кіраўнік тутэйшага драмгуртка і мясцовы філосаф. Гэтая мянушка яго не абразіла (а мо нават і задаволіла, хто яго ведае) і шчытна да яго прыстала: ад таго часу бадай ніхто і не зваў іначай яго як Галілеем.

Найвыдатнейшая вынаходка ці, правільней, канструкцыя Галілеева, слава аб якой прагрымела на ўсю акругу, была «мажджэра» (гармата), якую ён зрабіў быў у тысяча дзевяцьсот адзінаццатым годзе спецыяльна да Вялікадня, каб даць з яе салют падчас першага спеву «Хрыстос васкрэсе». Трэба зазначыць, што ён самаручна зрабіў быў не толькі самую агнястрэльную прыладу, а і порах, паводле рэцэпта старога паляўнічага Казіміра Залуцкага.

Эфект быў надзвычайны. Перапалохаліся ўсе страшэнна, а найбольш сам вынаходда, бо з першым стрэлам разарвалася ўшчэнт уся «мажджэра», і аскепкі яе разам з двума Галілеевымі папьцамі разляцеліся ва ўсе бакі бадай на цэлыя гоні. Назаўтрага падшывальцы-хлопцы цэлы дзень шукалі няшчасных Галілеевых пальцаў, але не знайшлі ніводнага.

Астаўпшся з куксаю, Галілей не спыніў быў далейшых вынаходак, а, наадварот, узяўся за іх з яшчэ большым імпэтам і вёў іх аж да самае тае пары, калі ўвайшоў ён у гэтае апавяданне. Астатнія ягоныя канструкцыі былі: саматужная электрычнасць у мізэрнай яго хацёнцы і ўдасканаленая сушыльня, якую ён зрабіў, як было паказана вышэй, спецыяльна для Марыны Паўлаўны. Цяпер працаваў ён, паводле ўласных ягоных слоў, над «цыркулярнай» бяздымнай печкай.

У той дзень, як быў прызначан у мястэчку першы сход па калектывізацыі, Галілей ужо загадзя ведаў, хто што будзе гаварыць і як хто будзе паводзіць сябе на гэтым сходзе. Ён ведаў, што сакратар ячэйкі Сымон Карызна будзе гаварыць горача і разумна, і яго будуць слухаць з вялікай павагай, і ад гэтае залішне вялікае павагі не ўнікнуць папросту ў ягоныя словы і не праканаюцца. Ён ведаў, што старшыня сельсавета — даўгі, як вочап, і калматы, як памяло, прозвішчам Пацяроб — будзе крычаць больш без сэнсу і пускаць грубыя жарты: гэты развесяліць сялян, і некаторым ягоным словам дадуць веры, але шмат хто будзе падтакваць і смяяцца падлыжна, адно каб уладзіць начальству. Камсамолец Віктар пачне гаварыць ціха і сарамліва, адылі разгаворыцца і — дармо, што малады, — а слухаць яго будзе прыемна. Неадменна выйдзе з прамоваю Вера Засуліч, скажа многа добра вядомага ўсім, але будзе гаварыць гэта шчыра і старанна. Чарнявы і злы Прахор будзе ўтыкацда дзе трэба і не трэба, выступаць за і супроць, азартаваць, гарачыцца, хоць усім добра вядома, што ўсё гэта ў яго з нязбыўнае ягонае крыўды, а прычыны той крыўды не ведае ніхто, у тым ліку і сам ён. Але паслухаць Прахора ўсё-ткі варта: вялікая злосць яго часам родзіць вострыя і пякучыя думкі. Ну, яшчэ Цімафей Міронавіч Гвардыян...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вязьмо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вязьмо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вязьмо»

Обсуждение, отзывы о книге «Вязьмо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.