Эдгар По - Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Змест Забойства на вуліцы Морг — Эдгар Алан По
Адна гадзіна — Дэшыэл Хэмет
Ключ да загадкі раскіданых рубінаў — Эрл Стэнлі Гарднер
Крылаты рэвальвер — Рэкс Стаўт
Да міс Люсі прыходзіць каханне — К. Патрык
Дынастаманія — Холі Рот
Гадзіна памяці — Уэйд Мілер
Плата — Стэнлі Элін
Другой пакой — Эдвар Д. Хох
Гальштук Вудра Вільсана — Патрыцыя Хайсміт

Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі матрос зазірнуў у акно, велізарная жывёліна трымала мадам Л'Эспанэ за валасы (распушчаныя, бо яна расчэсвала іх на ноч) і, імітуючы цырульніка, круціла перад яе тварам брытвай. Дачка нерухома ляжала на падлозе. Яна страціла прытомнасць. Ад крыкаў старой жанчыны і ў выніку яе супраціўлення — менавіта тады і былі выдраны з галавы валасы — мірныя, відаць, спачатку намеры арангутанга саступілі месца раз'юшанасці. Адным рашучым рухам мускулістай рукі ён ледзь зусім не адрэзаў галаву старой.

Калі жывёліна ўбачыла кроў, яе гнеў перайшоў у раз'юшанасць. Зубы арангутанга заскрыгаталі, вочы запалалі агнём. Ён кінуўся на непрытомную дзяўчыну, учапіўся сваімі страшэннымі кіпцюрамі за горла і не расціснуў іх, пакуль тая не сканала. Азірнуўшыся ў раз'юшанасці на спінку ложка, ён разгледзеў у цемры здранцвелы ад жаху твар гаспадара. Лютасць жывёліны, якая, відаць, не паспела забыцца пра грозны бізун, імгненна перайшла ў страх. Разумеючы, што яго чакае пакаранне, арангутанг, відаць, вырашыў схаваць сляды сваіх крывавых дзеянняў і, ахоплены панікай, замітусіўся па пакоі, раскідваючы і ламаючы мэблю, сцягваючы з ложка пасцель. Нарэшце ён схапіў труп дачкі і запіхнуў у комін, дзе яго пасля і знайшлі; потым надышла чарга старой жанчыны, якую ён выкінуў праз акно.

Калі арангутанг з сваёй знявечанай ахвярай з'явіўся ў акне, матрос прыціснуўся да громаадвода і, хутчэй з'ехаўшы, чым злезшы ўніз, кінуўся адразу ж дадому, з жахам усведамляючы магчымыя вынікі крывавага забойства і ахвотна даручаючы лёсу апекавацца арангутангам. Поўныя жаху воклічы француза і раз'юшаныя крыкі малпы і былі якраз тыя галасы, што пачулі людзі, калі беглі ўверх па лесвіцы.

Вось, бадай, і ўсё. Арангутанг, відаць, знік са спальні старой, спусціўшыся ўніз па громаадводзе якраз перад тым, як узламалі дзверы. Ён жа, відаць, і апусціў за сабой акно. Праз некаторы час малпу злавіў сам яе ўладальнік і прадаў за вялікія грошы Jarden des Plantes [20] Батанічны сад (франц.). .

Лё Бона адразу ж выпусцілі на волю, пасля таго як мы пайшлі да прэфекта і ўсё расказалі (з каментарамі Дзюпэна). Гэты функцыянер добразычліва ставіўся да майго прыяцеля, аднак не змог схаваць прыкрасці ад такога павароту спраў і нават не ўтрымаўся, каб не зрабіць адной ці дзвюх саркастычных заўваг наконт таго, што кожны павінен займацца сваёй справай.

— Няхай пабурчыць, — сказаў потым Дзюпэн, не палічыўшы патрэбным заўважыць што-небудзь у адказ. — Няхай пафіласофствуе і супакоіць тым самым сумленне. Я рады, што перамог у яго ж замку. Тым не менш яму не варта здзіўляцца наконт уласнай няздольнасці знайсці разгадку таямніцы, бо, па праўдзе кажучы, наш прыяцель прэфект занадта хітры для таго, каб быць здатным зазіраць у глыбіню праблем. Яго ведам бракуе грунтоўнасці. Адна галава без тулава, як у выявах багіні Лаверны, ці, у лепшым выпадку, — галава ды плечы, як у траскі. Але ўсё ж ён добры хлопец. Асабліва мяне захапляе яго здольнасць адным махам здабываць сабе рэпутацыю вялікага разумніка. Я маю на ўвазе яго манеру de nier ce qui, et d'expliquer ce qui n'est pas [21] Адмаўляць тое, што ёсць, і тлумачыць тое, чаго не існуе (франц.). — Выказванне з рамана Ж.Ж.Русо «Юлія, ці Новая Элаіза». .

Дэшыэл Хэмет

Адна гадзіна

— Пазнаёмцеся, гэта — містэр Кроствэйт, — сказаў Вэнс Рычманд.

Кроствэйт, які сядзеў, заціснуты ў адно з шырокіх крэслаў, што стаялі ў кабінеце адваката, буркнуў нешта ў сувязі з адбыўшайся прэзентацыяй.

Гэты Кроствэйт быў чалавек-пухір велізарных памераў, запхнуты ў зялёны клятчасты гарнітур, што аніяк не памяншаў яго габарытаў. Гальштук быў увасабленнем безгустоўнасці, пераважна жоўтых адценняў, з дыяментавай зашчэпкай у цэнтры. Камяні былі начэплены і на пухлыя пальцы. Ад друзлага тлушчу рысы твару расплыліся, у выніку яго круглы чырвоны твар быў здатны толькі на адзін выраз — незадаволеную свінскасць, што было звыклай для яго мінай. Ад Кроствэйта моцна патыхала джынам.

— Містэр Кроствэйт з'яўляецца прадстаўніком кампаніі па вытворчасці вогнетушыцеляў на ціхаакіянскім узбярэжжы, — пачаў расказваць Вэнс Рычманд, пасля таго як я ўсеўся ў крэсле. — Яго кантора — на Керні-стрыт, непадалёк ад Каліфорнія-стрыт. Учора ў 14.45 ён пайшоў у сваю кантору. Аўтамабіль маркі «Гудзон» пакінуў перад уваходам у будынак, не заглушыўшы рухавіка. Праз дзесяць хвілін ён вярнуўся. Машыны на месцы не было.

Я зірнуў на Кроствэйта. Той сядзеў, утаропіўшыся ў свае тлустыя калені і не выказваючы аніякай цікавасці да слоў адваката. Я адразу ж перавёў позірк на Вэнса Рычманда; той, з чыста паголеным шэрым тварам і хударлявай фігурай, выглядаў куды якім прыгажуном побач са сваім пухлявым кліентам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне»

Обсуждение, отзывы о книге «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x