Міхась Зарэцкі - Вязьмо

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэцкі - Вязьмо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вязьмо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вязьмо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.

Вязьмо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вязьмо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна, як непрытомная, кідаецца на ложак і як мага сціскае зубы, каб не заплакаць. Гвардыяніха ўраз выбягае з свайго куточка і спяшаецца.

— Ой, заседзелася я, чэснае слова... Трэба бегчы.

У руках у яе раптам — немаведама адкуль — з'яўляецца скрутак. Яна кароткімі і паспешнымі рухамі, нібы спадкрадня, кладзе яго на стол.

— Скаромінкі крошка... Усё роўна пойдзе ўсё ў глум. Чорту лысаму дастанецца. Ешце на здароўе, мая любачка... Бывайце здаровенькі!

Вера шалёна зрываецца з ложка, кідаецца ўслед за кулацкай гідрай і, праводзячы яе да дзвярэй, запрашае:

— Можа б, пасядзелі яшчэ, Матруна Іванаўна?

— Не ўжо, мая любачка. Заходзьце вы калі да нас, чэснае слова...

Нарэшце пайшла. Цяпер ужо Вера дае волю сваім пачуццям. Яна зноў кідаецца на ложак, упіваецца зубамі ў падушку, трапечацца ўсім целам, як у прыпадку, і істэрычна плача.У дзверы ляпаюць.

— Вера Міхайлаўна! Ужо ўсе пазбіраліся.

I Вера Засуліч надлюдскаю патугаю волі сунімае свой дзікі плач: няма часу, трэба ісці на «кройку-шыццё». Прыйдзецца хіба паплакаць потым ужо, кладучыся спаць.

Праходзячы паўз стол, Вера сцеражліва абыходзіць яго, зводдаль, з жудасцю ўзіраючыся ў страшны Гвардыянішын скрутак.

9

Жыла пад гэту пару ў Сіўцы адна досыць цікавая фамілія. Складалася яна з дзвюх асоб: брата і сястры Шыбянковых. Брат — гэта і быў той самы «зладзюка Шыбянок», што наганяў найбольшы непакой, трывогу і страх на Цімафея Міронавіча Гвардыяна. Ён незадоўга перад гэтым вярнуўся ў Сівец, адкуль адсутны быў праз цэлых сем год. А незадоўга перад ім вярнулася з няўдалага замужжа ягоная сястра — маладая, вясёлая і растаропная жанчына, моцная спакуса ўсіх сівецкіх аматараў мілосных уцех. I вось пахілы слепаваты дамок у глухім закавулку, што ўжо цеперся стаяў з шчытна пазабіванымі вокнамі, зноў акрыяў, засвяціўся хоць і не надта гучным, але жвавым, бадзёрым жыццём.

Шыбянковы жылі адно з адным у лагодзе. Нават больш таго, у іх былі надзіва цёплыя, пяшчотныя стасункі, якія рэдка бываюць паміж дарослымі братам і сястрой. Тацяна дык проста ўбагаўляла свайго прыгожага, спрытнага, разумнага і шырока дасведчанага брата і атуляла яго чыста матчынскай ласкай, хоць была на колькі год маладзейшая за яго. Андрэй жа глядзеў наяе нібы трохі звысака, з жартлівай паблажлівасцю, але фактычна пад гэтым хаваў такую самую цёплую і глыбокую прыязнасць, як і яна. Проста ён больш быў скрыты ў сабе (жыццё навучыла), дык не мог паказваць свайго пачуцця, як яно ёсць. Ён патворыў ёй, гяядзеў пагадліва на яе частыя мімалётныя раманы, нават, здаецца, яны імпанавалі яму, але любіў таксама і добра пашкеліць з яе, падражніцца.

Тацяна не была распусніца. З свайго нядоўгатрывалага замужжа яна вынесла добрую практыку і ўмела як след шанаваць сваю жаноцкую годнасць — таму ў стасунках з мужчынамі перавага была скрозь на яе баку. Ніхто ў цэлым Сіўцы не мог пахваліцца ці, прынамсі, ніхто не хваліўся, што змусціў яе на салодкі грэх, затое яна магла дзесяткамі налічыць мужчын, якія да яе так ці іначай заляцаліся.

Была гэтая Тацяна здаровая, свежая маладзіца з спакусліва мяккімі павольнымі рухамі, з чыстым, адкрытым і досыць прыгожым тварам, з якога ніколі не сходзіла спакойная цеплыня. Заўсёды вясёлая, гаваркая — яна ўсюды, дзе б ні была, узнімала вакол сябе жартаўлiва-лёгкі настрой, у значнай меры падагрты вострым аганьком юрлівасці. Бабскага кампанства яна не любіла — больш аціралася паміж мужчын і жыла інтарэсамі зусім не бабскімі. Адно, што прыхіляла яе да жанчын, уцягвала яе на нейкі час у неразлучную дружбу з імі, гэта — няўдача ў сямейных ці сардэчных справах. На ўвесь Сівец яна была першы абаронца і спацяшальнік жанчын, што абшаснуліся на слізкай амурнай дарозе. Гэта, мабыць, таксама быў вынік яе ўласнае ў гэтым кірунку няўдачы.

Апошнім кліентам Тацяніным была Марына Паўлаўна, Карызнава жонка. Дзіва дзіўнае, як маглі пасябраваць (ды і моцна пасябраваць!) гэтыя дзве жанчыны, такія розныя, далёкія адна ад аднае: глуха замкнёная, гордая ў сваім няшчасці Марына Паўлаўна, якую балюча ўражала нават найменшая праява чужой спагады, і адкрытая, простая, у значнай меры бесцырымонная Тацяна! I — пэўная рэч — ніколі б гэтае дружбы і не было б, каб не спрычыніўся тут верны паж Марыны Паўлаўны — Галілей.

Завялася справа гэтая ад Галілеевага візіту да Шыбянковых, які, праўда, меў зусім іншую мэту: апанаваны сваімі універсальнымі турботамі і непакоем, Галілей пайшоў быў да Андрэя Шыбяпкова даведацца, як ён ненавідзіць Гвардыяна, свайго ворага, і як гэтая нянавісць спалучаецца з тою агульнаю завірухаю, што ўзнімаецца наўкола і нясе з сабой вялікую, яшчэ не ўсвядомленую Галілеем, ператруску.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вязьмо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вязьмо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Вязьмо»

Обсуждение, отзывы о книге «Вязьмо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x