Герман Гессе - Стэпавы воўк

Здесь есть возможность читать онлайн «Герман Гессе - Стэпавы воўк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стэпавы воўк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стэпавы воўк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мастацкія творы разумеюцца і не разумеюцца вельмі па-рознаму. У большасці выпадкаў аўтар мастацкіх твораў не тая інстанцыя, якой належыць вырашаць, дзе ў чытачоў канчаецца разуменне і пачынаецца неразуменне. Сёй-той аўтар ужо знайшоў чытачоў, якім ягоны твор больш празрысты, чым яму самаму. Апрача таго ў пэўных сітуацыях і неразуменне можа быць плённым. Мне і дагэтуль «Стэпавы воўк» здаецца той з маіх кніг, якая часцей і больш за якую іншую не разумеецца і часта з'яўляюцца згодныя, нават захопленыя чытачы, а не тыя, што адмаўляюць, якія выказваліся мне пра кнігу варожа. Часткова, але толькі часткова частата такіх выпадкаў выцякае з таго, што гэтая кніга, напісаная пяцідзесяцігадовым і прысвечаная праблемам акурат гэтага ўзросту, вельмі часта трапляла ў рукі зусім юных чытачоў. Але і сярод чытачоў майго веку я часта сустракаў такіх, каму мая кніга, хоць і рабіла на іх уражанне, але дзіўным чынам у сваім змесце была ясная толькі напалавіну. Гэтыя чытачы, так мне здаецца, пазналі ў Стэпавым ваўку саміх сябе, ідэнтыфікавалі сябе з ім, перажылі разам з ім свае пакуты і мары і пры гэтым зусім прагледзелі, што кніга апавядае не толькі пра Гары Галера і ягоныя складанасці, што над Стэпавым ваўком і яго поўным праблемаў жыццём ёсць другі, вышэйшы, непрамінушчы свет і што «Трактат» і ўсе тыя мясціны кнігі, якія расказваюць пра дух, пра мастацтва і пра «несмяротных.

Стэпавы воўк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стэпавы воўк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яшчэ да таго як закончыліся пакояў і астатнія перамовы, закончыўся мой перапынак на абед, і я мусіў вяртацца на службу. Я адкланяўся і пакінуў яго з цёткай. Увечары, калі я вярнуўся, яна сказала мне, што здала яму жытло і днямі ён перабярэцца, але прасіў не рэгістраваць яго ў паліцыі, бо ён, як што нездаровы, не пераносіць ніякіх фармальнасцяў, цяганіны па канцылярыях і так далей. Добра памятаю, як мяне гэта тады азадачыла і як я параіў цётцы не згаджацца на такую ўмову. Якраз страх перад паліцыяй у спалучэнні з усім нязвычным і чужым у вобразе нашага наведніка здаліся падазронымі. Я сказаў цётцы, што, маючы нейкую прычыннасць з зусім незнаёмым чалавекам, аніяк нельга патураць яму ў такім наогул дзіўным жаданні, выкананне якога можа пры пэўнай прыгодзе пацягнуць за сабою вельмі непрыемныя для яе, цёткі, наступствы. Але тут выявілася, што цётка ўжо падрадзілася выканаць ягоную ўмову і што яна наогул ужо зачараваная і ўпакораная абаяльнасцю незнаёмага, яна ж ніколі не пускала кватарантаў, калі не бачыла сабе магчымасці хоць якога людзкага, прыязнага, клапатліва-сваяцкага, дакладней нават - мацярынскага стаўлення да іх, чым многія ранейшыя жыльцы ахвотна і шчодра карысталіся. Так і атрымалася, што на першых тыднях я знаходзіў у новым жыльцы ўсялякія недахопы і пахібы, а цётка кожнага разу горача за яго заступалася.

Як што гэтая гісторыя з ухіленнем ад рэгістрацыі ў паліцыі мне не ўпадабалася, я хацеў, прынамсі, даведацца, што цётка высветліла пра незнаёмага, пра яго паходжанне і намеры. А яна ўжо сёе-тое і высветліла, хоць пасля майго абедняга перапынку ён затрымаўся ў яе зусім ненадоўга. Ён сказаў, што збіраецца перабыць у нашым горадзе некалькі месяцаў, пакарыстацца тутэйшымі бібліятэкамі і агледзець старажытнасці. Цётцы, вядома, не дужа пасаваў такі кароткі тэрмін, але сам жылец яўна прывабіў яе, нягледзячы на сваё даволі-такі дзіўнае з'яўленне. Карацей, пакоі былі здадзены. А мае пярэчанні запазніліся.

- А чаго гэта ён сказаў, што тут прыемна пахне? - спытаў я.

Тады цётка мая, у якое часам бывалі досыць удалыя здагадкі, сказала:

- А я гэта добра ведаю. У нас тут пахне чысцінёй, ахайнасцю і парадкам, ну і ўтульным, прыстойным жыццём, дзіва што гэта яму спадабалася. Бадай, ён не прывык да такога і мае ў гэтым патрэбу.

Што ж, падумаў я, вельмі нават магчыма.

- Аднак, - сказаў я, - калі ён не прывык да ўпарадкаванага і прыстойнага жыцця, дык што ж гэта будзе? Што ты рабіцьмеш, калі ён неахайны і ўсё тут спаскудзіць і вяртацьмецца ноччу п'яны?

- А гэта пабачым, - сказала яна і засмяялася, і я адчапіўся.

Мае страхі і праўда ж былі пустыя. Хоць кватарант зусім не вёў упарадкаванага і размеранага жыцця, ён не накідаў нам лішняга клопату і не нарабіў ніякай пашкоды, мы і дагэтуль любім успамінаць яго. Але ўнутрана, псіхалагічна, абаім нам, цётцы і мне, чалавек усё-такі вой як замінаў і быў вой які яшчэ лішні, і, калі казаць шчыра, я ад яго яшчэ да канца так і не вызваліўся. Часам ноччу ён сніцца мне, і я адчуваю, што ён, што нават сам факт існавання такога чалавека, па сутнасці, мне ўпоперак і трывожыць мяне, хоць я яго, недзе кажучы, проста-такі палюбіў.

Праз два дні фурман прывёз рэчы кватаранта, якога звалі Гары Галер. Вельмі прыгожы скураны чамадан прыемна ўразіў мяне, а вялікі пляскаты куфар указваў на ранейшыя далёкія падарожжы, - прынамсі, ён быў аблеплены пажаўцелымі ярлыкамі гатэляў і транспартных агенцтваў розных краін, нават заморскіх.

Потым з'явіўся і ён сам, і пачаўся той перыяд, калі я спакваля пачаў спазнаваць гэтага незвычайнага чалавека. Спачатку я нічога дзеля гэтага не рабіў. Хоць Галер зацікавіў мяне, як толькі я ўбачыў яго, першыя некалькі тыдняў я не зрабіў ніводнага кроку, каб сустрэцца з ім альбо пагутарыць. Але, мушу прызнацца, з самага пачатку крыху за ім назіраў, нават, калі яго не было дома, заходзіў у ягонае прыхілле і наогул трошкі шпіёніў за ім з простай цікаўнасці.

Пра знешні выгляд Стэпавага ваўка я ўжо сёе-тое сказаў. Ён несумненна і з першага позірку рабіў уражанне чалавека значнага, рэдкага, неабыяк і неабычым адоранага, твар яго быў адухоўлены, а вельмі тонкая і рухавая гульня яго рысаў выдавала цікавае, незвычайна пяшчотнае душэўнае жыццё. Калі ён, што здаралася не заўсёды, выходзіў у гутарцы з рамак умоўнасцяў і, нібыта вырваўшыся са сваёй адчужанасці, казаў што-небудзь асабіста ад сябе і сваімі словамі, нам заставалася толькі без адкладу падпарадкаваццца яму, ён думаў больш за іншых і ў духоўных пытаннях валодаў тою амаль халоднай дзелавітасцю, той дакладна прадуманай упэўненасцю, што ўласціва толькі людзям сапраўды адухоўленым, без ніякага славалюбства, без прэтэнзій на яркасць у пераконванні іншых альбо ў сваёй слушнасці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стэпавы воўк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стэпавы воўк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Стэпавы воўк»

Обсуждение, отзывы о книге «Стэпавы воўк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x