Герман Гессе - Стэпавы воўк

Здесь есть возможность читать онлайн «Герман Гессе - Стэпавы воўк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стэпавы воўк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стэпавы воўк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мастацкія творы разумеюцца і не разумеюцца вельмі па-рознаму. У большасці выпадкаў аўтар мастацкіх твораў не тая інстанцыя, якой належыць вырашаць, дзе ў чытачоў канчаецца разуменне і пачынаецца неразуменне. Сёй-той аўтар ужо знайшоў чытачоў, якім ягоны твор больш празрысты, чым яму самаму. Апрача таго ў пэўных сітуацыях і неразуменне можа быць плённым. Мне і дагэтуль «Стэпавы воўк» здаецца той з маіх кніг, якая часцей і больш за якую іншую не разумеецца і часта з'яўляюцца згодныя, нават захопленыя чытачы, а не тыя, што адмаўляюць, якія выказваліся мне пра кнігу варожа. Часткова, але толькі часткова частата такіх выпадкаў выцякае з таго, што гэтая кніга, напісаная пяцідзесяцігадовым і прысвечаная праблемам акурат гэтага ўзросту, вельмі часта трапляла ў рукі зусім юных чытачоў. Але і сярод чытачоў майго веку я часта сустракаў такіх, каму мая кніга, хоць і рабіла на іх уражанне, але дзіўным чынам у сваім змесце была ясная толькі напалавіну. Гэтыя чытачы, так мне здаецца, пазналі ў Стэпавым ваўку саміх сябе, ідэнтыфікавалі сябе з ім, перажылі разам з ім свае пакуты і мары і пры гэтым зусім прагледзелі, што кніга апавядае не толькі пра Гары Галера і ягоныя складанасці, што над Стэпавым ваўком і яго поўным праблемаў жыццём ёсць другі, вышэйшы, непрамінушчы свет і што «Трактат» і ўсе тыя мясціны кнігі, якія расказваюць пра дух, пра мастацтва і пра «несмяротных.

Стэпавы воўк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стэпавы воўк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адно адчуванне, невядомае мне да таго часу за ўсе мае пяцьдзесят гадоў, хоць яно знаёмае любой дзяўчынцы, любому студэнту, выпала на маю долю ў гэтую бальную ноч - адчуванне свята, упоенасці агульнай весялосцю, пранікнення ў таямніцу пагібелі асобы ў масе, unio mystica [1] Містычнага саюза (лац.). радасці. Я часта чуў расказы пра гэта - гэта ведала любая служанка, - часта бачыў, як загараліся вочы ў тых, хто расказваў, а сам толькі паўпагардліва-паўзайздросліва пасмейваўся. Гэтае ззянне ў п'яных вачах адкінутай, вызваленай ад самой сябе асобы, гэтую ўсмешку, гэтую паўвар'яцкую, самазабыўную растворанасць у агульным ап'яненні я назіраў сотні разоў на высокіх і нізкіх прыкладах - у п'яных рэкрутаў і матросаў, як і ў вялікіх артыстаў, ахопленых энтузіязмам святочных прадстаўленняў, а таксама ў маладых салдатаў, якія ішлі на вайну, ды і зусім жа нядаўна я, захапляючыся, кахаючы, насміхаючыся і зайздросцячы, бачыў гэта ззянне, гэтую шчаслівую ўсмешку забыццёвасці на твары ў майго сябра Пабла, калі ён, ап'янелы ад ігры ў аркестры, шчасна прыпадаў да свайго саксафона альбо, знемагаючы ад захаплення, глядзеў на дырыжора, на барабаншчыка, на музыканта-банджыста. Такая ўсмешка, такое дзіцячае ззянне, думаў я часам, дадзены толькі вельмі маладым людзям альбо народам, якія не дазваляюць сабе выразна індывідуалізаваць і адрозніваць асобных сваіх прадстаўнікоў. Але сёння, у гэтую дабраславёную ноч, я, Стэпавы воўк Гары, сам ззяў такой самай усмешкай, сам купаўся ў гэтым глыбокім дурмане саўдзельства, музыкі, рытму, віна і юру, тым самым дурмане, пахвалы якому з вуснаў якога-небудзь прыбылага на баль студэнта я калісьці так часта слухаў пакепліва і з лёгкай пагардлівасцю. Я не быў больш самім сабой, мая асоба растварылася ў святочным хмелі, як у вадзе соль. Я танцаваў з той ці іншай жанчынай, але не толькі яна была тою, каго я абдымаў, чые валасы краналіся мяне, чый пах я ўбіраў у сябе, не, усе астатнія жанчыны таксама, што плылі ў гэтым самым танцы, у гэтай самай зале, пад гэту самую музыку, усе, чые светлыя твары мільгалі перад мною як вялікія фантастычныя кветкі, - усе належалі мне, усім належаў я, усе мы былі саўдзельныя адно ў адным. І мужчыны таксама ўваходзілі сюды, я быў і ў іх, і яны таксама не былі мне чужыя, іх усмешкі былі маімі ўсмешкамі, іх дамаганні зыходзілі ад мяне, а мае - ад іх.

У тую зіму свет быў упакораны новым танцам, факстротам «Знемажэнне». Гэта «Знемажэнне» ігралася не раз і не пераставала карыстацца попытам, мы ўсе прасякнуліся і апіліся ім, усе напявалі яго наслухам за аркестрам. Я танцаваў не перастаючы, танцаваў з кожнай жанчынай, якая мне пападалася пад рукі, з зусім маладымі дзяўчатамі, з раскошнымі маладымі жанчынамі, з па-летняму спелымі, з сумна адцвілымі, - захапляўся ўсімі, смяяўся, прамяніўся шчасцем. І калі Пабла ўбачыў, як я ззяю, я, каго ён заўсёды лічыў небаракам, яго вочы засвяціліся шчасцем, ён рэзва падняўся са свайго месца ў аркестры, затрубіў энергічней, залез на крэсла і, стоячы на ім, шчасна і рытмічна разам з трубой загушкаўся ў такт «Знемажэнню», дудзеў і дудзеў, а я і мая партнёрка слалі яму цалункі і ўголас падпявалі. Ах, думаў я, будзь яно там што будзе, а я хоць раз шчаслівы, хоць раз, а цвіту і пахну, хоць раз вызваліўся ад самога сябе, быў братам Пабла, дзіцём.

Я ўдзячна заплюшчыў вочы і адпіў глыток эліксіру.

Страціўшы адчуванне часу, я не ведаў, колькі гадзін альбо імгненняў доўжылася гэта хмельнае шчасце. Не змеціў я таксама, што свята, з нарастаннем яго напалу, усё больш звужала сваю прастору. Большасць гасцей ужо сышла, у калідорах пацішэла, шмат агнёў ужо патушылі, лесвічная клетка вымерла, у верхніх залах змаўкалі і разыходзіліся адзін за адным аркестры, толькі ў галоўнай зале і ўнізе, у пекле, яшчэ бушавала, усё больш разгараючыся, хмельная весялосць. Як што з Гермінай, як з хлопцам, танцаваць я не мог, сустракаліся мы з ёю і віталіся толькі мімалётна, у перапынках паміж танцамі, і ўрэшце яна для мяне зусім прапала, знікла не толькі з вачэй, але нават і з думак. Думак больш не было. Я растварыўся ў п'яным скочным гамузе, мяне акружалі пахі, гукі, уздыхі, словы, мяне віталі і ўспалымнялі чужыя вочы, чужыя твары, губы, шчокі, плечы, грудзі, калені, мяне, як хвалю, рытмічна калыхала і шугала музыка.

Раптам, на імгненне ачуўшыся, я ўбачыў сярод апошніх гасцей, што ўжо стоўпіліся ў маленькай зальцы, апошняй, дзе яшчэ грала музыка, - раптам я ўбачыў нейкую чорную каламбіну з набеленым тварам, прыгожую, свежую дзяўчыну, адзіную, чый твар прыкрывала маска, цудоўную статнасць, якая за ўсю гэтую ноч яшчэ ні разу не западала мне ў вочы. Па ўсіх астатніх, па іх чырвоных, разагарачаных тварах, памятых касцюмах, апушчаных каўнерыках звялых жабо было відаць, што час ужо позні, а гэтая чорная каламбіна з белым тварам пад маскай, у касцюме без адзінай змяцінкі, з някранута цнатлівым жабо, беласнежнымі карункамі на зарукаўніках і свежай прычоскай, стаяла як новенькая. Мяне пацягнула да яе, я ўзяў яе за стан, павёў у танцы, яе духмянае жабо казытала мне падбародак, пасма пахучых валос пагладжвала шчаку; пяшчотней і праніклівей за любую іншую партнёрку гэтай ночы ішла насустрач маім рухам, адыходзіла ад іх, дыктавала іх і гулліва надзіла да ўсё новых крананняў яе маладое, тугое цела. І раптам, калі я ў танцы пачаў, нахіліўшыся, шукаць губамі яе губы, гэтыя губы ўсміхнуліся пагардлівай, даўно мне знаёмай усмешкай, я пазнаў яе моцны падбародак, пазнаў, шчаслівы, яе плечы, яе локці, яе рукі. Гэта была Герміна, ужо не Герман, пераадзетая, свежая, лёгка прыпахненая і напудраная. Нашыя губы, палаючы, сустрэліся, на імгненне ўсё яе цела, да каленяў, прагна і аддана прынікла да мяне, потым яна адвяла ад мяне вусны і танцавала стрымана і халаднавата. Калі музыка перастала, мы спыніліся, абняўшыся, усе распаленыя пары вакол нас пляскалі ў далоні, тупалі нагамі, крычалі, падбіваючы стомлены аркестр паўтарыць «Знемажэнне». І раптам мы ўсе адчулі раніцу, убачылі бледнае святло за занавескамі, адчулі блізкі канец весялосці, адчулі стомленасць і слепа, са смехам і адчаем яшчэ раз кінуліся ў танец, у музыку, у такт, у паток святла, яшчэ раз шчасна адчулі, як захліствае нас гэтая вялікая хваля. Падчас танца Герміна адкінула сваю пагардлівасць, сваю пакеплівасць, сваю холаднасць - яна ведала, што ёй ужо нічога не трэба рабіць, каб прымусіць мяне закахацца. Я належаў ёй. І яна аддавалася - танцу, паглядам, цалункам, усмешкам. Усе жанчыны гэтай ліхаманкавай ночы, усе, з кім я танцаваў, усе, каго я распальваў, усе, што распальвалі мяне, усе, да каго я заляцаўся, усе да каго прагна прыціскаўся, усе, каму ўслед глядзеў з любоўнай тугою, зліліся і зрабіліся той адзінай, якая квітнела ў маіх абдымках.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стэпавы воўк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стэпавы воўк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Стэпавы воўк»

Обсуждение, отзывы о книге «Стэпавы воўк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.