Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэты пяшчотны, безабаронны голас усё яшчэ спяваў у яго вушах, калі ён падыходзіў да дома паэтаў.

А ўвечары адбылася цяжкая гісторыя.

Вечар стаяў спякотны, і таму Андрэй у адных трусах і майцы ляжаў на кіліме, на падлозе, і чытаў "Боскую камедыю" Дантэ, калі да яго ў пакой уварваўся Яніс.

— Адаліска ў гарэме, — сказаў Яніс,

- Ідзі да д'ябла.

— I чытае, напэўна, казкі Маргарыты Наварскай. Гісторыю аб тым, як у швейцарца была занадта гарачая жонка.

— Ёлуп, — сказаў Андрэй. — Гэта не ў Маргарыты, гэта ў Дзюпер'е. Гэта ўсё адно што зблытаць Апалона з Панам, каб цябе чэрці ў пекле з грэшнікамі блыталі, каб цябе…

— Д'ябал з iмi, — сказаў Янiс. — Што Апалон, што Пан — адна мiнералогiя.

Сеў у крэсла.

— Выгляд у цябе сёння не вельмі разумны. Што ты там знайшоў у Дантэ вясёлага, амаральны ты чалавек?

— Янка, — сказаў Андрэй, — заўтра ўсё вырашыцца. Па тону мяркую, што ў добры бок.

— Ну! — сказаў Яніс і сеў на падлогу, абхапіўшы рукамі калені.

Запанавала маўчанне.

— Я шчаслівейшы за цябе, — сказаў урэшце Яніс. — Шчаслівейшы, нягледзячы нават на тое, што яна жорстка мяне абразіла, ледзь не пасварыла з табою.

— Ведаю, — проста сказаў Андрэй.

— Ну-к што, — уздыхнуў Яніс. — Тады табе, вядома, не да гулянкі. А нас Харунжы запрасіў. Ачуняў ад хваробы. Было ў яго "воспаленне всегда лншнего нерва". Відаць, пайду адзін.

— Чаму? — весела ўзняўся Андрэй. — Возьмем і мы сапераві белага або цынандалі, пойдзем да іх. Ніхто не будзе ведаць, а для нас нешта накштдлт хлапечніка.

…Сабраліся ў пакоі Харунжага. Акрамя гаспадара і нашых хлопцаў быў гультаяваты Баранаўскас з нейкім земляком літоўцам ды яшчэ Стаўроў з маленькім Ліпскім. Прыцёгліся "на агеньчык". Непрыемна, вядома, але д'ябал з імі.

Суцянела. Над дахамі далёкіх дамоў пералівалася ледзяным крышталём чыстая зорка. Праз адчыненае акно было чуваць, як недзе далёка, у кветніку аднаго з дамкоў, на якія адусюль наступалі новыя дамы і краны, жаночае сапрана і дзіцячы альт, з перадыхамі, вельмі па-вясковаму, вялі песню пра тое, што "он не чувствует любовн ннкакой". Матыў гучаў старадаўняй рускай тугой.

— Знайшла, дурышча, рэпертуар для дуэта з хлопчыкамі, - з какетлівым сарказмам сказаў Ліпскі. — А потым той вырасце ды і дзёўбне гэтага "дорогого родителя" ў цемечка за тое, што той ягонай "любови не чувствует".

— Кінь, — сказаў Харунжы. — Яны простыя, яны разумеюць. Лепей няхай дзеці даведаюцца аб пакутах кахання па гэтай песні, чым па словах у пад'ездзе, як шмат хто з інтэлігенцкіх дзяцей.

Стаўроў, відаць, вьшіў недзе раней. Непрыстойна прыгожы твар яго з пашыранымі ад віна і цемры зрэнкамі перакрывіўся так, што гэта было прыкметна нават у прысмерку:

— А каханне што, не ў пад'ездзе?

— Кінь, — сказаў Харунжы, — лухту кажаш. П'яны ты.

Стаўроў не сунімаўся:

— Пад'езды і платы праўду кажуць, брат, Я такія словы на адным з ленінградскіх платоў чытаў — вось толькі пяць дзён таму, — што там твой Эклезіяст?! Разумееш, на вышыні дзіцячага росту крэйдай начыркана: "Усе будуць мерцвякі!" Во! I пра любоў праўду пішуць, чаму гэта да адной гэткая перавага? Што ў яе — усё іначай уладкавана? Аднолькава, брат, ва ўсіх. Ведаеш адну — усіх ведаеш.

— Стаўроў, - ціха сказаў Андрэй, — ты гаворыш брыдоту.

— На брыдоту — кнігі патэнт узялі. А я чалавек просты.

Ліпскі засмяяўся гуллівым тэнарком.

— Мярзоту кажаш, — сказаў Андрэй.

— Хопіць, хлопцы, — сказаў Яніс.

— Ды хлопцы, хлопцы, — пачаў умаўляць Харунжы. — Што вы завяліся? Можа, вы яшчэ і мяне наб'яце? Пілі ў Філі ды Філю і набілі.

— Прыйшлі ў маю хатку, ды б'юць майго татку, — па-беларуску дадаў Баранаўскас.

Ліпскі і тут засмяяўся, але значна менш лісліва.

— Вып'ем лепей яшчэ, — сказаў Харунжы. — Ну, хто па цынандалі?

Выпала ісці Янісу. Ішоў ён неахвотна, доўга ўмаўляў Андрэя збегаць за кампанію. Андрэй адмовіўся.

А Стаўроў, ледзь за Янісам зачыніліся дзверы, завёўся зноў:

— Каханне, соплі лірычныя распусцілі. У нас, брат, атамны век. Людзям няма часу ні на чытанне доўгіх кніг, ні на шпацыр пад ліпамі. У вашага цнатлівага кахання белая сукня. А час не той. Вакол не ліпы. Вакол машыны і мазут.

— I праўда, — падхапіў Ліпскі, легкаважна ўзрадаваны тым, што відавочна наспявае скандал, а яго патрон такі пераканальны і так вобразна гаворыць. Тварык ягоны, лялечна-маленькі, бліскаў вочкамі ў прыцемку.

— Пакінь, — нарэшце сказаў Андрэй, — слухаць ванітуе, такой дрэнню панесла.

— А ты — іншы? — спытаў Стаўроў. — Ты з Марыйкай Крат што, на зоры глядзеў?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x