Эдгар По - Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Змест Забойства на вуліцы Морг — Эдгар Алан По
Адна гадзіна — Дэшыэл Хэмет
Ключ да загадкі раскіданых рубінаў — Эрл Стэнлі Гарднер
Крылаты рэвальвер — Рэкс Стаўт
Да міс Люсі прыходзіць каханне — К. Патрык
Дынастаманія — Холі Рот
Гадзіна памяці — Уэйд Мілер
Плата — Стэнлі Элін
Другой пакой — Эдвар Д. Хох
Гальштук Вудра Вільсана — Патрыцыя Хайсміт

Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзюпэн даў мне газету, і я прачытаў наступнае:

«Злоўлены — у Булонскім лесе, на досвітку — адпаведнага дня (якраз тады, калі адбылося забойства) вельмі вялікіх памераў буры арангутанг, з тых, што водзяцца на востраве Барнеа, будзе вернуты ўладальніку (згодна са звесткамі матросу мальтыйскага судна) пры ўмове дастатковых доказаў прыналежнасці яму жывёлы і кампенсацыі выдаткаў, звязаных з яе лоўляй і ўтрыманнем. Звяртацца па адрасе: дом No… па вуліцы… у Сен-Жэрменскім прадмесці, спытаць на трэцім паверсе».

— Як гэта, — спытаў я, — ты даведаўся, што гэты чалавек — матрос, ды яшчэ з мальтыйскага судна?

— Я гэтага не ведаю, — адказаў Дзюпэн. — І не ўпэўнены ў гэтым. Але вось кавалачак стужкі, якім, калі меркаваць па знешнім выглядзе і зашмальцаванасці, відавочна завязвалі валасы, queues [18] Хвасты (франц.). , якія так падабаюцца матросам.

Болей таго, такі вось вузел мала хто можа завязаць, акрамя матросаў, а дакладней, мальтыйскіх матросаў. Я падабраў стужку пад громаадводам. Яна не магла належаць забітым жанчынам. Калі ж усё-такі я і памыляюся ў сваіх высновах і наконт стужкі, і наконт таго, што француз — матрос з мальтыйскага судна, вялікай бяды з таго, што я напісаў у аб'яве, — няма. Калі гэта памылка, ён проста падумае, што мяне ўвяла ў зман якая-небудзь акалічнасць, пра якую і дазнавацца не будзе. Калі ж я маю рацыю, такім чынам будзе вырашана важная справа. Як сведка, хоць і не віноўны ў забойстве, француз, натуральна, будзе вагацца, перш чым адгукнуцца на аб'яву наконт арангутанга. Разважаць ён будзе так: «Я невіноўны; да таго ж чалавек я бедны, арангутанг наогул каштуе шмат, а для такога, як я — ён сапраўднае багацце — навошта ж мне губляць яго толькі таму, што баюся невядома чаго? Ён тут, побач — толькі руку працягні. Знайшлі арангутанга ў Булонскім лесе — гэта значыць вельмі далёка ад месца таго жорсткага забойства. Хто здагадаецца, што гэта зрабіла малпа? Паліцыя — у тупіку, не здолела знайсці нават самага нязначнага ключа да разгадкі. Калі яны і выйшлі на след малпы, ім не ўдасца даказаць, што я быў сведкам забойства або прышыць мне адказнасць за тое, што здарылася толькі таму, што я ведаў пра здарэнне. Галоўнае ж тое, што пра мяне ведаюць. Той, хто даў аб'яву, вызначыў мяне як уладальніка жывёлы. Не ведаю, наколькі падрабязныя яго звесткі пра мяне. Калі ж я не прызнаюся, што з'яўляюся ўладальнікам такой каштоўнай маёмасці, а гэта ўжо вядома, па меншай меры, жывёла акажацца пад падазрэннем. Такім чынам, не варта залішне звяртаць увагу на сябе ці на малпу. Лепш я з'яўлюся па аб'яве, забяру арангутанга і схаваю яго, пакуль уся гэта справа не атрымала агалоскі».

У той самы момант мы пачулі, як нехта затупаў па лесвіцы.

— Трымай пісталеты напагатове, — звярнуўся да мяне Дзюпэн, — але не паказвай іх і не страляй без маёй каманды.

Уваходныя дзверы былі незачыненыя, наведвальнік зайшоў не пазваніўшы і пачаў уздымацца па прыступках. Але, відаць, завагаўся. Мы пачулі, як ён пайшоў уніз. Дзюпэн кінуўся да дзвярэй, але тут мы пачулі, што прышэлец вяртаецца. Больш ён не рабіў спробы павярнуць назад, рашуча пайшоў уверх па лесвіцы і хутка пастукаў у дзверы пакоя.

— Уваходзьце! — бадзёра і добразычліва адгукнуўся Дзюпэн.

У пакой зайшоў мужчына. Гэта быў, відавочна, матрос — высокі дужы атлет. На выгляд, той яшчэ вісус, але нельга сказаць, каб ён быў зусім несімпатычны. Моцна загарэлы твар быў напалову схаваны пад бакамі і mustachio [19] Вусы (італ.). .

У руках матрос трымаў тоўстую дубовую палку, відаць, адзіную сваю зброю. Ён няўклюдна пакланіўся і пажадаў нам «добрага вечара» на добрай французскай мове, праўда, з лёгкім неўшатэльскім акцэнтам, але ўсё ж было зразумела, што ён карэнны парыжанін.

— Сядайце, прыяцель, — сказаў Дзюпэн. — Відаць, вы прыйшлі наконт арангутанга. Па праўдзе кажучы, я амаль што зайздрошчу вам, выдатны экземпляр і, безумоўна, вельмі каштоўны. Колькі яму год, як вы лічыце?

Матрос уздыхнуў з палёгкай чалавека, з плеч якога зваліўся важкі камень, і загаварыў упэўненым тонам.

— Не ведаю, што вам сказаць — гады чатыры альбо пяць, не больш. Ён тут, у вас?

— Ну, што вы, не — у нас няма ўмоў для ягонага ўтрымання. Ён на платнай стайні, што па вуліцы Дзюбур, зусім побач. Можаце забраць раніцай. Вядома, вам не цяжка будзе даказаць свае правы.

— Вядома, не, сэр.

— Шкада будзе развітвацца з ім, — сказаў Дзюпэн.

— Не думайце, што ўсе вашы клопаты не будуць аддзячаны, сэр, — сказаў матрос. — Нават не мог разлічваць на гэта. Ахвотна заплачу ўзнагароду за тое, што вы знайшлі жывёліну — вядома, згодна з маімі магчымасцямі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне»

Обсуждение, отзывы о книге «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x