Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна развязала рукапіс:

— Асабліва прыглядзіся да парома ў вераб'іную ноч. Сапраўдны трагізм.

Тонкая рука маці прыкрыла вочы:

— Можа б, ты з'еў чаго?

— Не, не хочацца нешта.

— То тады ідзі… Чытай… Трэба ж табе, урэшце, ведаць гэта падрабязна.

I яна зноў патэпала да крэсла, да штодзённых панчох.

…Увечары Андрэй спусціўся ў галоўны пакой узрушаны, з чырвонымі павекамі. Рукапіс ён пакінуў у сябе, перачытаць уначы.

Маці толькі што прымусіла бацьку легчы адпачыць. Сядзела з кнігаю пад лямпаю. Мяккі жаўтаваты круг падаў на старонкі, на вузкую руку, на пасму калісьці цёмных, а зараз напалову пасівелых валасоў.

Прыўзняла на сына цёмныя, зусім яшчэ маладыя вочы.

— Прачытаў?

— Так, — Андрэй моўчкі сеў у другое крэсла, — гэта жахліва, ма.

— Што ж, яны ведалі, на што ідуць.

— I я іх вельмі люблю за гэта, — глуха сказаў Андрэй.

— Мне здаецца, — не слухаючы яго, сказала маці, - усё гэта ад хворага сумлення. I я вельмі баюся за цябе. Ты занадта іхні. I зусім не стрыманы. Бацькавай сілы ў цябе няма. Ты знойдзеш нешта. Яму можна будзе аддаць частку сваёй душы. А ты аддасі ўсяго сябе. Да канца… Усё адно, што гэта будзе: справа, вершы. А можа, жанчына.

— Не трэба, — сказаў Андрэй. — Алёнка ўсё ж была калісь.

Маці маўчала.

— Ты тады быў амаль хлопчыкам, — сказала яна, — а зараз ты мужчына. I гэта значна больш складана.

— У мяне былі другія, — сказаў Андрэй.

— Ведаю. Але ты нікога не кахаў. Ты сілком затрымаў сябе. I зараз, калі гэта выбухне, — будзе вялікі пажар. Дай бог толькі, каб гэта была дзяўчына, вартая кахання. Толькі гэтага і прашу ў жыцця… Часам я думаю, што добра было б, каб ты ўсё жыццё кахаў тую бедную дзяўчынку. Знайшоў бы сабе дзяўчыну-друга, якая паважала б тваю памяць пра яе, і спакойна пражыў бы з ёю век.

У адным кутку яе рота з'явілася раптам зморшчынка: цень лёгкай усмешкі.

— Але потым я ўспамінаю, што лёс даў мне такое няшчасце, як сына-паэта. I я разумею, што ўсё гэта — марныя думкі.

Андрэй і маці сядзелі моўчкі. Вецер, што ўзняўся надвячоркам, зараз ужо добра свістаў і роў за сцяною. Было чуваць, як пепінка, сілячыся ўцячы ад яго пякуча-халодных абдоймаў, часам ціха скрабалася ў акно, у марнай надзеі схавацца ад зімы, счакаць на вясну, адчуць, як той самы вецер стане пяшчотным і мяккім.

— Ма, — перарваў маўчанне Андрэй, — можа быць наша Горава нашчадкам таго чалавека на пароме?

— Наўрад ці, - абазвалася пасля паўзы маці. — Цёзак па прозвішчу шмат… Да таго ж, нават калі гэта так, — яна не можа памятаць гэтага.

— Чаму?

— Мімалётная сустрэча на пароме, магчыма, нават цень кахання — пра гэта не расказваюць дзецям… Мы запомнілі таму, што для нас гэта было… як абвал. Ён разбурыў усё наша жыццё, аддаў майго бацьку ў чужы дом, дом ворага. Ты ведаеш, у бацькоў-паўстанцаў адбіралі дзяцей.

Маці памаўчала.

— Не, вядома ж, не памятае, — сказала яна.

Р а з д з е л VII

Вясна з'явiлася ў Маскву зусiм нечакана. Здавалася, яшчэ нiчога не было, толькi цяклi струменьчыкi бруднай вады з-пад наздраватых куп снегу на газонах, ды цяплейшы стаў адбiтак вячэрняга сонца на мурах дамоў. Усе гэтыя няўлоўныя прыкметы магло заўважыць толькi чуйнае вуха ды вiдушчае вока: больш звонкi, чым зiмой, стук дзявочых абцасiкаў па асфальце, блакiтнае сонейка, якое павiсла на вострым кончыку ледзюка, праменнi, якiя пачалi грэць праз шкло вокан.

А потым пайшло.

Зіма не адступала тут павольна, як у вёсцы, у размераным чаргаванні сонечных дзён і марозных начэй. У горадзе з зімою вялася жорстксія, злая, па-гарадскому, вайна.

Зіму скідвалі з дахаў, як з муроў крэпасці. Яна ляцела ўніз і цяжка ляскалася аб каменні. Яе тленныя рэшткі грузілі на самазвалы і вывозілі прэч, ачышчаючы поле пабоішча.

Яе воіны грувасціліся ўжо за горадам, але зіма, подых яе, усё яшчэ існаваў, усё яшчэ гуляў вуліцамі, усё яшчэ наступаў белымі палямі на гарадскія прадмесці.

I раптам…

…дзяўчынка ў зацішку, за рогам дома, пачала гуляць у "класікі", скакаць на адной ножцы па клетках, накрэсленых крэйдай.

— Мак-мак-мак… дурак.

Чамусьці ўсе дзеці з першым подыхам абнаўлення гуляюць у «класы». Дзяўчынка скакала па клетках, і каленкі ў яе былі голыя.

Гэта і была вясна.

А потым пачалася падземная вайна. Сапёры-карэнні вялі падкопы, каб захапіць абшар для жыцця.

I аднойчы выбухнуў мільёнамі салатных пупышак Цвярскі бульвар. Нават тут, у гэтай цёмнай аўдыторыі, Андрэй адчуваў, як за парцьерамі, што завесілі вокны, сваволіць і бяжыць між дрэў, уздымаючы лёгкі зялёны пылок, гарэзлівы вецер.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x