Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Андрэй усміхнуўся.

— Памятаеш, ма, як я ўначы туды прабіраўся ў адной кашулі, забіраўся з нагамі ў старое крэсла і чытаў… А на падлозе яблыкі ляжалі. На аўсянай саломе. А партрэты глядзяць, глядзяць.

— I я цябе там аднойчы заспела на гарачым. I не выдала.

Яны зарагаталі.

— Ну вось, — сказала маці, - я тады найбольш каштоўнае па ўспамінах аддала Марцэлі. Мала, думаю, што.

Яна адкінула вечка скрыні і дастала з яе даволі вялікі скрутак, загорнуты ў дзіцячую коўдрачку, таксама саматканую ў шашачкі.

— Твая, — сказала яна, — бачыш, як Марцэля зберагла.

— Ма, — сказаў Андрэй, — я думаю вось што. Палову ганарару за кнігі трэба аддаць гэтым унукам. Усё ж старэйшы ўжо амаль трактарыст. А Марцэлю трэба ўзяць да нас.

— Добра. Пагамонім яшчэ пра гэта.

Яны селі ля століка. Маці разгарнула скрутак.

— Мала што засталося, — уздыхнула яна.

На коўдрачцы ляжаў нейкі пажаўцелы рукапіс, некалькі дагератыпаў і фотакартак, бронзавы медаль, другі бронзавы медаль, батлеечная лялька — цар Ірад, жалезны пярсцёнак, яшчэ нейкія паперы, срэбны мёдальён.

Андрэй перабіраў іх. Адзін медаль быў "За ўціхаміранне", другі — інсургенцкі, са зламаным крыжам і пагоняй. Неяк дзіўна было браць іх у рукі.

Пацьмянелыя сведкі даўніх страсцей, якія нікога зараз не абыходзілі.

— А вось гэта добра, — сказала маці, трымаючы на руцэ распяленага "цара Ірада", — гэта была адзіная рэч, якую твая прабабка павезла ў Сібір. Адзіны напамін аб роднай зямлі.

Ірад тапырыўся на яе руцэ, зласлівы, з чорнымі вусамі, што амаль вылезлі, у выцвілай царскай вопратцы, ён варушыў рукамі і схіляў галаву.

— Яго ледзь не адабралі ў тваёй прабабкі. Нейкі дурань з чыгуннымі мазгамі палічыў, што гэта антыдзяржаўны намёк.

Яна наблізіла Ірада да сябе і зараз глядзела яму проста ў шкляныя вочы. Ірад замахнуўся на яе рукой.

— Бач ты, які злосны, — маці раптам зусім па-маладому засмяялася. — Трэба будзе яго, Андрэйка, пасля мяне ў музей здаць. Разам з усім. Мне гэта яшчэ патрэбна, а вы… вы зусім другія, новыя. Вам да гэтага барахла няма справы.

Андрэй падумаў, што ён не здолее так па-маладому смяяцца ў матчыны гады.

— Глядзі, - сказала маці, - зусім выцвіў дагератып.

На матавым, вясёлкава-цьмяным срэбры сапраўды толькі з цяжкасцю можна было разгледзець двух маладых мужчын, амаль юнакоў. Адзін, моцна складзены, з грубавата-гожым тварам і доўгай грывай цёмных валасоў абдымаў другога, значна вышэйшага, за плечы.

— Каліноўскі, - здагадаўся Андрэй.

— Так, і амаль у тым узросце, што і на тваім дагератыпе. А гэта твой прадзед, мой дзед. У Пецярбурзе зроблена.

— Шкада, што аблiчча разгледзець нельга.

Маці расчыніла медальён.

— Сапраўды, шкада. Добра, што хаця мініяцюры з часам не псуюцца. Хіба на сонечным святле. Але ў медальёне гэта ім не пагражае. Глядзі, гэта прадзед і прабабка.

У прадзеда быў звычайны, даволі мужны твар. Каштанавыя валасы, жаўтаваты колер скуры, уладная складка ля вуснаў. I недзе, толькі ў зморшчынках ля вачэй, дабрыня.

Затое на прабабку Андрэй глядзеў на поўныя вочы. Крылатыя цёмныя бровы над агромністымі цёмнымі вачыма, маленькі рот, магчыма, занадта доўгая — бо так тады любілі маляваць мастакі — шыя, прамы невялікі нос. Мастаку добра ўдалося перадаць нейкую мяккую жаночую пакорлівасць у спалучэнні са сціплай, але ўладнай цвёрдасцю.

— Бог ты мой, якая жанчына! — уздыхнуў Андрэй. — I падумаць толькі, што я атрымаўся гэткай пачварай.

Ён яшчэ паглядзеў на партрэт, прыўзняў вейкі на маці:

— Ты падобная на яе трошкі… А я — не.

— Ты хутчэй на прадзеда падобны, — сказала маці, - але скардзіцца табе няма на што… У цябе… зусім яе вочы. I веі таксама яе. Толькі ў прабабкі вочы былі цёмныя.

Маці і сын моўчкі глядзелі на партрэты ў медальёне…

— Урэшце, добра, што ты аддала ўсё гэта Марцэлі, - сказаў ён, — усё іншае пагарэла разам з домам… Нічога не шкадую, толькі карцін і кніг шкада.

Маці засмуцілася:

— А мне — не гэтага. Мне Джэка шкада. Бацька, перад тым як у партызаны ісці, сцягнуў з гары яму ўсе шынкі: піруй, брат. Меркавалі яшчэ вярнуцца за ім, ды не атрымалася. Так, пэўна, і згарэў з хатай.

— Так, сабакі палаючы дом не пакідаюць.

Маці пакруціла галавой, быццам адганяючы думкі.

— Глядзі, вось пярсцёнак. З ланцужнага звяна катаржнік скуў для бабкі. Яе там вельмі любілі, на пасяленні. Яна была вельмі харошы чалавек.

— А гэта што? — Андрэй паказаў на рукапіс.

— А гэта самае галоўнае: успаміны бабкі пра паўстанне і Сібір. Прачытай зараз. Акрамя вельмі своеасаблівага стылю, — мне здаецца, яна магла б быць надзвычай цікавым пісьменнікам, — там шмат звестак аб людзях і паўстанні. I зусім не так, як у кнігах. Шчыра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x