Чарлз Дыкенс - Калядны харал

Здесь есть возможность читать онлайн «Чарлз Дыкенс - Калядны харал» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, Издательство: Зміцер Колас, Жанр: Классическая проза, Сказка, sf_mystic, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Калядны харал: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Калядны харал»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Калядны харал” — першая калядная аповесць, напісаная Чарлзам Дыкенсам, і ўвогуле першая ў свеце гатычная калядная аповесць, якая запачаткавала цэлы жанр, што дагэтуль не страчвае папулярнасці. Не страчвае папулярнасці і сам “Калядны харал” — у Вялікабрытаніі гэтая кніга ўвесь час дадрукоўваецца і ніколі не знікае з кнігарняў, асаблівы попыт маючы, безумоўна, у перадкалядны час. Імя “Скрудж” даўно ўвайшло ў ангельскія слоўнікі як сінонім да слова “скнара”, а любімы выраз галоўнага героя “Цьху, шахрайства!” даў, напрыклад, назву гатунку піва. Напісаны з мэтай прыцягнуць увагу да вострых сацыяльных праблемаў, “Калядны харал” зрабіўся адной з самых дасціпных у ангельскай літаратуры кніг для чытачоў усіх узростаў, такім самым сімвалам зімовых святаў, як вастраліст, смажаная гуска і калядны пудынг.
Перакладчыца дзякуе Антону Францішку Брылю і Кацярыне Маціеўскай за дапамогу ў падрыхтоўцы выдання.
Біблія ў аповесці і каментарах цытуецца паводле перакладу Васіля Сёмухі.

Калядны харал — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Калядны харал», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У глыбіні гэтага берлагу кепскае славы стаяла нізкая, нібыта прыціснутая да зямлі аднасхільным дахам крамка, дзе закуплялася жалеззе, рвань, бутэлькі, косткі і іншы зашмальцаваны хлам. Там на падлозе грувасціліся горы паржавелых ключоў, цвікоў, ланцугоў, дзвярных петляў, напільнікаў, чашаў і гірак ад вагаў і іншых самых розных жалезных адкідаў. У кучах незразумелага рыззя, камяках прагнілага тлушчу і цэлых магільнях касцей захоўваліся і выношваліся такія таямніцы, што няшмат знайшлося б ахвотных спазнаць іх. І сярод усяго гэтага тавару сядзеў ля вугальнае печкі, складзенай са старых цаглінаў, сівы махляр гадоў сямідзесяці, які адгарадзіўся ад холаду на дварэ смуродлівай фіранкай з разнабойных лахманоў, развешаных на вяроўцы, і курыў сваю піпку, цешачыся самотай і цішынёй.

Калі Скрудж і Дух наблізіліся да гэтага чалавека, у крамку акурат пракралася нейкая жанчына з важкім скруткам. Не паспела яна ўвайсці, як да яе далучылася яшчэ адна, гэтак жа нагружаная, а за ёй праслізнуў мужчына ў выцвілым жалобным строі — убачыўшы астатніх, ён здзівіўся не менш, чым перад тым яны, убачыўшы адна адну. Пасля нядоўгага здзіўленага маўчання, якое раздзяліў і стары з піпкай, усе трое выбухнулі рогатам.

— Хай падзённіца будзе першай! — усклікнула жанчына, якая з’явілася раней за астатніх. — Тады пралля будзе другой, а памочнік трунара — трэцім. Слухай, старэча Джо, вось дык штука! Мы ж прыйшлі сюды не згаворваючыся!

— Лепшага месца для сустрэчы не знойдзеш, — заявіў стары Джо, дастаючы піпку з рота. — Заходзьце ж у гасцёўню. Ты дарогу ведаеш даўно, дый гэтыя двое тут таксама не чужыя. Пачакайце, я зачыню дзверы. Авохці мне, ну яна і скрыпае! Няма ў крамцы іржавейшай жалезкі, чым гэтыя петлі, і старэйшых касцей, чым мае. Ха-ха-ха! Самае нам месца ў крамцы старызны, усе мы тут аднаго балота чэрці. То заходзьце ў гасцёўню! Заходзьце!

Гасцёўняй называлася частка пакоя за смуродлівай фіранкай. Металічным прутом ад лесвічнага дывана стары падгроб вуголле, пасля паправіў муштуком кнот на закуранай лямпе (быў позні вечар) і зноў засунуў піпку ў рот.

Жанчына, якая завяла гаворку, скінула скрутак на падлогу і ганарліва расселася на зэдліку, склаўшы рукі на каленях і з дзёрзкім выклікам пазіраючы на астатніх візіцёраў.

— Ну і што, місіс Дылбер? Якая ўжо цяпер розніца? — спытала яна. — Кожны мусіць клапаціцца пра сябе. Ён дык заўсёды клапаціўся!

— І тое праўда, — падхапіла пралля. — Больш, чым хто іншы.

— Ну тады не стой так, цётка, і не вылуплівайся на мяне, быццам кагосьці баішся! Хто пра гэта даведаецца? Гад гада не джаліць, так жа?

— Не джаліць, — у адзін голас адказалі місіс Дылбер і мужчына. — На гэта і надзея!

— Ну і цудоўненька! — усклікнула жанчына. — Тады хопіць пра гэта. Каму будзе горш ад парачкі зніклых рэчаў? Дакладна не мерцвяку!

— Твая праўда! — засмяялася місіс Дылбер.

— Калі б гэты чортаў жмінда так хацеў захаваць усё пасля смерці, — прадоўжыла жанчына, — чаму ён не жыў па-чалавечы? Знайшоўся б нехта за ім прыгледзець, калі яго сцапае кашчавая. І не здох бы ён так — зусім адзін.

— Праўдзівейшых словаў свет не чуў! — сказала місіс Дылбер. — Гэта яму пакаранне.

— Я б яго пакарала і больш, можаце не сумнявацца, — адказала жанчына, — калі б толькі магла дабрацца да чаго-небудзь яшчэ. Разварочвай скрутак, стары Джо, ацэньвай мой тавар. Давай, кажы наўпрост! Я не баюся быць першай і не баюся, што хтосьці ўбачыць. Мы і раней цудоўна ведалі, што кожны клапоціцца пра сябе. Ніякі гэта не грэх. Развязвай скрутак, Джо!

Але яе абыходлівыя сябры не далі ёй праскочыць першай: мужчына ў выцвілым жалобным строі парушыў дамову і тут жа падсунуў старызніку свае трафеі. Было іх няшмат. Пячатка-дзве, пенал, пара запінак, не дужа каштоўная брошка — вось і ўсё. Стары Джо па чарзе агледзеў і ацаніў набыткі, пасля напісаў мелам на сцяне, колькі згодны заплаціць за кожную рэч, і, зразумеўшы, што болей нічога не будзе, падлічыў канчатковую суму.

— Вось тваё ўзнагароджанне, — прамовіў Джо, — і ні пенса больш, хай мяне хоць жыўцом ядуць. Хто наступны?

Наступнай была місіс Дылбер. Прасціны і ручнікі, штосьці з адзення, дзве старамодныя чайныя лыжачкі са срэбра, шчыпцы для цукру і некалькі параў чаравікаў. На сцяне такім жа чынам з’явілася яшчэ адна сума.

— Дамам я заўсёды пераплачваю. Такая ўжо мая слабасць, яна мяне да галечы давядзе, — сказаў стары Джо. — Вось твая плата. Папросіш яшчэ хоць пені ці пачнеш спрачацца — пашкадую пра сваю шчодрасць і скіну паўкроны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Калядны харал»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Калядны харал» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Калядны харал»

Обсуждение, отзывы о книге «Калядны харал» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x