Герман Гессе - Стэпавы воўк

Здесь есть возможность читать онлайн «Герман Гессе - Стэпавы воўк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стэпавы воўк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стэпавы воўк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мастацкія творы разумеюцца і не разумеюцца вельмі па-рознаму. У большасці выпадкаў аўтар мастацкіх твораў не тая інстанцыя, якой належыць вырашаць, дзе ў чытачоў канчаецца разуменне і пачынаецца неразуменне. Сёй-той аўтар ужо знайшоў чытачоў, якім ягоны твор больш празрысты, чым яму самаму. Апрача таго ў пэўных сітуацыях і неразуменне можа быць плённым. Мне і дагэтуль «Стэпавы воўк» здаецца той з маіх кніг, якая часцей і больш за якую іншую не разумеецца і часта з'яўляюцца згодныя, нават захопленыя чытачы, а не тыя, што адмаўляюць, якія выказваліся мне пра кнігу варожа. Часткова, але толькі часткова частата такіх выпадкаў выцякае з таго, што гэтая кніга, напісаная пяцідзесяцігадовым і прысвечаная праблемам акурат гэтага ўзросту, вельмі часта трапляла ў рукі зусім юных чытачоў. Але і сярод чытачоў майго веку я часта сустракаў такіх, каму мая кніга, хоць і рабіла на іх уражанне, але дзіўным чынам у сваім змесце была ясная толькі напалавіну. Гэтыя чытачы, так мне здаецца, пазналі ў Стэпавым ваўку саміх сябе, ідэнтыфікавалі сябе з ім, перажылі разам з ім свае пакуты і мары і пры гэтым зусім прагледзелі, што кніга апавядае не толькі пра Гары Галера і ягоныя складанасці, што над Стэпавым ваўком і яго поўным праблемаў жыццём ёсць другі, вышэйшы, непрамінушчы свет і што «Трактат» і ўсе тыя мясціны кнігі, якія расказваюць пра дух, пра мастацтва і пра «несмяротных.

Стэпавы воўк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стэпавы воўк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Доўга не канчаўся гэты вясельны танец. Двойчы, тройчы замірала музыка, трубачы апускалі свае інструменты, піяніст уставаў з-за раяля, першая скрыпка знясілена матляла галавой, і кожны раз яны зноў, развярэджаныя энтузіязмам апошніх танцораў, ігралі, ігралі хутчэй, ігралі заядлей. Потым - мы стаялі яшчэ абняўшыся і не паспеўшы аддыхацца ад апошняга прагнага танца - века раяля гучна ляпнула, нашыя рукі ўпалі гэтак сама стомлена, як і рукі трубачоў і скрыпачоў, флейтыст, падміргнуўшы, паклаў сваю пасвісцёлку ў футарал, адчыніліся дзверы, уварвалася халоднае паветра, паявіліся гардэробшчыкі з верхняй вопраткай, і бармэн выключыў святло. Нешта прывідна-вусцішнае было ў гэтым агульным зыходзе, у тым, як танцоры, толькі што распрамененыя, зябка хуталіся ў паліто і падымалі каўняры. Герміна стаяла бледная, але ўсміхалася. Яна павольна падняла рукі і прыгладзіла валасы, яе падпашная ўпадзінка бліснула на святле, тонкі, бясконца далікатны цень прабег адтуль да закрытых грудзей, і мне здалося, што гэтая палоска ценю ўвабрала ў сябе, нібы ўсмешка, усю яе прывабнасць, усе гульні і ўсе магчымасці яе цудоўнага цела.

Мы стаялі і глядзелі адно на адное, апошнія ў зале, апошнія ў доме. Я чуў, як недзе ўнізе грукнулі дзверы, разбілася шклянка, аціхла хіхіканне, змяшаўшыся са злым тарахценнем аўтамабіляў. Я чуў, як дзесьці, у нейкай невядомай вышыні і далечы гучаў смех, надзіва звонкі і радасны, але ж і жудасны, чужы смех, смех як бы крышталёвы і ледзяны, звонкі і прамяністы, але халодны і няўмольны. Чаму гэты смех быў мне знаёмы? Я не мог зразумець гэтага.

Мы стаялі ўдваіх і глядзелі адно на адное. На момант я ачуўся і працверазеў, я адчуў, як навальваецца на мяне ззаду неверагодная стомленасць, адчуў, як агідна ліпне да мяне вільготная і халодная ад поту вопратка, убачыў, як тырчаць з мятых і прапацелых апусцоў-зарукаўнікаў мае чырвоныя, жылістыя рукі. Але ўсё гэта адразу прайшло, Гермінін позірк усё гэта патушыў. Ад яе позірку, якім яна паглядзела на мяне, здалося, рухнула ўся мая душа, рушылася любая рэальнасць, у тым ліку і рэальнасць маёй пачуццёвай цягі да яе.

- Ты гатовы? - спытала Герміна, і яе ўсмешка знікла, як цень на яе грудзях. Далёка і высока замёр той смех у невядомых пакоях.

Я кіўнуў. О так, я быў гатовы.

Тут паявіўся ў дзвярах музыкант Пабла і асвятліў нас сваімі вясёлымі вачыма, якія былі, у сутнасці, вачыма жывёлы, але ў жывёл вочы заўсёды сур'ёзныя, а ягоныя вочы заўсёды смяяліся, і смех якраз і рабіў іх чалавечымі. Ён падклікаў нас з усёй сваёй шчырасцю. На ім была стракатая шаўковая хатняя куртка з чырвонымі штрыфлямі, на фоне якіх прамоклы каўнерык кашулі і вельмі стомлены бледны твар здаліся ўжо нясвежымі, але прамяністыя чорныя вочы яго згладжвалі. Яны таксама згладжвалі рэальнасць, яны таксама чаравалі.

Мы адгукнуліся на ягоны заклік, і каля дзвярэй ён ціха сказаў мне:

- Брат Гары, я запрашаю вас на невялікі атракцыён. Дапускаюцца толькі вар'яты, плата за ўваход - розум. Вы гатовы?

Я зноў кіўнуў.

Мілы хлопец! Пяшчотна і далікатна ўзяў нас пад рукі, Герміну справа, мяне злева, павёў па лесвіцы і прывёў у нейкі невялікі, круглы пакой, сінявата асветлены зверху і амаль зусім пусты, у ім нічога не было, акрамя невялікага круглага стала і трох крэсел, на якія мы і селі.

Дзе мы былі? Ці я спаў? Ці быў дома? Ці сядзеў у аўтамабілі і ехаў? Не, я быў у асветленым сіняватым святлом круглым пакоі, у разрэджаным паветры, у пласце нейкай разрэджанай рэальнасці. Чаму Герміна такая бледная? Чаму так многа гаворыць Пабла? Можа, гэта я прымушаў яго гаварыць, гэта я гаварыў ягонымі вуснамі? Ці не глядзела на мяне яго чорнымі вачыма толькі мая душа, гэтая заблуканая, перапалоханая птушка, дакладна так, як шэрымі вачыма Герміны?

Друг Пабла глядзеў на нас з добрай, крыху цырымоннай прыветлівасцю, гаварыў і гаварыў, многа і доўга. Той, ад каго я ні разу не чуў нармальнай мовы, той, каго не цікавілі ніякія дыспуты, ніякія фармулёўкі, той, у кім аніяк не спадзяваўся знайсці здольнасці думаць, гаварыў добрым, цёплым голасам плаўна і без памылак.

- Сябры, я запрасіў вас на атракцыён, якога Гары ўжо даўно чакае і пра які ён даўно марыў. Цяпер даволі позна, і, мабыць, усе мы крышку стаміліся. Давайце таму спачатку адпачнём тут і падсілкуемся.

Ён дастаў з нішы ў сцяне тры чаркі і нейкую пацешную бытэлечку, дастаў нейкае экзатычнае пудэлка з каляровых дошчачак, наліў ва ўсе тры чаркі, узяў з пудэлка тры тонкія, доўгія, жоўтыя цыгарэты, дастаў з шаўковай курткі запальнічку і даў нам закурыць. Разваліўшыся ў крэслах, мы павольна пакурвалі гэтыя цыгарэты, дым ад якіх быў густы, як ад ладану, і маленькімі глыткамі пасмоктвалі дзівосна незнаёмага, ні на што не падобнага смаку церпка-салодкую вадкасць, якая рабіла і праўда жыўнаснае і радаснае ўздзеянне - цябе нібыта напаўнялі газам і ты траціў свой цяжар. Так мы сядзелі, курылі кароткімі зацяжкамі, пілі маленькімі глыточкамі, адчувалі ў сабе ўсё большую весялосць і лёгкасць. А Пабла прыглушана гаварыў сваім цёплым голасам:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стэпавы воўк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стэпавы воўк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Стэпавы воўк»

Обсуждение, отзывы о книге «Стэпавы воўк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.