Герман Гессе - Стэпавы воўк

Здесь есть возможность читать онлайн «Герман Гессе - Стэпавы воўк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стэпавы воўк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стэпавы воўк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мастацкія творы разумеюцца і не разумеюцца вельмі па-рознаму. У большасці выпадкаў аўтар мастацкіх твораў не тая інстанцыя, якой належыць вырашаць, дзе ў чытачоў канчаецца разуменне і пачынаецца неразуменне. Сёй-той аўтар ужо знайшоў чытачоў, якім ягоны твор больш празрысты, чым яму самаму. Апрача таго ў пэўных сітуацыях і неразуменне можа быць плённым. Мне і дагэтуль «Стэпавы воўк» здаецца той з маіх кніг, якая часцей і больш за якую іншую не разумеецца і часта з'яўляюцца згодныя, нават захопленыя чытачы, а не тыя, што адмаўляюць, якія выказваліся мне пра кнігу варожа. Часткова, але толькі часткова частата такіх выпадкаў выцякае з таго, што гэтая кніга, напісаная пяцідзесяцігадовым і прысвечаная праблемам акурат гэтага ўзросту, вельмі часта трапляла ў рукі зусім юных чытачоў. Але і сярод чытачоў майго веку я часта сустракаў такіх, каму мая кніга, хоць і рабіла на іх уражанне, але дзіўным чынам у сваім змесце была ясная толькі напалавіну. Гэтыя чытачы, так мне здаецца, пазналі ў Стэпавым ваўку саміх сябе, ідэнтыфікавалі сябе з ім, перажылі разам з ім свае пакуты і мары і пры гэтым зусім прагледзелі, што кніга апавядае не толькі пра Гары Галера і ягоныя складанасці, што над Стэпавым ваўком і яго поўным праблемаў жыццём ёсць другі, вышэйшы, непрамінушчы свет і што «Трактат» і ўсе тыя мясціны кнігі, якія расказваюць пра дух, пра мастацтва і пра «несмяротных.

Стэпавы воўк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стэпавы воўк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Нічога больш?

- Не чаму ж, яшчэ вечнасць.

- Ты маеш на ўвазе імя, славу ў нашчадстве?

- Не, ваўчанятка, не славу - хіба яна чагось вартая? І няўжо ты думаеш, што сапраўды цяперашнія і ў поўным сэнсе слова людзі праславіліся і будуць вядомыя нашчадству?

- Не, вядома.

- Ну, вось, значыцца, не славу! Слава існуе адно так сабе, дзеля адукацыі, гэта клопат школьных настаўнікаў. Не славу, не! А тое, што я называю вечнасцю. Вернікі называюць гэта Царствам Нябесным. Мне думаецца, мы, людзі, усе мы, больш патрабавальныя, знаўцы тугі і скрухі, надзеленыя адным лішнім вымярэннем, мы і зусім не маглі б жыць, калі б, апрача паветра гэтага свету, не было для дыхання яшчэ і іншага паветра, калі б, апрача часу, не было яшчэ і вечнасці, а яна ж бо і ёсць якраз царства сапраўднага. У яе ўваходзяць музыка Моцарта і вершы вялікіх паэтаў, у яе ўваходзяць святыя, якія тварылі цуды, прынялі пакутніцкую смерць і далі людзям вялікі прыклад. Але гэтак жа сама ўваходзіць у вечнасць вобраз кожнага, сапраўднага подзвігу, сіла кожнага сапраўднага пачуцця, нават калі ніхто не ведае пра іх, не бачыць іх, не запіша і не захавае для нашчадкаў. У вечнасці няма нашчадства, а ёсць толькі сучаснасць.

- Твая праўда, - сказаў я.

- Вернікі, - сказала яна далей задуменна, - ведалі пра гэта ўсё-такі больш за іншых. Таму яны кананізавалі святых і тое, што яны называюць «сонмам святых». Святыя - гэта па-сапраўднаму людзі, малодшыя браты Збаўцы. У дарозе да іх мы ўсё сваё жыццё, нас вядзе да іх кожны добры наш учынак, кожная смелая думка, кожная любоў. Сонм святых - ранейшым часам мастакі паказвалі іх на залатым небасхіле, прамяністым, прыўкрасным, поўным міру, - ён і ёсць тое, што я назвала «вечнасцю». Гэта царства па той бок часу і бачнасці. Там наша месца, там наша радзіма, туды, Стэпавы воўк, памыкаецца наша сэрца, і таму мы нудзімся па смерці. Там ты зноў знойдзеш свайго Гётэ, і свайго Наваліса, і Моцарта, а я сваіх святых, Хрыстофера, Філіпэ фон Нэры, - усіх. Ёсць многа святых, якія спачатку былі заклятымі грэшнікамі, грэх таксама можа быць дарогай да святасці, грэх і пахібнасць. Ты будзеш смяяцца, але я часта думаю, што, магчыма, і мой сябар Пабла - затоены святы. Ах, Гары, нам трэба прадзерціся праз такую навалач бруду і марнасці, каб прыйсці дамоў! І ў нас няма нікога, хто павёў бы нас, адзіны наш правадыр - гэта туга па доме.

Свае апошнія словы яна вымавіла зноў ледзь чутна, і ў пакоі запанавала мірная цішыня. Сонца садзілася, і залатыя літары на каранцах многіх маіх кніг мігаталі ў яго прамянях. Я ўзяў у далоні галаву Герміны, пацалаваў яе ў лоб і прытуліўся шчакой да яе шчакі - як брат. Некалькі імгненняў мы заставаліся ў такой паставе. Хацелася так і застацца і ўжо нікуды не ісці. Але на гэтую ноч, апошнюю перад вялікім балем, мне ўжо падрадзілася Марыя.

У дарозе да яе думаў я, аднак, не пра Марыю, а пра тое, што сказала Герміна. Усё гэта, так мне здалося, былі, мусібыць, не яе ўласныя думкі, а мае, якія гэтая празарліўка, прачытаўшы і ўдыхнуўшы іх у сябе, узнавіла мне так, што яны набылі форму і паўсталі перад мною ў новым выглядзе. За тое, што яна выказала думку пра вечнасць, я быў ёй асабліва ўдзячны. Мне патрэбная была гэтая думка, без яе я не мог жыць і не мог памерці. Святое патойбочнае жыццё, не звязанае ні з якім часам, свет бясконцых каштоўнасцяў, боскай сутнасці - вось што было сёння нанава падорана мне маёй сяброўкай і настаўніцай танцаў. Я міжволі ўспомніў свой гётэўскі сон, успомніў аблічча старога мудраца, які смяяўся такім нечалавечым смехам і жартаваў са мною на свой несмяротны манер. Цяпер толькі зразумеў я ягоны смех, смех несмяротных. Ён быў непрадметны, гэты смех, ён быў толькі святлом, толькі празрыстасцю, ён быў тым, што застаецца ў выніку, калі сапраўдны чалавек, прайшоўшы праз людскія пакуты, заганы, памылкі, жарсці і непаразуменні, прарываецца ў вечнасць, у сусветную прастору. А «вечнасць» была не чым іншым, як збавеннем часу, нейкім наваротам да нявіннасці, нейкім яго ператварэннем назад у прастору.

Я пашукаў Марыю ў тым месцы, дзе мы звычайна вячэралі нашымі вечарамі, але яна яшчэ не прыйшла.

Я сядзеў і чакаў за накрытым сталом у ціхім шынку на ўскраіне горада і думаў пра нашу гутарку. Усе гэтыя думкі, што віліся вакол Герміны і мяне, здаліся мне такімі знаёмымі, такімі роднымі, яны быццам выплылі з запаветных глыбіняў маёй міфалогіі, майго свету вобразаў! Несмяротныя, адчужаныя ў пазачасавай прасторы, ужо зрабіўшыся вобразамі, крышталёвая вечнасць, што абцякае іх як эфір, і халодная, зорная, прамяністая яснасць гэтага пазаземнага свету - адкуль гэта ўсё мне так знаёмае? Я задумаўся, і ўзгадаліся мне асобныя п'есы з «Касацый» Моцарта, з «Добра тэмпераванага клавіра» Баха, і ўсюды ў гэтай музыцы свяцілася, так мне здавалася, халодная, зорная празрыстасць часу, і над ёю бясконца луналі звышчалавечая яснасць, вечны, боскі смех. О, дык жа і стары Гётэ з майго сну быў тут якраз дарэчы! І раптам я пачуў вакол сябе гэты неспасцігальны смех, пачуў, як смяюцца несмяротныя. Я сядзеў, як зачараваны, зачаравана дастаў аловак з кішэні жылеткі, пашукаў вачыма паперы, убачыў перад сабою меню вінаў і пачаў пісаць на адвароце яго, пісаць верш, які толькі нараніцу знайшоў у сябе ў кішэні. Вось ён:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стэпавы воўк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стэпавы воўк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Стэпавы воўк»

Обсуждение, отзывы о книге «Стэпавы воўк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.