Array Лонг - Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Лонг - Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, Античная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Упершыню на беларускай мове выдаюцца ў перакладзе з арыгіналаў сусветна вядомыя творы антычных аўтараў.
Аповесць Лонга — «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» у гісторыі літаратуры прынята называць «букалічным раманам» або «раманам-ідыліяй». Галоўная лінія апавядання — развіццё любоўных перажыванняў, якія зараджаюцца ў абодвух герояў яшчэ амаль у дзіцячым узросце.
Раман Апулея — «Метамарфозы, ці Залаты асёл» спалучае акультызм эпохі з усходняй фантастыкай. Змест рамана — разнастайныя прыгоды асла, у якога ў доме чараўніцы быў звернуты герой рамана Люцый. Самая яркая частка гэтага рамана — вялікая навэла — казка пра каханне Амура і Псіхеі, — пра тое, як сам бог кахання Амур закахаўся ў смяротную прыгажуню Псіхею.

Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Братоў пачало трывожыць моцнае падазрэнне, i хоць iм на думку не прыходзiла, каб я быў да нечага падобнага здатны, яны пастаралiся высачыць вiноўнiка штодзённых прапажаў. Пачалi падазраваць адзiн аднаго ў гнюсным крадзяжы, узмацнiлi сачэнне, падвоiлi пiльнасць i нават пералiчылi кавалкi. Нарэшце адзiн з iх перастаў саромецца i кажа другому:

"З твайго боку так рабiць не вельмi справядлiва i чалавечна — красцi лепшыя часткi i, прадаўшы iх, цiшком збiраць грошыкi, а пасля патрабаваць, каб тое, што застанецца, дзялiць пароўну. Калi табе не падабаецца весцi супольную гаспадарку, дык можна ў гэтым пункце раздзялiцца, а ў астатнiм захаваць братнiя адносiны. Бо калi мы будзем так доўга дзьмуцца адзiн на аднаго з-за гэтых прапажаў, дык можам зусiм пасварыцца". А другi адказвае: "Клянуся Геркулесам, мне падабаецца такое нахабства, ты ў мяне з языка сарваў гэтыя скаргi на штодзённыя крадзяжы. Хоць я i быў засмучаны, але маўчаў увесь час, бо мне было сорамна вiнавацiць роднага брата ў дробным зладзействе. Выдатна выказалi мы абодва свае думкi, а цяпер трэба шукаць спосабу, як памагчы бядзе, каб наша маўклiвая варожасць не давяла нас да баёў Этэокла i Палiнiка".

15. Абмяняўшыся такiмi папрокамi, абодва паклялiся, што не займалiся ашуканствам, не кралi, i пастанавiлi агульнымi сiламi знайсцi шкоднiка, якi прычыняе iм страты. Нельга было падумаць, каб асёл, якi толькi адзiн заставаўся дома, мог харчавацца такой ежай цi каб у iхнюю каморку заляталi гарпii такой велiчынi, як гарпii, што выкрадалi некалi ежу ў Фiнея. А вось лепшыя кавалкi штодня знiкалi.

Тым часам, наядаючыся ўдосталь людскiх харчоў, я пачаў вiдавочна папраўляцца на целе, шкура ад тукаў стала мякчэць, шэрсць прыгожа заiльснiлася. Аднак гэта паляпшэнне майго выгляду паслужыла не на карысць майму сумленнаму iмю. Звярнуўшы ўвагу на незвычайную шырыню маiх плячэй i на тое, што сена застаецца кожны дзень некранутым, яны пачалi за мной пiльна сачыць. У звычайны час яны замкнулi дзверы i, зрабiўшы выгляд, што iдуць у лазню, пачалi праз нейкую шчылiнку назiраць. Убачыўшы, як я накiнуўся на пакiнутыя прысмакi, забылiся пра свае страты ад аслiнага абжорства i пачалi сардэчна рагатаць. Клiчуць аднаго, другога, сабралi цэлы натоўп сваiх таварышаў-нявольнiкаў падзiвiцца з пражэрлiвасцi бязглуздай уючнай жывёлiны. Такi напаў на ўсiх рогат, што ён дайшоў да вушэй гаспадара, якi паблiзу праходзiў.

16. Зацiкавiўшыся, з чаго смяецца чэлядзь, i даведаўшыся, у чым справа, ён таксама зазiрнуў у тую шчылiну i, атрымаўшы немалое задавальненне, так доўга смяяўся, што аж забалела ягонае нутро. Пасля таго, адчынiўшы дзверы, ён увайшоў у пакой, каб паглядзець на мяне зблiзку. А я, разумеючы, што лёс усмiхаецца да мяне ласкавей, чым калi, бо вясёлая кампанiя мяне падбадзёрвала, не збянтэжыўшыся, спакойна займаюся ядой далей. Гаспадар, развесялiўшыся такiм небывалым вiдовiшчам, не загадаў завесцi мяне ў дом, а сам павёў мяне ў сваю сталовую i загадаў паставiць на стол усякай ежы. Хоць я ўжо добра пад'еў, аднак, жадаючы заслужыць ягоную ўвагу i прыхiльнасць, накiнуўся на пададзеныя прысмакi. Тады прысутныя пачынаюць прыдумваць, якiя стравы будуць найменш адпаведныя аслiнаму смаку, i, каб праверыць маю паслухмянасць i рахманасць, прапаноўваюць мне мяса з прыправамi, наперчаную птушку i далiкатна прыгатаваную рыбу. Па ўсёй зале разлягаецца аглушальны рогат. Нарэшце нейкi жартаўнiк крычыць: "Дайце ж нашаму сатрапезнiку што-небудзь выпiць!" Гаспадар падтрымлiвае яго: "А праўда! Можа, наш госць не адмовiцца асушыць келiх вiна з мёдам!" А пасля дадае: "Гэй, малы, вымый добра гэты залаты келiх, напоўнi яго мядовым вiном i паднясi майму нахлебнiку, ды перадай разам, што я ўжо выпiў за яго здароўе". Усе чакалi з нецярпеннем, што будзе далей. А я, зусiм не спалохаўшыся, спакойна i нават гарэзлiва падцягнуў нiжнюю губу, склаўшы яе на падабенства языка, i адным духам асушыў вялiкую чарку. Тут узнiмаецца крык, i ўсе ў адзiн голас жадаюць мне здароўя.

17. Гаспадар быў вельмi задаволены, паклiкаў нявольнiкаў, якiя мяне купiлi, загадаў заплацiць iм учацвёра i перадаў мяне свайму любiмаму вольнаадпушчанаму, чалавеку даволi багатаму, i загадаў яму клапацiцца пра мяне з вялiкай стараннасцю. Той абыходзiўся са мной ласкава, кармiў людской ежай i, каб яшчэ лепш дагадзiць патрону, вучыў мяне розным штукам, якiя прыводзiлi гаспадара ў захапленне. Найперш навучыў ляжаць за сталом, абапёршыся на локаць, пасля барукацца i нават, стаўшы на заднiя ногi, танцаваць. А што было найбольш дзiўным, дык гэта ўменне адказваць кiўкамi галавы на пытаннi — у выпадку майго жадання нагiнаючы галаву наперад i ў адваротным выпадку адкiдаючы яе назад. Калi мне хацелася пiць, дык я глядзеў на падчашага i падмiргваў яму то адным, то другiм вокам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою»

Обсуждение, отзывы о книге «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x