Герман Гессе - Стэпавы воўк

Здесь есть возможность читать онлайн «Герман Гессе - Стэпавы воўк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стэпавы воўк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стэпавы воўк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мастацкія творы разумеюцца і не разумеюцца вельмі па-рознаму. У большасці выпадкаў аўтар мастацкіх твораў не тая інстанцыя, якой належыць вырашаць, дзе ў чытачоў канчаецца разуменне і пачынаецца неразуменне. Сёй-той аўтар ужо знайшоў чытачоў, якім ягоны твор больш празрысты, чым яму самаму. Апрача таго ў пэўных сітуацыях і неразуменне можа быць плённым. Мне і дагэтуль «Стэпавы воўк» здаецца той з маіх кніг, якая часцей і больш за якую іншую не разумеецца і часта з'яўляюцца згодныя, нават захопленыя чытачы, а не тыя, што адмаўляюць, якія выказваліся мне пра кнігу варожа. Часткова, але толькі часткова частата такіх выпадкаў выцякае з таго, што гэтая кніга, напісаная пяцідзесяцігадовым і прысвечаная праблемам акурат гэтага ўзросту, вельмі часта трапляла ў рукі зусім юных чытачоў. Але і сярод чытачоў майго веку я часта сустракаў такіх, каму мая кніга, хоць і рабіла на іх уражанне, але дзіўным чынам у сваім змесце была ясная толькі напалавіну. Гэтыя чытачы, так мне здаецца, пазналі ў Стэпавым ваўку саміх сябе, ідэнтыфікавалі сябе з ім, перажылі разам з ім свае пакуты і мары і пры гэтым зусім прагледзелі, што кніга апавядае не толькі пра Гары Галера і ягоныя складанасці, што над Стэпавым ваўком і яго поўным праблемаў жыццём ёсць другі, вышэйшы, непрамінушчы свет і што «Трактат» і ўсе тыя мясціны кнігі, якія расказваюць пра дух, пра мастацтва і пра «несмяротных.

Стэпавы воўк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стэпавы воўк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Вы такі няшчасны, гэта нядобра, так не трэба. Мне шкада. Выкурыце люлечку опіуму.

Мая думка пра вясёлага, разумнага, дзяцінлівага і пры тым неспасцігальнага чалавека ўвесь час мянялася, мы пасябравалі, нярэдка я частаваўся яго лекамі. Мая закаханасць у Марыю яго крыху забаўляла. Аднойчы ён зладзіў «свята» ў сваім пакоі, мансардзе нейкага прыгараднага гатэля. Там было толькі адно крэсла, Марыі і мне давялося сядзець на ложку. Ён даў нам выпіць - злітага з трох пляшачак, таямнічага, цудоўнага лікёру. А потым, калі я спадобіўся добрага гумору, ён, з палкімі вачыма, прапанаваў нам учыніць утраіх любоўную оргію. Я рэзка адмовіўся, пра такое не было ў мяне ані подуму, але ўсё-такі скасавурыўся на Марыю, каб праверыць, як там яна наконт..., і хоць яна адразу далучылася да майго адказу, я ўбачыў, як загарэліся яе вочы, і адчуў яе шкадаванне, што оргіі не будзе. Пабла быў расчараваны маёй адмовай, але не пакрыўджаны.

- Шкада, - сказаў ён. - Гары надта непакоіцца за мараль. Што тут зробіш. А выдатна было б, вельмі міла было б! Але ў мяне ёсць альтэрнатыва.

Мы зрабілі па некалькі зацяжак і нерухома, седзячы з расплюшчанымі вачыма, перажылі ўтраіх прапанаваную ім сцэну, прычым Марыя дрыжала, як апантаная. Калі пасля гэтага я адчуў лёгкую знямогу, Пабла паклаў мяне ў ложак, даў мне некалькі кропляў нейкіх лекаў, і, заплюшчыўшы на хвіліну-другую вочы, я адчуў эфірна-лёгкае дакрананне нечыіх вуснаў спярша да аднаго, пасля да другога павека. Я прыняў гэта так, быццам лічыў, што мяне пацалавала Марыя. Але я ўсё-такі ведаў, што пацалаваў мяне ён.

А аднойчы ўвечары ён здзівіў мяне яшчэ больш. Ён паявіўся ў маёй кватэры, сказаў мне, што яму патрэбны дваццаць франкаў, што ён просіць у мяне гэтую суму і прапануе мне ўзамен, каб сёння ноччу Марыю меў не ён, а я.

- Пабла, - сказаў я спалохана, - вы самі не ведаеце, што кажаце. Саступаць за грошы сваю каханую іншаму - гэта лічыцца ў нас верхам ганьбы. Вы нічога не казалі, я нічога не чуў, Пабла.

Ён паглядзеў на мяне спагадліва.

- Вы не хочаце, гер Гары. Добра. Вы заўсёды самі сабе чыніце завады. Што ж, не спіце сёння ноччу з Марыяй, калі вам так прыемней, і дайце мне грошай проста так, вы атрымаеце іх назад. Мне яны вельмі патрэбныя.

- Навошта?

- Для Агасціньё - ведаеце, маленькі такі, другая скрыпка. Ён ужо другі тыдзень нядужыцца, і ніхто яго не даглядае, грошай у яго няма, а тут і ў мяне ўсе выйшлі.

З цікаўнасці, ды і на кару сабе, я выправіўся з ім да Агасціньё, якому ён прынёс у ягоную каморку, жалю вартую каморку пад дахам, малако і лекі, падбіў пасцель, праветрыў пакой, паклаў на гарачачны лоб прыгожы, падрыхтаваны па ўсіх правілах кампрэс - усё гэта спорна, пяшчотна, умела, як добрая сястра міласэрнасці. Таго ж вечара, я бачыў, ён іграў на саксафоне ў бары «Сіці», іграў да раніцы.

З Гермінай я часта доўга і грунтоўна гутарыў пра Марыю, пра яе рукі, плечы, сцёгны, пра яе манеру смяяцца, цалавацца, танцаваць.

- А гэта яна табе ўжо паказала? - спытала аднойчы Герміна і апісала мне нейкую адмысловую гульню языком пры пацалунку. Я папрасіў яе, каб яна сама паказала мне гэта, але яна з самым сур'ёзным выглядам асадзіла мяне. - Яшчэ не час, - сказала яна, - я яшчэ не твая каханая.

Я спытаўся ў яе, адкуль ёй вядомыя гэта Марыіна майстэрства і шмат якія тайныя падрабязнасці з яе жыцця, пра якія прыстойна ведаць толькі каханаму і закаханаму мужчыну.

- О, - усклікнула яна, - мы ж сяброўкі. Няўжо ты думаеш, што ў нас могуць быць сакрэты адной ад адной? Я даволі часта спала і іграла з ёю. Так, ты злавіў харошую дзяўчыну, яна ўмее больш за іншых.

- Думаю, усё ж, Герміна, што ў вас ёсць сакрэты. Альбо ж ты расказала ёй усё, што ведаеш?

- Не, гэта іншыя рэчы, якіх ёй не зразумець. Марыя цудоўная, табе пашанцавала, а паміж табою і мною ёсць рэчы, пра якія яна ведам не ведае. Я шмат чаго расказала ёй пра цябе, дзіва што, куды больш, чым тое прыпала б табе да густу - я ж не павінна была спакушаць цябе для яе! Але зразумець, дружа мой, як я цябе разумею, ні Марыя, ні якая-колечы іншая ніколі не спраможацца. Ад яе я даведалася пра цябе і яшчэ сёе-тое, я ведаю пра цябе ўсё, што пра цябе ведае і Марыя. Я ведаю цябе амаль гэтак сама добра, як калі б мы ўжо часта спалі адно з адным.

Калі я зноў сустрэўся з Марыяй, мне было дзіўна ведаць, што Герміну яна туліла да сэрца гэтак сама, як і мяне, што яе валасы і скуру яна гэтак сама адчувала, цалавала і гладзіла, як і мае. Новыя, няпростыя, складаныя адносіны і сувязі ўсплылі перад мною, новыя магчымасці любіць і жыць, і я думаў пра тысячу душ трактата пра Стэпавага ваўка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стэпавы воўк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стэпавы воўк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Стэпавы воўк»

Обсуждение, отзывы о книге «Стэпавы воўк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.